Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Талачынскі раён

У Талачынскім раёне створана развітая сетка ўстаноў культуры для арганізацыі розных мерапрыемстваў і правядзення вольнага часу насельніцтва. У горадзе працуе ДУК «Талачынскі раённы Дом культуры». Яго філіялы працуюць у вёсках Азерцы (клуб «Беларусачка»), Варанцэвічы, Высокі Гарадзец, Жукнева, Звянячы, Райцы (клуб «Мода», дзіцячы клуб аматараў фальклору «Забава»), Славені (аматарскае аб'яднанне «Сям'я») і інш.

Пры аўтаклубе Талачынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працуюць два аматарскія фарміраванні: дзіцячы клуб аматараў фальклору «Забава» і песенна-тэатральны калектыў «Вандроўныя артысты».

У раёне налічваецца 12 калектываў мастацкай самадзейнасці са званнем «народны» і «ўзорны»:

arrow народная паэтычная гасцёўня «Друць» Талачынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;

arrow народны ансамбль песні і музыкі «Александрына» выкладчыкаў Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow народны вакальны ансамбль «Явар» Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow народны кінавідэаклуб «Летапіс» Талачынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;

arrow народны клуб беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч» Варанцэвіцкага сельскага Дома культуры;

arrow народны клуб «Ветэран» Талачынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;

arrow народны клуб майстроў і мастакоў-аматараў «Талака» Талачынскага Дома рамёстваў;

arrow народны тэатр Талачынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;

arrow народны тэатр мініяцюр «13» Талачынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;

arrow народны тэатр эстрадна-забаўляльнай гульні «Балаболы» Коханаўскага гарпасялковага Дома культуры;

arrow народны фальклорны калектыў «Суседзі» Аболецкага сельскага Дома фальклору;

arrow узорны харэаграфічны калектыў «Каханачка» Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Капранова, Ю. «Страна увлечений» / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2017. – 5 крас. – С. 7.

2. Культура // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 31–32.

3. Образование. Культура. Здравоохранение // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 161–165.

4. Толочинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 517–520.

5. Шнейдер, А. Культура / А. Шнейдер // На главной магистрали: к юбилеям Орши, Друцка, Копыси и Толочина / сост. Г. Ч. Лянькевич. – Минск : Книгосбор, 2008. – С. 152–158.