Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Лёзненскі раён
- Подробности
- Створана 10.12.2019 12:23
- Адноўлена 12.12.2019 10:53
Першыя звесткі згодна з архіўнымі дакументамі пра сельскія ўстановы культуры на тэрыторыі Лёзненскага раёна, якія былі прадстаўлены хатамі-чытальнямі, і пра Лёзненскі Дом культуры адносяцца да 1945 года. Усе ўстановы падпарадкоўваліся аддзелу культпрасветработы Лёзненскага райсавета дэпутатаў.
У 1950–1951 гг. хаты-чытальні актыўна сталі пераўтварацца ў сельскія клубы. На 1 студзеня 1952 года налічвалася 15 сельскіх устаноў культуры: Глоданскі, Замшынскі, Чарніцкі, Лёзненскі, Выдрэйскі, Высачанскі, Сутоцкі сельскія клубы, Калышанская, Стасеўская, Унаўская, Дабрамысленская, Гарбоўская, Касцееўская, Веляшковіцкая, Крынкаўская хаты-чытальні.
Ужо праз 20 гадоў у 1970 годзе налічвалася 19 сельскіх клубаў, у тым ліку Глоданскі, Касцееўскі, Гарбоўскі, Буеўскі, Асіпоўскі.
Першапачаткова Лёзненскі Дом культуры знаходзіўся ў будынку царквы. У 1959 годзе з'явіўся новы будынак, у якім Дом культуры знаходзіцца і ў наш час.
10 снежня 1969 года былі адкрыты Адаменскі і Пнёўскі сельскія клубы.
З 1988 года на тэрыторыі раёна дзейнічаў аўтаклуб, таксама пры раённым Доме культуры працаваў метадыст.
З мэтай аказання метадычнай і практычнай дапамогі сельскім установам культуры ў 1990 годзе ў раённым Доме культуры ствараецца першы ў Віцебскай вобласці навукова-метадычны цэнтр.
10 лютага 2014 года адбылася рэарганізацыя ўстановы шляхам аб'яднання раённага Дома культуры і раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра была створана дзяржаўная ўстанова культуры «Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма».
У склад Лёзненскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы ўвайшлі 20 устаноў культуры: раённы Цэнтр культуры, Дом рамёстваў, аўтаклуб і 17 культурных устаноў (Дом фальклору, 11 дамоў культуры, 2 сельскія клубы, 3 клубы-бібліятэкі).
Установы культуры клубнага тыпу і раённы Цэнтр культуры працуюць па розных напрамках: праца з дзецьмі і падлеткамі, моладдзю, пажылымі, сацыяльна-неабароненымі катэгорыямі насельніцтва, арганізавана работа па праграме «Сям'я».
Традыцыйнымі ў раёне сталі штогадовыя агляды калектываў мастацкай самадзейнасці, рэгіянальнае свята-конкурс «Песні сунічных бароў», якое збірае гасцей не толькі з усёй вобласці, але і сяброў-суседзяў з Расійскай Федэрацыі, фестываль тэатральнай творчасці «На мяжы з думкай пра тэатр»і інш.
У рамках міжнароднага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі творчыя калектывы раёна штогод прымаюць актыўны ўдзел у такіх мерапрыемствах, як заключны этап Усерасійскага музычнага фестывалю імя М. І. Глінкі ў с. Новаспаскае, тэатральныя сустрэчы ў рамках міжнароднага дня тэатра ў Ельнінскім раёне Смаленскай вобласці, абласным фестывалі цыркавых і тэатральных калектываў імя Юрыя Нікуліна ў г. Дзямідаве Смаленскай вобласці.
Творчыя калектывы раённага Цэнтра культуры і клубных устаноў па многіх пазіцыях займаюць прызавыя месцы ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. 13 калектываў Лёзненскага раёна носяць званне «народны».
Калектывы мастацкай самадзейнасці Лёзненскага раёна:
аматарскае аб'яднанне аўтарскай песні і паэзіі «Гармонія»;
аматарскае аб'яднанне пажылых людзей «Традыцыя»;
ансамбль народнай песні «Сваякі»;
аркестр народных інструментаў Лёзненскай дзіцячай школы мастацтваў;
вакальная студыя «Сола»;
вакальны гурт «Сяброўкі»;
гурток сольных спеваў «Салавейкі»;
дзіцячая вакальная студыя «Новае пакаленне»;
дзіцячы драматычны гурток «Ветрык»;
дзіцячы драматычны гурток «Млын»;
дзіцячы драматычны гурток «Пераўвасабленне»;
дзіцячы танцавальны гурток «Мармеладкі»;
дзіцячы танцавальны калектыў «Фэнтазі»;
драматычны гурток «Нашы людзі»;
калектыў народнай песні «Забава»;
калектыў народнай песні «Кума»;
народнае аматарскае аб'яднанне «Пад абажурам»;
народны ансамбль народнай песні «Пушкоўскія спявачкі»;
народны клуб аматараў-садаводаў і кветкаводаў «Флора»;
народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Крыніцы»;
народны клуб творчай інтэлігенцыі «Натхненне»;
народны тэатр «Вытокі»;
народны фальклорны калектыў «Медуніца»;
народны эстрадна-вакальны ансамбль «Кансананс»;
студыя танца «Стыль»;
танцавальны калектыў «Адрэналін»;
танцавальны калектыў «Мікс»;
танцавальны калектыў «Плясухі»;
танцавальны калектыў «Юла»;
тэатр мініяцюр «Кураж»;
тэатральны калектыў «Вытокі»;
тэатральны калектыў Дабрамысленскай дзіцячай школы мастацтваў;
фальклорны ансамбль «Прасніца»;
фальклорны калектыў «Задзірынка»;
фальклорны танцавальны гурток «Крынічка»;
фальклорны танцавальны калектыў «Спадчына».
ЛІТАРАТУРА
1. Агеев, А. Живёт культура на селе / А. Агеев // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 18 снеж. – С. 7.
2. Агеев, А. Октябрьский марафон / А. Агеев // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 6 лістап. – С. 7.
3. Бирюлькова, Л. Фестиваль со вкусом земляники / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 27 чэрв. – С. 1, 3.
4. Ігнаценка, Т. Не сумуюць у Емельянове / Т. Ігнаценка // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 26 лют. – С. 3.
5. Ломоносенко, Г. Радуга талантов / Г. Ломоносенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2006. – 11 мая. – С. 4.
6. Макравусава, Г. Суквецце юных талентаў / Г. Макравусава // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 5 крас. – С. 7.
7. Медяновская, В. Прошли показательные выступления / В. Медяновская // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 25 сак. – С. 8.
8. Николаева, Ю. Юные и талантливые / Ю. Николаева // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2006. – 11 крас. – С. 3.
9. Пахолкіна, Л. І прызнанне, і любоў – «Песні сунічных бароў» / Л. Пахолкіна // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 28 чэрв. – С. 7.
10. Ретнёва, Е. Творческая премия «Сунічка» стала социальной / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 4 студз. – С. 2–3.
11. Тамковіч, І. Цягнік па маршруце творчасці / І. Тамковіч // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 26 лют. – С. 3.
12. Шпакоўская, Г. «Песні сунічных бароў», або Пра што пяе душа паэта / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 18 июля. – С. 9.