Агульны стан эканомікі. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 30.06.2020 10:37
Сельская гаспадарка Шумілінскага раёна спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых, бульбы.
Агульная зямельная плошча сельскагаспадарчых арганізацый складае 71 тыс. га, сельскагаспадарчых угоддзяў – 50,5 тыс. га, пашы – 29,9 тыс. га.
Сельскагаспадарчую галіну прадстаўляюць: ААТ «Прыазёрны мір», ААТ «АграБаравінка», ААТ «Ляжні», ААТ «Прыдзвінскі», КУСГП «Сіроцінскі», КУСГП «Ульскі», КУСГП «Мішневічы», КУВП «Шумілінскі райаграсэрвіс», СУП «Лаўжанскае», 10 сялянска-фермерскіх гаспадарак.
Для развіцця галіны ў раёне праводзіцца работа па мадэрнізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, па асваенні новых тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі.
Моцны штуршок у развіцці гаспадарак раёна надае ўдзел у інтэграцыйных структурах Віцебскай вобласці. У Шумілінскім раёне СУП «Лаўжанскае» і КУСГП «Ульскі» ўваходзяць у Віцебскую інтэграцыйную структуру на базе ААТ «Віцебскі мясакамбінат».
Прамысловасць раёна – гэта:
ААТ «Обальскі керамічны завод» – буйнейшае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь па вытворчасці цэглы і керамічных вырабаў;
Шумілінскі філіял ААТ «Малако», дзе працуе лінія па вытворчасці цвёрдых сыроў;
Вытворчыя цэхі «Вітконпрадукт» па вырошчванні куранят-бройлераў у в. Слабада і забоі птушкі ў г. п. Шуміліна;
ВУП «Славянскі прадукт»» – адно з вядучых у Віцебскай вобласці прадпрыемстваў па вытворчасці гарэлачнай прадукцыі;
ТАА «Вежа», на якім вырабляюць віно натуральнае фруктовае і сідр яблычны;
ТАА «Альянспластрэсурс» вырабляе тару з пластыку для харчовай і нехарчовай прадукцыі;
Обальскі ўчастак ВУ «Віцебскторф» УП «Віцебскаблгаз» па здабычы торфу.
Шумілінскі раён мае добрыя ўмовы для развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці. Выгаднае геаграфічнага становішча, развітая інфраструктура транспарту і багаты прыродна-рэсурсны патэнцыял раёна ўплываюць на развіццё экспарту тавараў і паслуг. У таварнай структуры экспарту пераважае будаўнічая цэгла, алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, прадукцыя дрэваапрацоўкі. У сферы паслуг пераважаюць транспартныя паслугі, павялічваюцца паслугі ў турыстычнай і медыцынскай галінах.
З кожным годам павялічваецца роля прыватнага сектара эканомікі: у раёне працуюць больш за 130 арганізацый, якія забяспечваюць каля 60 % экспарту прадукцыі, 55 % паступленняў у бюджэт, 30 % занятых у эканоміцы.
Значны ўклад ў эканамічнае развіццё рэгіёна ўносяць прадпрыемствы малога бізнесу і ДЛГУ «Шумілінскі лясгас».
Шумілінскі раён газазабеспячэння філіяла ВУ «Полацкгаз» УП «Віцебскаблгаз» абслугоўвае па раёне больш за 180 км сетак прыроднага і звадкаванага газу. Прыродным газам газіфікавана 12 населеных пунктаў. Гадавы аб'ём рэалізацыі прыроднага газу складае больш за 15 млн. м3.
У галіне будаўніцтва ў раёне працуюць наступныя арганізацыі: філіял Шумілінскае ДРСУ № 204 КУП «Віцебскаблдарбуд», КУБП «Шумілінская ПМК-70», ПГУП «Шуміліна Гандаль-буд». Вялікае значэнне ў раёне ўдзяляецца будаўніцтву жылля, асабліва на сяле, паляпшэнню ўмоў жыцця сельскіх жыхароў. Вядуцца работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, працягваецца капітальны рамонт і асфальтаванне дарог.
Гандлёвае абслугоўванне на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 98 суб'ектаў гаспадарання. Функцыянуюць 197 гандлёвых аб'ектаў. Асноўным гандлёвым прадстаўніком сістэмы спажыўкааперацыі з'яўляецца Бешанковіцкае райпо. Ажыццяўляюць гандаль 4 кампаніі: «Еўраопт», «Ганна», «Востраў Чысціні» і «Амі Мэбля». Гандлёвае абслугоўванне сельскіх населеных пунктаў, якія не маюць стацыянарнай гандлёвай сеткі, ажыццяўляецца 6 аўтакрамамі.
Раённы вузел паштовай сувязі «Белпошта» аб'ядноўвае 17 аддзяленняў. Працуе Шумілінскі ўчастак электрасувязі цэха СТС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».
Вядучае месца ў аказанні бытавых паслуг насельніцтву займае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі аказвае УП ЖКГ Шумілінскага раёна, у структуру якога ўваходзяць 8 падраздзяленняў: Башнеўскае (аг. Башні), Казьянскае (в. Сураўні), Кардонскае (аг. Кардон), Лаўжанскае (аг. Мікіціха), Обальскае (г. п. Обаль), Прыазёрнае (в. Дабея), Сіроцінскае (аг. Слабада), Шумілінскае (г. п. Шуміліна).
ЛІТАРАТУРА
1. Доктараў, В. Перспектыўны напрамак будучай пяцігодкі / В. Доктараў // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 8 верас. – С. 1–2.
2. Ермалаеў, С. Дасягненні аграпрамысловага комплексу – агульны вынік штодзённай напружанай працы / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 3 кастр. – С. 1–2.
3. Ермалаеў, С. Дэмаграфія, бюджэт і гатоўнасць да пасяўной / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 25 лют. – С. 1, 3.
4. Ермалаеў, С. Жывёлагадоўля: бачыць шляхі рашэння праблем галіны / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 29 студз. – С. 2.
5. Ермалаеў, С. Працаваць адзінай камандай на рэальныя вынікі / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 28 снеж. – С. 2.
6. Ермалаеў, С. Прыярытэт – развіццю існуючых вытворчасцяў / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 21 снеж. – С. 2.
7. Ермалаеў, С. Развіваць прыватны бізнес, шукаць інвестараў / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 24 снеж. – С. 1–2.
8. Ивченко, Л. О запасах позаботились / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 8 окт. – С. 16.
9. Новікава, І. М. Працаваць дзеля павышэння дабрабыту людзей / І. М. Новікава ; гутарыў С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 29 верас. – С. 3.
10. Прамысловае развіццё // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 120–123.
11. Развіццё сельскай гаспадаркі // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 123–126.
12. Шумилинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 616–618.
13. Шумилинский район // Регионы Республики Беларусь, 2016 : статистический сборник / редкол.: И. В. Медведева [и др.]. – Т. 2 : Основные социально-экономические показатели городов и районов. – Минск, 2016. – С. 189–192.
14. Шумилинский район : справочно-информационные материалы / подгот. Шумилинским районным исполнительным комитетом ; фото: В. В. Бадещенкова [и др.]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2008. – 24 с. : цв. ил.
СПАСЫЛКІ