Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Ушацкі раён

Ушацкая група азёр. Размешчана ва Ушацкім, часткова ў Полацкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці, у басейне р. Тураўлянка. Уключае больш за 60 азёр агульнай плошчай звыш 75 км2 і аб'ёмам вады 350 млн. м3, выцягнутых на 40–45 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Абсалютная большасць азёр раёна (67,7 %) адносіцца да малых водных аб'ектаў, на невялікія і сярэднія вадаёмы прыходзіцца 29,3 %, на вялікія – 3 %.

Найбуйнейшыя азёры – Чарсвяцкае, Павульскае, Атолава, Паўазер'е, Янова, Бярозаўскае, Крывое, Гомель, Вяркудскае. Плошча вадазбору 803 км2. Вадазбор разараны (больш за 60 % пл.). Прадстаўлены комплексам ледавіковых і водна-ледавіковых формаў рэльефу (добра выяўлены паблізу азёр), з абсалютнай вышынёй 117–167 м. Спалучэнне розных тыпаў катлавін, марэнных узгоркаў, часта парослых лесам, іх разнастайнасць стварае маляўнічы ландшафт. Азёры злучаныя шматлікімі невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі; праз шэраг азёр працякае р. Дзіва. Пасля будаўніцтва плаціны перад воз. Гомель узровень Ушацкай групы азёр зарэгуляваны.

Ушацкія азёры багатыя рыбай (вядзецца прамысловая лоўля), летам на іх заўсёды шмат адпачываючых і турыстаў. Возера Крывое як эталон чыстых мезатрофных вадаёмаў абвешчана гідралагічным заказнікам рэспубліканскага значэння. Азёры з'яўляюцца месцам адпачынку і турызму. Паўночная частка Ушацкай групы азёр знаходзіцца ў зоне адпачынку мясцовага значэння. Прыгожыя азёры Доўжына, Звонь.

Пра ўшацкія азёры і рэкі складзена шмат літаратурных твораў як нашымі паэтамі-землякамі, так і іншымі дзеячамі літаратуры. Існуе мноства легенд і паданняў пра азёры Галатоўскае, Кольца, Лагі, Лешава, Мена, Папова. Яны змешчаны ў кнізе «Азёры Беларусі ў легендах і паданнях» А. М. Ненадаўца. Па берагах азёр Чарсцвяцкае, Павульскае, Бярозавае, Белае, Цеменіца захаваліся стаянкі першабытнага чалавека.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абабурка, І. На Ушацкіх азёрах / І. Абабурка // Родная прырода. – 1979. – № 6. – С. 22–24.

2. Багдановіч, Н. Рэлікт з вечальскіх глыбінь / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 16 верас. – С. 5.

3. В краю Ушачских озёр // Край озёрный / О. Ф. Якушко. – Минск : Ураджай, 1978. – С. 86–101.

4. Конохов, Д. А за карпом – карась и щука / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 11 окт. – С. 3.

5. Пашковіч, А. Да азёр – па-гаспадарску / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 31 сак. – C. 3.

6. Пукшанскі, А. Ушачы: край курганоў, лясоў, азёраў / А. Пукшанскі // Звязда. – 2009. – 27 лістап. – С. 3.

7. Рудаковский, И. Живая летопись Земли / И. Рудаковский // Родная прырода. – 2013. – № 6. – С. 26–43.

8. Сюбарава, С. Дзе плешчуцца азёры / С. Сюбарава // Родная прырода. – 1981. – № 3. – С. 28–29.

9. Ушацкая група азёр // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 432.

10. Ушачская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 126–136.

11. Ушачская группа озёр // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 463.

12. Ушачская группа озёр // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 547.

13. Ушачская группа озёр // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 593.

14. Ушачская группа озер // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 197.

15. Ушачский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 158–165.

16. Ушачско-Лепельский озерный край [Карты] : карта для рыбака / ред. С. Н. Саратова. – Минск : Белкартография, 2011. – 1 карта. – (Беларусь).

17. Якушка, В. У краі Ушацкіх азёр / В. Якушка // Родная прырода. – 1977. – № 5. – С. 2, 25.