Агульны стан эканомікі. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.10.2019 08:40
- Адноўлена 01.10.2019 15:44
Ключавая роля ў забеспячэнні развіцця эканомікі Глыбоцкага раёна належыць прамысловасці, у якой працуе 2,7 тыс. чалавек, а гэта больш за 20 % агульнай колькасці занятага насельніцтва раёна.
Прадукцыя раёна складае каля 2 % прамысловай вытворчасці Віцебскай вобласці.
Прадпрыемствы Глыбоччыны забяспечваюць больш за палову абласнога выпуску малочных кансерваў, больш за 17 % мяса і мясных субпрадуктаў, па 12 % каўбасных вырабаў і сыроў, каля 7 % масла сметанковага.
У раёне функцыяніруюць наступныя прадпрыемствы: УВП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод», філіял «Глыбоцкі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам», УВП «Глыбоцкі мясакамбінат», КУП «Падсвільскі вінзавод», ААТ «Мосарскі льнозавод», КПУП «Глыбоцкая друкарня», УП ЖКГ Глыбоцкага раёна.
Сельская гаспадарка Глыбоцкага раёна прадстаўлена 16 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, у тым ліку 2 камунальнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, 3 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі, 2 адасобленымі сельскагаспадарчымі філіяламі, 9 сельскагаспадарчымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, якія належаць юрыдычным асобам недзяржаўнай формы ўласнасці, 30 сялянскімі фермерскімі гаспадаркамі.
У раёне дзейнічаюць наступныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы: ААТ «Залатая падкова», ААТ «Сяльцо», ААТ «Чарневічы», КУП(СХ)П «Яблынька», дзяржаўнае прадпрыемства «Азярцы», сельскагаспадарчы філіял «Прошкава» ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс», УП «Ломашы-Агра», УП «Каралі», УП «Верхняе», УП «За Радзіму», УП «Канстанцінаў Двор», УП «Мярэцкія», УП «Галубічы», УП «Мнюта», УП «Стрынадкі», сельскагаспадарчы філіял «Капыльшчына» УП «Мярэцкія».
У гаспадарках Глыбоцкага раёна ўтрымліваецца 43,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 14 083 кароў. Пагалоўе свіней складае 22,0 тыс. галоў, птушкі – 248,0 тыс. галоў.
Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна складае 18,9 %, жывёлагадоўлі – 63,8 %.
Агульная зямельная плошча сельскагаспадарчых арганізацый складае 93,3 тыс. га, з іх плошчу сельскагаспадарчых угоддзяў – 73,6 тыс. га, ворыва – 41,4 тыс. га, лугавых угоддзяў – 32,0 тыс. га, з іх палепшаных – 24,0 тыс. га. Узаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў – 56,2 %.
У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 2226 чалавек.
Глыбоцкі раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, ільну, бульбы, рапсу, гародніны; у жывёлагадоўлі на вытворчасці малака, мяса.
Лясная гаспадарка Глыбоцкага раёна прадстаўлена наступнымі ўстановамі: ДДЛГУ «Глыбоцкі вопытны лясгас», ДЛГУ «Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі».
Будаўніцтвам у раёне займаецца УП «Глыбоцкая перасовачная механізаваная калона» і ДКУБП «Глыбоцкая перасовачная механізаваная калона-48».
Рамонт і будаўніцтва дарог у раёне здзяйсняюць філіял Глыбоцкае ДРБУ № 145 КПРБУП «Віцебскаблдарбуд».
Перавозкамі пасажыраў займаецца філіял ААТ «Віцебскаблаўтатранс» «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 г. Глыбокае».
У Глыбоцкім раёне працуюць 3 банкаўскія філіялы: ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Беларусбанк», ААТ «Белзнешэканомбанк».
Гандлёвую дзейнасць у раёне выконваюць 263 крамы, 6 гандлёвых цэнтраў, 2 рынкі, 61 аб'ект агульнага харчавання.
У раёне зарэгістравана 792 індывідуальныя прадпрымальнікі.
Раённы вузел паштовай сувязі мае 22 аддзяленні сувязі.
У Глыбоцкім раёне дзейнічае раённы вузел электрычнай сувязі. Паслугамі электрасувязі ў раёне карыстаюцца больш за 15 тысяч абанентаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Жнивень, А. Глубокое: жемчужина в центре Европы / А. Жнивень // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 12 янв. – С. 20.
2. Мадэрнізацыя вытворчасці і перспектывы на знешнім рынку // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 ліст. – С. 3.
3. Панкрат, А. Хлебом едины / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 17 лістап. – С. 6.
4. Пашкевіч, Т. Год абяцае быць плённым / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 18 нояб. – С. 10.
5. Прамысловасць // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 14 ліст. – С. 3.
6. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – 536 с.
7. Сеньков, В. Мастера из Глубокого вне конкуренции / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007.– 22 сент. – С. 2.
8. Яцкевич, Т. Приоритет – качеству / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2007. – 29 нояб. – С. 2.