Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Полацкі раён

 

Полацкі раён развіваецца ў аграпрамысловым накірунку. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі 54,8 тыс. га. У структуры валавай прадукцыі раёна 56,1 % займае жывёлагадоўля. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі – малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя культуры, бульбу, лён, агародніну. Раён двойчы (у 2009 і 2010 гг.) станавіўся пераможцам рэспубліканскіх «Дажынак» па вытворчасці кармоў.

У раёне ёсць калектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, сельскагаспадарчыя кааператывы, птушкафабрыка. У склад КУПСГП «Вясна» ўваходзіць цяплічны камбінат.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі рэалізуюць вырабленую прадукцыю перапрацоўчым прадпрыемствам вобласці. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з прамысловымі арганізацыямі раёна: ААТ «Полацкі малочны камбінат», ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў».

Асноўнай мэтай развіцця аграрнага сектара эканомікі раёна з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі і рост аб'ёмаў вытворчасці. Для дасягнення пастаўленай мэты праводзяцца мерапрыемствы па павышэнню ўрадлівасці глебы, выкарыстанню элітнага семяннога матэрыялу і высокапрадуктыўных парод жывёлы, укараненню навейшых тэхналогій.

У рамках праграмы адраджэння вёскі пабудавана 12 аграгарадкоў.

У раёне працуюць прадпрыемствы дрэваапрацоўчай прамысловасці, а таксама першаснай апрацоўкі лёну, будаўнічых матэрыялаў і інш.

Прамысловасць раёна прадстаўлена такімі буйнымі прадпрыемствамі, як Полацкі і Дрэтуньскі лясгасы, ААТ «Полацклес», ААТ «Полацкі малочны камбінат», ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў». У гаспадарчым комплексе горада Полацка 13 прамысловых прадпрыемстваў. Асноўныя галіны – хімічная і нафтахімічная прамысловасць, а таксама харчовая, машынабудаванне і металаапрацоўка. Гэта адкрытыя акцыянерныя таварыствы: «Полацк-Шкловалакно», Полацкі завод «Праммашрамонт», «Тэхналіт-Полацк». Тут працуе фабрыка мастацкіх вырабаў «Сафія», паліграфічнае прадпрыемства «Спадчына Ф. Скарыны», гідраметэастанцыя, ЦЭЦ.

У галіне будаўніцтва дзейнічаюць наступныя прадпрыемствы: «ПМК-59», «ПМК-36», Полацкае ДРСУП № 182 і іншыя.

Раён з'яўляецца лідэрам у развіцці малога прадпрымальніцтва. На 1 студзеня 2010 г. было зарэгістравана 322 малыя прадпрыемствы.

Паслугі сувязі ажыццяўляюць 36 стацыянарных і 1 перасоўнае аддзяленне сувязі.

Транспартныя паслугі насельніцтву раёна і г. Полацка ажыццяўляе аўтобусны парк № 2 г. Полацка.

Аснову сеткі гандлёвых прадпрыемстваў раёна складае райспажыўтаварыства. Насельніцтва абслугоўвае 109 гандлёвых прадпрыемстваў спажыўтаварыства, у тым ліку 18 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, гандлёвыя прадпрыемствы індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных фірм. У горадзе Полацку дзейнічаюць 260 прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу.

Знешнеэканамічныя сувязі прадпрыемствы горада і раёна падтрымліваюць больш як з 10 замежнымі краінамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баратынскі, М. М. Аграпрамысловы комплекс: стратэгія развіцця / М. М. Баратынскі ; гутарыла В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2012. – 27 студз. – С. 2.

2. Большакова, А. Успех определяют технологии / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2016. – 19 студз. – С. 1, 3.

3. Малашеня, Л. Пчелиной пасеке не чужд хозрасчет / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2011. – 11 окт. – С. 5.

4. Теоретический фундамент экономики / подгот. О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2016. – 25 лістап. – С. 2.

5. Чарковская, С. Равнение на опыт. Курс – на результат / С. Чарковская // Полацкі веснік. – 2012. – 4 сент. – С. 4.

6. Чарковская С. Цель – модернизация / С. Чарковская // Полацкі веснік. – 2012. – 2 окт. – С. 2.

7. Шевчук, Н. Н. Переворот в умах / Н. Н. Шевчук // Народная газета. – 2011. – 27 верас. – С. 9.