Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлігія. Бешанковіцкі раён

 На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ажыццяўляюць дзейнасць 15 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць 3 канфесіі: праваслаўе, каталіцызм і пратэстантызм. З агульнай колькасці абшчын налічваецца 11 – праваслаўных, 2 – рымска-каталіцкія, 2 – пратэстанцкія; 1 абшчына хрысціян веры евангельскай «Евангельская царква «Добрая вестка», 1 абшчына евангельскіх хрысціян баптыстаў «Адраджэнне» г. п. Бешанковічы.

Усяго ў раёне вернікаў розных канфесій, якія рэгулярна наведваюць набажэнствы, больш за 500 чалавек (3% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна). Усяго рэлігійныя арганізацыі валодаюць 14-ю культавымі аб'ектамі. 2 культавыя аб'екты належаць каталіцкім суполкам касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканцаў (г. п. Ула), Свята-Троіцкі касцёл (в. Астроўна), 2 культавыя аб'екты належаць пратэстанцкім суполкам, усе яны дзейнічаюць. У праваслаўных суполках – 10 культавых аб'ектаў, з іх дзейнічаюць толькі 6: царква ў імя святога прарока Іліі (г. п. Бешанковічы), царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Слабодка), царква ў гонар Святой Троіцы (г. п. Ула), царква Казанскай Маці Боскай (в. Дарагупава), царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Дабрыгоры), царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы (в. Свяча). Не дзейнічаюць 3 культавыя аб'екты, гэта ўсё напаўразбураныя храмы. Рэлігійную дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 5 праваслаўных святароў, 1 каталіцкі, 2 пратэстанцкіх. Самым вялікім прыходам з'яўляецца прыход храма Святога прарока Іллі ў г. п. Бешанковічы. Храм Святога прарока Іллі адносіцца да помнікаў архітэктуры, пабудаваных ў другой палове XIX стагоддзя. Богаслужэнні ў храме праходзяць 4 разы на тыдзень і на царкоўныя святы. Пры прыходзе функцыянуе нядзельная школа, якая складаецца з 1 групы, колькасць навучэнцаў – 20 чалавек.

Нягледзячы на невялікую ўдзельную вагу, рымска-каталіцкая царква стаіць на другім месцы па колькасці вернікаў у раёне. Яна аб'ядноўвае больш за 50 хрысціян-католікаў з двух прыходаў. Актывізавалася яе праца пасля рэканструкцыі касцёла ў аграгарадку Ула. Рымска-каталіцкія абшчыны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2014 года аднавіла сваю дзейнасць каталіцкая нядзельная школа, колькасць навучэнцаў – 7 чалавек.

Рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай «Евангельская царква «Добрая вестка» дзейнічае з 1999 года. Лік яе прыхільнікаў у раёне невялікі – 5 чалавек.

У раёне быў распрацаваны і рэалізаваны «План мерапрыемстваў па развіцці канфесійнай сферы, нацыянальных адносін на 2011–2015 гады», у рамках якога было прадугледжана цеснае супрацоўніцтва раённых службаў і ведамстваў з рэлігійнымі суполкамі.

У выхаваўчай рабоце школ выкарыстоўваюцца элементы праваслаўнай хрысціянскай педагогікі. Стала традыцыйным запрашэнне праваслаўных святароў на розныя сустрэчы з навучэнцамі па пытаннях выхавання, а таксама сумесныя мерапрыемствы, прысвечаныя праваслаўным святам. У пяці школах раёна працуе факультатыў «Духоўна-маральнае выхаванне малодшых школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа».

Гісторыя і культура рэлігіі – накірунак дзейнасці Бешанковіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Дзіцячая раённая бібліятэка працуе па праграме «Духоўнасць, дзеці, кніга», прыярытэтнымі напрамкамі якой з'яўляюцца пытанні духоўнага адраджэння. У Бешанковіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі штогод праводзяцца тэматычныя выставы з фондаў музея «Святло праваслаўнай іконы», «Прыгажосць і святасць».

ЛІТАРАТУРА

1. Бешенковическое благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск, 2002. – С. 105–114.

2. Бешенковичский район : [буклет] / Отдел идеологической работы Бешенков. района. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 17.

3. Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 75–80.

4. Ворошко, С. Голос храма, зовущий издалека // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 7 жн. С. 2.

5. Инчин, А. Достоверны ли «Записки Игумена Ореста»? / А. Инчин // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 9 верас. – С. 3.

6. Крачкоўскі, А. Моладаўскі звон / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 27 крас. – С. 2.

7. Леаненка, С. «Прыйшоў час збіраць камяні» / С. Леаненка // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 24 лістап. – С. 3.

8. Ляхоўская, К. Купанне ў іардані – ачышчае душы і цела / К. Ляхоўская // Зара (Бешанковічы). – 2017. – 24 студз. – С. 3.

9. Степанищева, В. С милосердием к ближнему / В. Степанищева // Народнае слова. – 2002. – 12 кастр. – С. 4–5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Бешенковичский районный исполнительный комитет. Религия

arrow Витебская епархия. Бешенковичское благочиние