Рэлігія. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 20.05.2019 08:40
- Адноўлена 30.09.2019 12:08
Этнаканфесіянальная абстаноўка ў Сенненскім раёне стабільная, характарызуецца міжрэлігійным мірам і ўзаемапамяркоўнасцю ў адносінах вернікаў розных канфесій.
На Сенненшчыне пражываюць людзі розных веравызнанняў. Асноўная рэлігія – хрысціянства.
У раёне прадстаўлены 3 рэлігійныя канфесіі, якія налічваюць 15 рэлігійных абшчын, з іх: 9 – праваслаўных, 1 – рымска-каталіцкая, 2 – хрысціян веры евангельскай («Дар Божы», г. п. Багушэўск; г. Сянно), 2 – евангельскія хрысціян-баптыстаў («Надзея», г. Сянно; «Дабрачыннасць», г. п. Багушэўск), 1 – хрысціян адвентыстаў сёмага дня (г. п. Багушэўск).
ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ
сабор у імя Мікалая Цудатворца (г. Сянно);
царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (2003, г. Сянно);
царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла (1995, г. п. Багушэўск);
царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Буй);
царква ў гонар Святой Троіцы, былы касцёл (в. Застадолле);
царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра (в. Обаль);
КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ
жылы корпус францысканскага кляштара (г. Сянно);
касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г. Сянно);
капліца Найсвяцейшай Тройцы (г. Сянно; 1990). Капліца ўяўляе сабой драўлянае збудаванне, узведзенае на месцы ўзарванага савецкімі ўладамі касцёла.
Малітоўныя дамы і храмы, якія будуюцца
храм Казанскай іконы Божай маці ў вёсцы Янова. Ёсць будынак пад храм, у якім уладкавана царква. Прыход зарэгістраваны 20 лютага 2001 года;
прыход у імя свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў вёсцы Машканы. Ёсць малітоўнае памяшканне, у якім адбываюцца богаслужэнні ў святочныя і нядзельныя дні. Прыход зарэгістраваны 28 сакавіка 2001 года;
прыход у гонар Казанскай іконы Божай Маці ў вёсцы Ходцы. Ёсць малітоўнае памяшканне, у якім адбываюцца богаслужэнні ў святочныя і нядзельныя дні. Прыход зарэгістраваны 28 сакавіка 2001 года.
Храмы, якія патрабуюць рэстаўрацыі
храм Святой Троіцы ў вёсцы Застадолле XIX стагоддзя (патрабуецца капітальны рамонт і рэстаўрацыя);
храм святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ў вёсцы Обаль (драўляны будынак, тэрмінова патрабуецца рэстаўрацыя, прыход зарэгістраваны 29 ліпеня 1999 года);
храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Буй (драўляны, пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя). Крыжовы ў плане з цэнтральным купальным верхам. У цяперашні час верхняя частка разбурана, тэрмінова патрабуецца рэстаўрацыя.
Без духоўнай асновы чалавек, грамадства губляюць арыенціры. Дзеля гэтага ў раёне дзяржаўныя структуры, установы культуры з удзелам святароў праводзяць такія традыцыйныя святы як Спас, Масленіца. Для в. Старая Беліца і в. Машканы яны сталі своеасаблівымі брэндамі. У вёсцы Янова спрабуюць адрадзіць традыцыйнае святкаванне Уваскрасення Хрыстовага.
ЛІТАРАТУРА
1. Архіпава, Л. Барацьба з рэлігіяй – адзін з накірункаў класавай барацьбы / Л. Архіпава // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 30 мая. – С. 5.
2. Валачковіч, М. Божае наканаванне / М. Валачковіч // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 25 ліп. – С. 4.
3. Дзямідчык, П. Баптыст – хрышчоны свядома / П. Дзямідчык // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 23 снеж. – С. 2.
4. Карпекін, К. Клуб замест сінагогі / К. Карпекін // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 23 кастр. – С. 5.
5. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – 488 с. : іл.
6. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – 216 с. : іл.
7. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – 656 с. : іл.
8. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – 328 с. : іл.
9. Лазюк, А. Со святым помолилась тысяча сенненцев / А. Лазюк, А. Барановский // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 12 сак. – С. 4.
10. Лазюк, А. Святло беларускай свядомасці / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 17 снеж. – С. 2.
11. Лазюк, С. Андрэй Зязюля / С. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 15 ліп. – С. 2.
12. Сенненское благочиние // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 98–100.
13. Сенненское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск : Витебская епархия, 2002. – С. 140–145.
14. Яўгенаў, А. На аснове гуманнасці і духоўнасці / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 12 студз. – С. 4.