Медыцына. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 26.11.2018 11:43
Сёння ў горадзе дзейнічае цэлы бальнічны гарадок – сучасная ўстанова аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца» (УЗ «НЦГБ»). Усяго ў структуру УАЗ «НЦГБ» уваходзіць 14 лячэбна-прафілактычных устаноў рознага профілю. Да асноўных з іх адносяцца наступныя:
цэнтральная гарадская бальніца;
паліклініка № 1;
паліклініка № 4;
стаматалагічная паліклініка;
кожна-венералагічны дыспансер;
псіханеўралагічны дыспансер;
супрацьтуберкулезны дыспансер;
станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;
Бяздзедавіцкая бальніца сястрынскага догляду;
бальніца сястрынскага догляду;
апарат кіравання.
Вядучае месца сярод іх займае Цэнтральная гарадская бальніца з 12 спецыялізаванымі аддзяленнямі кругласутачнага знаходжання, 5 з якіх з'яўляюцца міжраённымі і 10 дапаможнымі дыягнастычнымі. У іх маюцца неабходныя ўмовы для аказання паўнавартаснай і даступнай медыцынскай дапамогі не толькі гараджанам, але і жыхарам бліжэйшых раёнаў.
Акрамя таго, УАЗ «НЦГБ» курыруе медыцынскую дзейнасць паліклінік ААТ «Нафтан» і завода «Палімір». Яны маюць у сваім арсенале усю неабходную дыягнастычную апаратуру і ўкамплектаваны спецыялістамі.
На выручку навапалачанам у любы час гатовыя прыйсці дзевяць брыгад станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Установы аховы здароўя, абсталяваныя найноўшым медыцынскім абсталяваннем, з году ў год займаюць першыя пазіцыі ў вобласці. Тут працуюць вопытныя, высокакваліфікаваныя кадры.
Таксама ў горадзе функцыянуе ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
ЛІТАРАТУРА
1. Балай, С. Служба здоровья / С. Балай // Химик (Новополоцк). – 2005. – 21 янв. – С. 1.
2. Васильева, Г. Остановиться, оглянуться... / Г. Васильева // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 9 верас. – С. 3.
3. Владимиров, П. В числе первых / П. Владимиров // Новополоцк сегодня. – 2016. – 26 апр. – С. 3.
4. В поле зрения – офтальмология / подгот. О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 1 дек. – С. 14.
5. Готовы прийти на помощь // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 9 верас. – С. 6.
6. Конышева, Н. Обеспечен должный уровень помощи / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 28 лют. – С. 4.
7. Конышева, Н. Эксперимент в медицине продолжается / Н. Конышева // Народнае слова. – 2002. – 9 сак. – С. 6.
8. Молодым везде у нас дорога... / подгот. Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 21 жн. – С. 3.
9. Радишевич, К. О людях хороших, годах плодотворных... / К. Радишкевич // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 24 лістап. – С. 2.
10. Трапезников, А. «Главное – идти в ногу со временем» / А. Трапезников ; беседовала Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 22 апр. – С. 3.