Культавая архітэктура. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 09:34
- Адноўлена 21.05.2019 10:50
На тэрыторыі Лепельскага раёна знаходзяцца:
Праваслаўныя храмы
Свята-Параскевінская царква (г. Лепель);
царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца (г. Лепель).
царква Праабражэння Гасподняга (г. Лепель);
царква ў гонар Ражджаства Хрыстова (г. Лепель);
Губінская Свята-Мікалаеўская царква (в. Макараўшчына);
царква іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша» (в. Бароўка);
царква Святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Космы і Даміяна (в. Слабада);
царква Святой Велікамучаніцы Варвары (в. Чарэйшчына).
Каталіцкія храмы
касцёл Святога Казіміра (г. Лепель);
руіны касцёла святога Антонія (в. Губіна);
У в. Весялова знаходзіцца старая каталіцкая капліца.
У аг. Камень на яўрэйскіх могілках захаваліся руіны культавага скаплення (ахель), якое мясцовае насельніцтва называе «капліца». Ахель зроблена з чырвонай цэглы, якая зверху атынкавана цэментавым растворам. Будынак мае прастакутную форму, выцягнуты з захаду на ўсход. З усходняга боку сцяна адсутнічае. Магчыма, тут быў уваход.
ЛІТАРАТУРА
1. Лепельскія касцёлы / падрыхт. Я. Януш // Лепельскі край. – 2000. – 3 лістап. – С. 2.
2. Лепельское благочиние // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 87–94.
3. Стэльмах, А. Цэрквы i касцёлы на Лепельшчыне / А. Стэльмах // Лепельскі край. – 1999. – 19 сак. – С. 2.
4. Стэльмах, А. Цэрквы і касцёлы на Лепельшчыне ў мінулым / А. Стэльмах // Лепельскі край. – 2000. – 4 мая. – С. 3.
5. Тухта, В. Лепельскі некропаль і іншыя / В. Тухта // Лепельскі край. – 2018. – 18 крас. – С. 8.