Культавая архітэктура. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 15.08.2019 09:34
- Адноўлена 19.08.2019 14:53
Архітэктурная спадчына Докшыцкага раёна адносна небагатая. Па сваіх прыродна-геаграфічных умовах гэты рэгіён не меў важнага эканамічнага значэння і развіваўся ў дэмаграфічных і горадабудаўнічых адносінах вельмі павольна. Найвялікшая спадчына засталася нам ад нашых набожных продкаў – цэрквы, касцёлы, капліцы. Шэраг святынь розных канфесій Докшыцкага рэгіёна знішчаны ў ХХ стагоддзі. Некаторыя з іх вядомы толькі па фотаздымках Я. Балзункевіча. Напрыклад, царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Гняздзілава. Не захаваліся цэрквы ў в. Ваўча, Вілейка, Вітунічы, Шклянцы, Кемейшаўцы, Слабада.
У апошнія дзесяцігоддзі ідзе адраджэнне храмаў. Многім з іх патрабуецца рэканструкцыя. Як прыклад, царква Усіх Святых у г. п. Бягомль, якая лічыцца ўнікальным помнікам культавага дойлідства Беларусі канца XIX стагоддзя.
На тэрыторыі Докшыцкага раёна дзейнічаюць больш за 20 храмаў.
ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ
Капліца ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в. Крулеўшчына;
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў г. Докшыцы;
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы і капліца ў в. Дзедзіна;
Царква ў імя святога прарока Іліі ў в. Камайск;
Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в. Порплішча;
Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў в. Сітцы;
Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў в. Тумілавічы.
КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ
Капліца Іісуса Міласэрнага ў в. Гняздзілава;
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў г. Докшыцы;
Касцёл Іаана Хрысціцеля ў в. Валкалата;
Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Каралевы Кароны Польскай у в. Порплішча;
Касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі ў в. Параф'янава.
ЛІТАРАТУРА
1. Архітэктурныя помнікі Докшыцкага раёна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 665–674.
2. Бобрык, А. З гісторыі царкваў г. Докшыцы / А. Бобрык // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1995. – 9 жн. – С. 4 ; 12 жн. – С. 4 ; 16 жн. – С. 4 ; 19 жн. – С. 4.
3. Бяляўская, Н. Дарога ў 227 гадоў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 26 жн. – С. 4.
4. Габрусь, Т. В. Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына = Сакральное зодчество Беларуси: 1000-летнее наследие = The Sacral Architecture of Belarus: Millennial Legacy / Т. В. Габрусь ; [пер. на англ. мову Ю. І. Габруся, А. В. Захарава]. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 481, [2] с.
5. Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома ; фото: С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 16–19.
6. Докшицкий район // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 142–143.
7. Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 241–258.
8. Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Нац. агенство по туризму, 2007. – 36 с.
9. Духоўная спадчына нашых продкаў // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 147–161.
10. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – 488 с.
11. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – 656 с.
12. Фурсевіч, І. Царква ў нашым краі / І. Фурсевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1992. – 24 студз. – С. 2.
13. Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – 76 с.