Азёры. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 09:04
- Адноўлена 02.09.2020 09:04
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 106 азёр, у тым ліку і самае глыбокае возера на Беларусі – Доўгае. Азёры аб’яднаны ў сістэму пратокаў і малых рэк, якія звязаны з рэкамі Заходняя Дзвіна і Бярэзіна. Найбольшыя азёры – Шо, Пліса, Гінькова, Мнюта, Вялікае, Пятроўскае.
Разнастайная іхтыяфауна азёр – 30 відаў рыб. Шырока распаўсюджаны лешч, шчупакі, укляя, акунь і інш.
Азярко – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,01 км2, даўжыня 0,15 км, найбольшая шырыня 0,10 км, даўжыня берагавой лініі 0,35 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 35 км на ўсход ад г. Глыбокае, за 0,3 км на паўднёвы захад ад в. Хралы, за 0,1 км на поўдзень ад возера Івесь. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй да 3 м (на ўсходзе да 5–7 м), разараныя. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй 50 м. Злучана ручаямі з азёрамі Івесь і Белае.
Акунёва – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,49 км2, найбольшая глыбіня 11,8 м, даўжыня 0,97 км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 2,7 км, аб’ём вады 1,69 млн. м3, плошча вадазбору 1,4 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта, за 12 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 300 м ад в. Валодзькава. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, на паўднёвым усходзе да 10–11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на поўначы і паўночным усходзе тарфяністыя. Дно пясчанае, глыбей 2 м ілістае. Расліннасцю занята амаль палова плошчы возера. Злучана меліярацыйным каналам з возерам Пліса. На заходніх і паўночна-заходніх схілах ёсць крыніцы.
Акунёва – возера ў Глыбоцкім раёне на мяжы з Полацкім. Плошча 0,07 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Нача, за 38 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 1 км на поўнач ад в. Асінаўка, за 0,2 км на захад ад возера Каравайна. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, парослыя забалочаным хмызняком, на паўднёвым усходзе пад лесам. На ўсходзе і поўдні забалочаная пойма шырынёй 50 м. Упадае ручай з возера без назвы. Выцякае ручай у возера Каравайна.
Акунёва – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,006 км2. Даўжыня 0,1 км. Найбольшая шырыня 70 м. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 26 км на ўсход ад г. Глыбокае, за 1,5 км на ўсход ад в. Бабруйшчына, паміж азёрамі Крывое і Белае. Берагі параслі хмызняком.
Алаізберг – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 19 м. Даўжыня 4,1 км. Плошча вадазбору 17 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Свіліца, за 16 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля г. п. Падсвілле. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, на ўсход параслі лесам. Дно плоскае, пясчанае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у р. Свіліца.
Баброва возера, Бабровае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,28 км2. Даўжыня 1,18 км. Найбольшая шырыня 1,2 км. Плошча вадазбору 1 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 24 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Лявонавічы, сярод ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м. Берагі пясчаныя, паўднёвыя супадаюць са схіламі. Злучана пратокай з возерам Крывое.
Барысаўка – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,02 км2. Даўжыня 0,24 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта, за 20 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 1,5 км на захад ад в. Кавалёва, сярод забалочанага хмызняку. Уздоўж паўночнага берага луг.
Белае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,59 км2. Найбольшая глыбіня 24,7 м. Даўжыня 2,13 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Аб’ём вады 5,75 млн.куб.м. Плошча вадазбору 4,2 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 36 км на ўсход ад г. Глыбокае, за 2 км на паўднёвы ўсход ад возера Шо. Азёрны заказнік, створаны ў 1979 г. з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў. Схілы катлавіны пад лесам, на поўначы, паўночным захадзе разараныя. Берагі на захад, усход, паўднёвы ўсход высокія, пясчаныя, парослыя лесам, на паўночны захад і поўдзень нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбокаводная частка возера сапрапелістая. Зарастае, паласа расліннасці шырынёй 40–50 м да глыбіні 4 м; да глыбіні 11 м пашыраны мох фантыналіс – адзін з рэдкіх для Беларусі відаў воднай флоры (утварае магутныя плаваючыя дзярнінкі).
Белае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,55 км2. Найбольшая глыбіня 9,8 м. Даўжыня 1,76 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 5,36 км. Аб’ём вады 2,36 млн.м3. Плошча вадазбору 8,21 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 12 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Бушыкі. Схілы катлавіны вышынёй да 22 м, разараныя, месцамі парослыя хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у асобных месцах нізкія. Падводная частка катлавіны складанай будовы, мае выгляд трох плёсаў – вузкіх паўночна-ўсходняга (глыбіня 6,2 м) і цэнтральнага (глыбіня 9,8 м) і круглаватага паўднёва-заходняга (глыбіня 6,2 м). Дно каля берагоў пясчанае, месцамі іліста-гліністае. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка.
Белае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,14 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 1,4 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Плошча вадазбору 17,5 м2. Знаходзіцца ў басейне ракі Свіліца, за 15 км на ўсход ад г. Глыбокае, непадалёку ад г. п. Падсвілле. Схілы катлавіны спадзістыя, забалочаныя, паўночныя і ўсходнія пад лесам і хмызняком. Зарастае.
Белае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,46 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Аржаніца, за 3 км на паўднёвы ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Чачалі. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, пераважна разараныя, уздоўж берагоў расце хмызняк.
Бярозаўскае возера – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,56 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 1,12 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб’ём вады 1,03 млн. м3. Плошча вадазбору 4,2 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дзісна, за 16 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Залессе. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на ўсход і паўднёвы ўсход да 15–20 м, пераважна разараныя. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўночна-ўсходнія забалочаныя. Вакол возера тарфяністая пойма. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Шырыня паласы расліннасці 8–75 м да глыбіні 1,8 м.
Восава – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,12 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Плошча вадазбору 1,75 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Лучайкі, за 12 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Восава. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя. Дно выслана ілам і сапрапелем, ва ўсходняй частцы пясчанае.
Вялец – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Плошча вадазбору 681 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта (працякае праз возера), за 20 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Вялец. Усходнія схілы катлавіны вышынёй 3–4 м, астатнія нізкія, забалочаныя. Дно глеістае, ва ўсходняй частцы пясчанае.Зарастае. Упадае некалькі невялікіх ручаёў, сцёк у р. Мнюта.
Вялікае возера – у Глыбоцкім раёне. Плошча 0,89 км2. Найбольшая глыбіня 5,7 м. Даўжыня 2,15 км. Найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 5,4 км. Аб’ём вады 3,04 млн. м3. Плошча вадазбору 40,1 км2. Знаходзіцца ў бассейне р. Бярозаўка, на паўночна-заходняй ускраіне. Схілы катлавіны вышынёй 3–10 м, на паўночным усходзе і ўсходзе 10–16 м, пераважна разараныя, на паўночным захадзе пад лесам. Берагі месцамі забалочаныя. Дно складваецца з паўночнага (вялікага) і паўднёвага (малога) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй да 1,7 м. У паўночным плёсе востраў плошчай 0,7 га. Расліннасцю занята 16 % плошчы возера, шырыня паласы 10–100 м да глыбіні 1,9 м. На паўднёвым захадзе і захадзе ўпадаюць 2 ручаі і пратока.
Вялікі Супонец, возера на мяжы Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. Плошча 0,42 км2. Найбольшая глыбіня 23,8 м. Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 2,62 км. Аб’ём вады 3,52 млн. м3. Плошча вадазбору 6,13 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Альзініца, за 19 км на захад ад г. п. Ушачы, каля в. Скрабатуны, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 15–18 м (на поўначы 5–10 м, спадзістыя), пад лесам, на паўночным захадзе разараныя. Дно складанай будовы (чаргуюцца ўпадзіны і мелі). Зона мелкаводдзя вузкая, выслана пяскамі і ілам, глыбей пашыраны сапрапелі. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 8–50 м да глыбіні 5 м. Злучана пратокай з возерам Малы Супонец.
Вярхі – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,09 км2. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,28 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта, за 21 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 0,7 км на поўнач ад в. Вялец. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад сельгасугоддзямі. Уздоўж урэзу вады хмызняк. Выцякае ручай у р. Мнюта.
Гаранскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 1,6 км2. Даўжыня 0,17 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 14 км на паўднёвы ўсход ад г. Глыбокае, за 1 км на паўночны захад ад в. Іванаўшчына, сярод балота, парослага хвояй.
Глыбачка – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,04 км2. Даўжыня 0, 38 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 24 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 1,3 км на паўночны ўсход в. Германоўшчыны, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, на поўдні да 7 м. Уздоўж паўночна-ўсходніх і заходніх берагоў нешырокая забалочаная пойма.
Жакаўскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,15 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 3 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 15 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Кур’янава, на ўскраіне забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя, берагі нізкія, на поўначы і паўднёвым усходзе сплавінныя. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка.
Івесь – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,54 км2. Найбольшая глыбіня 26 м. Даўжыня 2,12 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Аб’ём вады 4,71 млн. м3. Плошча вадазбору 12,5 кв2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 36 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Івесь. Схілы катлавіны вышынёй 10–15 м, разараныя, на паўночным захадзе парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком. Востраў плошчай 1 га. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю. Упадаюць ручаі з азёр Молена і Белае (гідралагічны заказнік), на захадзе выцякае ручай у возера Шо. Зарастае да глыбіні 5,5 м.
Казённае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,72 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 22 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 1,5 км на паўночны захад ад в. Германавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на поўдні і ўсходзе да 5 м), параслі лесам.
Камінскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,07 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 8 км на паўднёвы ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Азярцы. Схілы катлавіны на З стромкія, вышынёй да 15 м, у ніжняй частцы пад хмызняком; усходнія вышынёй да 3 м, пад лугам. Злучана ручаём з р. Дабрылаўка.
Качанава – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,07 км2. Даўжыня 0,39 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,18 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Авута, за 28 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Шчаўкуны. Схілы катлавіны вышынёй 5 м (на поўдні і захадзе – 10 м), пад хмызняком, на поўначы часткова пад сельгасугоддзямі. Уздоўж паўночнага і ўсходняга берагоў пойма, парослая хмызняком. Выцякае ручай у Авуту.
Круглае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,25 км2. Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Плошча вадазбору 1,25 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Быстрыца, за 38 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, на ўсход ад в. Чашкі. Схілы катлавіны вышынёй 3 м, пад хмызняком. На паўночным усходзе выцякае ручай у р. Быстрыца.
Крывое возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,32 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Плошча вадазбору 12 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 26 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Лявонавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком, на поўдні часткова разараныя. Берагі высокія, на ўсход зліваюцца са схіламі. Злучана ручаямі з возерам Баброва і возерам без назвы.
Крывое возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,05 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Дзісна, за 2,5 км на поўдні ад г. Глыбокае, сярод балоцістай роўнай паверхні. Праз возера цячэ ручай, які ўпадае ў возера без назвы ў межах Глыбокага.
Кулёк – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,04 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,75 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 37 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Завулак Рускі. Размешчана на забалочанай пойме (шырыня 50–100 м) ручай, які цячэ праз возера і ўпадае ў воз. Молена. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м.
Марцыбылінскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,11 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Плошча вадазбору 0,8 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Бярозаўка, за 5 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Марцыбыліна. Схілы вышынёй да 5 м, пад хмызняком. На захад і часткова на ўсход разараныя. Злучана ручаём з Забельскім возерам.
Мнюта, возера ў Глыбоцкім раёне. Плошча 0,96 км2. Найбольшая глыбіня 14,1 м. Даўжыня 1,31 км. Найбольшая шырыня 1,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб’ём вады 4,9 млн. м3. Плошча вадазбору 601 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Вялец. Схілы катлавіны вышынёй 7–20 м, параслі лесам і хмызняком, на ўсход і паўднёвы ўсход 3–5 м, пад лугам ці разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 20–40 м, на поўнач да 90–120 м. Дно ілістае. Востраў плошчай 0,3 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці 10–30 м, на захад і поўнач 50–100 м.
Молена – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,17 км2. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 10,5 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 36 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Івесь. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, на захад вышынёй да 7 м, пад хмызняком. Берагі высокія, на ўсход зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у воз. Івесь.
Мурамшчына – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,75 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Плошча вадазбору 6,16 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 12 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Загор’е. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя, на паўночным захадзе да 16 м, параслі лесам. Выцякае ручай у воз. Белае.
Мушкацкае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,34 км2. Найбольшая глыбіня 18,7 м. Даўжыня 0,71 км. Найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 2,89 км. Аб’ём вады 2,16 млн. куб. м. Плошча вадазбору 18,4 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Бярозаўка, за 1 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Мушкат. Схілы катлавіны вышынёй 3–6 м, на У разараныя, на паўночным захадзе і захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Прыбярэжная расліннасць пашырана да глыбіні 2,2 м. Злучана ручаямі з азёрамі Забельскае і Падлужнае.
Мылічына – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,12 км2. Даўжыня 0,73 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 4,25 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша (за 3 км на паўднёвы ўсход ад яе вусця), за 23 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае. Схілы катлавіны вышынёй 10–15 м, пад лесам. Выцякае ручай у р. Шоша.
Нарушоўскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,09 км2. Даўжыня 0,75 км.Найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 10 км на паўночны захад ад г. Глыбокае, каля в. Нарушова. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Вакол возера пойма, якая на поўначы злучаецца з поймай ручая без назвы.
Падавута – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,18 км2. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня 1,15 км. Даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Плошча вадазбору 11 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Авута (выцякае з возера), за 28 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 2,5 км на ўсход ад в. Прошкава. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі хмызняком.
Падлужнае – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,16 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 9,25 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Бярозаўка (выцякае з возера), за 3 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Мушкат. Схілы катлавіны вышынёй 6 м, разараныя, на З да 11 м, пад лесам і хмызняком. Злучана ручаямі з азёрамі Мушкацкае і Вялікае.
Парэцкае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,12 км2. Даўжыня 0,78 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,18 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта, за 26 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Кукроўскія Пратасы. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, разараныя. Упадаюць 3 ручаі.
Псуя – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Даўжыня 2,28 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 5,9 км. Аб’ём вады 2,81 млн. м3. Плошча вадазбору 3,6 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 30 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Псуя. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у мелкаводнай зоне пясчанае. Зарастае слаба, найбольш моцна ў паўднёвым заліве. Выцякае ручай у воз. Доўгае.
Пыршчына – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,14км2. Даўжыня 0,51 км. Найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 12 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Пыршчына. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, пераважна пад сельгасугоддзямі, на поўначы пад агародамі, на захадзе часткова пад лугам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 50 м на У да 150 м на поўдні. На поўначы злучана ручаём з воз. Восава.
Пятроўскае возера, у Глыбоцкім раёне, Плошча 0,66 км2. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 1,04 км. Найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Аб’ём вады 1,34 млн. куб м. Плошча вадазбору 76,7 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км на паўночным захадзе ад г. Глыбокае, каля в. Пятроўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным усходзе да 10 м), разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на поўдні, паўночным захадзе і паўночным усходзе абрывістыя. Дно плоскае, сапрапелістае, на поўначы, усходзе і поўдні ўздоўж берага ілістае.
Свядава – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,74 км2. Найбольшая глыбіня 11,5 м. Даўжыня 2,08 км. Найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 6,34 км. Аб’ём вады 3,33 млн. м3. Плошча вадазбору 5,25 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 30 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Свядава. Схілы катлавіны вышынёй 5–6 м (на захадзе 10–16 м), пераважна разараныя. Берагі нізкія (да 0,2 м), пад хмызняком, участкамі ў залівах сплавінныя. На паўднёвым захадзе і захадзе пойма шырынёй да 200 м. 2 астравы агульнай плошчай 0,4 га. Дно выслана ілам, мелкаводдзе пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Выцякае ручай у воз. Доўгае.
Сельцы – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 0,24 км2. Даўжыня 0,67 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 8,25 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Лучайка (правы прыток р. Дзісна), якая выцякае з возера, за 14 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 1 км на ПдЗ ад в. Замошша. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Пойма шырынёй 25–50 м, забалочаная, пад лугам.
Сетаўскае возера, Сеты – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,49 км2. Найбольшая глыбіня 19,8 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 4,93 км. Аб’ём вады 3,93 млн. м3. Плошча вадазбору 4,72 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 11 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Вераб’і. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м (на захадзе і поўдні 10–27 м), разараныя, часткова пад хмызняком, на паўднёвым захадзе пад лесам. Берагі нізкія, задзернаваныя. На захадзе, паўночным усходзе і паўночным захадзе пойма шырынёй 3–50 м. Дно выслана ілам, у зоне мелкаводдзя пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 50 м, месцамі адсутнічае. Злучана канавай з воз. Загорскае.
Станульскае возера, Станулеўскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,14 км2. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Бярозаўка, за 4 км на паўночным усходзе ад г. Глыбокае, каля в. Станулі. Схілы катлавіны вышынёй 2 м, часткова разараныя.
Царкавішча – возера ў Глыбоцкім раёне, плошча 1,61 км2. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Даўжыня 3,27 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 1,64 млн. м3. Плошча вадазбору 6,6 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Бярозаўка, за 18 км на паўночны захад ад г. Глыбокае, каля в. Мосар. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе 5–8 м), разараныя, невялікія ўчасткі пад лесам і хмызняком. На ўсходзе і захадзе тэраса вышынёй 0,4–0,6 м. Берагі нізкія, часткова на поўдні і поўначы сплавінныя. Пойма забалочаная. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадае больш за 10 меліярацыйных канаў.
Чачалёўскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,53 км2. Найбольшая глыбіня 3,3 м. Даўжыня 1,14 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб’ём вады 1,19 куб. м3. Плошча вадазбору 64,5 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дзісна, за 3,5 км на паўднёвым усходзе ад г. Глыбокае, каля в. Чачалі. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і паўночным усходзе вышынёй 5–8 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно выслана гліністым ілам і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2,3 м. Праз возера цячэ р. Аржаніца, на поўначы ўпадае ручай з возера Белае.
Шубніцкае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,04 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 7 км на поўнач ад г. Глыбокае, каля в. Шубнікі. Схілы катлавіны вышынёй 6 м, пад хмызняком, на поўдні пад агародамі і пабудовамі. На поўначы забалочаная пойма. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка.
Шылаўскае возера – у Глыбоцкім раёне, плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,37 км. Плошча вадазбору 30,8 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Авута, за 35 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Косарава. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м (на поўначы да 25 м), на захад пад хмызняком. Берагі высокія, на поўнач зліваюцца са схіламі. Упадаюць 2 ручаі.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. Природные богатства озерного края / Д. Берникович // Витебские вести. – 2013. – 14 дек. – С. 9.
2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 477 с. : іл.
3. Богук, Н. Озёрный край / Н. Богук // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 21 сак. – С. 8.
4. Возера Белае // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 8 кастр. – С. 3.
5. Волкаў, І. Возера Алаізберг / І. Волкаў // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 20 сак. – С. 3.
6. Волкаў, І. Возера Iвесь i яго радовiшча сапрапелю / І. Волкаў // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 13 снеж. – С. 3.
7. Волкаў, І. Возера Царкавішча / І. Волкаў // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 24 студз. – С. 3.
8. Волкаў, І. Экалагічныя праблемы возера Псуя / І. Волкаў // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 24 ліп. – С. 4.
9. Добро пожаловать в белорусскую Венецию! // Родная прырода. – 2014. – № 6. – С. 36–37.
10. Жаваранак, Ю. Прыпынак у цэнтры Еўропы / Ю. Жаваранак // Звязда. – 2007. – 11 студз. – С. 2.
11. Кмита, Ю. Озеро, овеянное легендами / Ю. Кмита // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 4 чэрв. – С. 8.
12. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.
13. Протас, С. «Каралеўскае возера» / С. Протас // Звязда. – 2002. – 28 чэрв. – С. 7.
14. Савіцкая, З. Ёсць такое возера / З. Савіцкая // Віцебскі рабочы. – 2002. – 12 студз. – С. 3.
15. Самое глубокое // Край голубых озёр / О. Ф. Якушко. – Минск : Урожай, 1969. – С. 20–26.
16. Саулич, В. Сказка на озере Плисса / В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2008. – 24 мая. – С. 15.
17. Сидорович, О. На дальней станции сойду... / О. Сидорович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 14 авг. – С. 13.
18. Сикиржицкий, В. «Летнее» озеро у «Версаля» / В. Сикиржицкий // Охота и рыбалка. – 2008. – № 8. – С. 32–36.
19. Скрабатун, У. Навошта нам бераг турэцкі! / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 31 ліп. – С. 4.