Рэлігія. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 08.08.2019 08:40
- Адноўлена 27.08.2019 09:54
У Докшыцкім раёне зарэгістраваны 28 рэлігійных абшчын, у тым ліку 14 праваслаўнага веравызнання, 8 – каталіцкага, 1 – мусульманскага, 2 – хрысціян веры евангельскай, 3 – евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
У раёне, як у люстэрку, бачна ўся гісторыя станаўлення рэлігійных канфесій Беларусі. Першыя хрысціянскія храмы былі праваслаўныя, потым узніклі уніяцкія, потым сталі з'яўляцца каталіцкія. Крыху пазней уніяцкія сталі ператварацца ў праваслаўныя. Шэраг святынь розных канфесій Докшыцкага рэгіёна знішчаны ў XX стагоддзі. Некаторыя з іх вядомы толькі па фотаздымках Я. Балзункевіча. Не захаваліся цэрквы ў в. Ваўча, Вілейка, Вітунічы, Шклянцы, Гняздзілава. У апошнія дзесяцігоддзі храмы, якія былі разбураны, закінутыя ў гады атэізму, набываюць новае жыццё, ідзе іх адраджэнне. Сярод іх і царква Усіх Святых у г. п. Бягомль, якая лічыцца ўнікальным помнікам царкоўнага дойлідства Беларусі канца XIX стагоддзя і патрабуе рэканструкцыі. Захаваны помнік архітэктуры канца ХIХ – пачатку ХХ стст. – царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў г. Докшыцы.
ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Докшыцы);
Царква ў імя Усіх Святых (г. п. Бягомль), нядзеючая;
Царква Божага Нараджэння Найсвятой Багародзіцы (г. п. Бягомль);
Храм Святога Духа (в. Беразіно);
Царква велікамучаніка Георгія Перамаганосца (в. Дамашковічы);
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Дзедзіна);
Царква ў імя святога прарока Іліі (в. Камайск);
Капліца ў гонар Праабражэння Гасподняга (в. Крулеўшчына);
Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга (в. Порплішча);
Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (в. Сітцы);
Царква ў імя святой праведнай Ганны (в. Слабада);
Царква ў гонар вобраза Спаса Нерукатворнага (в. Таргуны);
Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (в. Тумілавічы);
Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (в. Паўднёвае Гняздзілава);
Капліца Уваскрэсення Хрыстова (санаторыЙ «Лясное»).
КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г. Докшыцы);
Касцёл Хрыста-Валадара Сусвету (г. п. Бягомль);
Касцёл у гонар Маці Божай Вастрабрамскай (в. Бярозаўка);
Касцёл Іаана Хрысціцеля (в. Валкалата);
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (в. Крулеўшчына);
Касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Каралевы Кароны Польскай (в. Порплішча);
Касцёл Найсвяцейшага імя Марыі (в. Параф'янава).
ЛІТАРАТУРА
1. Архітэктурныя помнікі Докшыцкага раёна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 665–674.
2. Бобрык, А. З гісторыі цэркваў г. Докшыцы (пачатак XIX – др. пал. XX ст. ст.) / А. Бобрык // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1995. – 9 жн. – С. 4 ; 12 жн. – С. 4 ; 16 жн. – С. 4 ; 19 жн. – С. 4.
3. Бяляўская, Н. Да неба – праз касцёл / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 10 кастр. – С. 7.
4. Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома ; фото: С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. – Новополоцк, 2007. – С. 16–19.
5. Духоўная спадчына нашых продкаў // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 147–147.
6. Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – 36 с.
7. Жоўтка, А. Не патух агенчык веры / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 5 мая. – С. 2.
8. Касцёл святога Антонія і кляштар францысканцаў // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – 488 с.
9. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – 656 с.
10. Несцяронак, А. Клапаціцца пра храм у сваёй душы / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 7 кастр. – С. 5.
11. Пашэвіч, В. Кожнаму аддаецца па справах яго / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 20 лістап. – С. 3.
12. Прыгажосць натхняе на працу / падрыхт. І. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 23 верас. – С. 4.
13. Пуцявіны духоўнага адраджэння // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 143–162.
14. Фурсевіч, І. Царква ў нашым краі / І. Фурсевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1992. – 24 студз. – С. 2.
15. Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – 76 с.