Фізічная культура і спорт. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 06.05.2013 07:26
- Адноўлена 21.02.2024 14:50
Орша і Аршанскі раён маюць добрыя спартыўныя традыцыі. Пастаянна ў раёне ўдзяляецца ўвага прыцягненню да заняткаў фізкультурай і спортам. У цяперашні час для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай і турысцкай работы ў горадзе і раёне маецца: 5 стадыёнаў, 11 лёгкаатлетычных ядраў, 4 фізкультурна-аздараўленчых комплексу, 2 плавальных басейна, 11 міні-басейнаў у дзіцячых дашкольных установах, 74 спартыўныя залы, спартыўныя пляцоўкі, 28 футбольных палёў, 9 хакейных каробак і іншых спартыўных аб'ектаў.
Працуюць дзве бюджэтныя спецыялізаваныя спартыўныя школы, дзве спартыўныя школы працуюць пры прафкамах прадпрыемстваў, а таксама шэраг аддзяленняў спартыўных школ Віцебскага абласнога спартыўнага клуба прафсаюзаў, у якіх спасцігаюць асновы, а таксама ўдасканальваюць сваё спартыўнае майстэрства больш за 2 тысячы навучэнцаў па 18 відах спорту.
Сёння ў горадзе і раёне працуе 8 заслужаных трэнераў Рэспублікі Беларусь і адзін Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь па фізічным выхаванні.
Выхаванцы гарадской і раённай фізкультурных арганізацый ўносяць ўклад і прымнажаюць славу беларускага спорту:
– Ігар Жалязоўскі – шасцікратны чэмпіён свету ў канькабежным спорце, сярэбряны і бронзавы прызёр зімніх Алімпійскіх гульняў, якому ў 1994 годзе было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Оршы»;
– Ігар Сумнікаў – чэмпіён свету 1985 года ў каманднай веласіпеднай гонцы на 100 км у складзе сборнай СССР;
– Сяргей Каплякоў – Алімпійскі чэмпіён па плаванні на 200 метраў вольным стылем;
– Дзяніс Кунцэвіч – першы ў гісторыі беларускага дзюдо чэмпіён свету сярод юніёраў 2003 года;
– Дзяніс Калтанюк – пераможца Сусветнай Універсіяды 2003 года па дзюдо;
– Людміла Бядрыцкая, Таццяна Барылава, Марына Жарская, Анжаліка Савейка, Святлана Селіханава – неаднаразовыя чэмпіёнкі свету і Еўропы па самба;
– Аліна Талай – лепшая лёгкаатлетка Рэспублікі Беларусь 2012 года, удзельніца Алімпійскіх гульняў у г. Лондане (бег на 100 метраў з бар'ерамі);
– Сяргей Новікаў, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2004 г. у Афінах у спаборніцтвах па дзюдо;
– Сяргей Далідовіч, найлепшы беларускі лыжнік нашага часу;
– Наталля Міхневіч, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года ў штурханні ядра, удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў г. Лондане;
– Шаракова Таццяна, удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў г. Лондане;
– Ганчароў Павел, пераможца чэмпіянату свету 2011 года па біятлоне сярод юнакоў у індывідуальнай гонцы;
– Аляксандр Кучынскі, правесійны шашэйны велагоншчык, пераможца і прызёр міжнародных гонак, удзельнік Алімпійскіх гульняў у г. Пекіне;
– Антон Пуціла – футбаліст, паўабаронца клуба «Фрайбург» і зборнай Беларусі;
– Антаніна Лангіна (Захарава) – адна з наймацнейшых шашыстак сучаснасці;
– Пётр Качура – футбаліст, адзін з лепшых нападаючых у Беларусі.
Фізічная культура і спорт займаюць важнае месца ў развіцці горада і раёна.
Сектарам спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама сумесна з іншымі ўстановамі вядзецца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі Дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, стварэнню аптымальных умоў для падрыхтоўкі спартсменаў высокай кваліфікацыі, спартыўнага рэзерву, правядзенню рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, развіццю турызму, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнню росту аб'ёму платных паслуг насельніцтву.
Наяўная спартыўная база горада і раёна дазваляе штогод праводзіць абласныя, рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы.
У апошнія гады папулярнымі сярод насельніцтва горада і раёна сталі масавыя старты «Аршанская лыжня», раённыя зімовыя і летнія спартыўныя святы, чэмпіянаты па гульнявых відах спорту, лёгкаатлетычным кросе, барацьбе і ўсходніх адзінаборствах.
Шэраг каманд па гульнявых відах спорту ўдзельнічаюць у чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь.
У горадзе Оршы і Аршанскім раёне фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа праводзіцца сярод усіх груп насельніцтва па трох накірунках: праца па месцы вучобы, па месцы жыхарства, па месцы працы. Для правядзення фізкультурна-масавай работы задзейнічаецца ўся наяўная спартыўная база горада і раёна.
Работа па месцы вучобы праводзіцца ў дзіцячых дашкольных установах, агульнаадукацыйных школах і сярэдне-спецыяльных навучальных установах. Праводзяцца: Спартакіяда школьнікаў, Спартакіяда сярод вучнёўскай моладзі.
Фізкультурна-масавая работа па месцы жыхарства праводзіцца з дзецьмі і падлеткамі, дарослым насельніцтвам, пажылымі людзьмі і інвалідамі. Праводзіцца Спартакіяда сярод насельніцтва па месцы жыхарства. Актыўна вядзецца работа па прыцягненню грамадзян у спартыўныя секцыі, фізкультурна-аздараўленчыя групы на платнай аснове.
Па месцы працы фізкультурна-масавая і аздараўленчая работа накіравана на правядзенне сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, удзел у традыцыйных спаборніцтвах, турыстычных слётах, спартыўных святах. Праводзіцца Спартакіяда сярод прадпрыемстваў, арганізацый горада і раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Ад хакея да навагодніх ранішнікаў : як у Оршы выкарыстоўваюць патэнцыял Лядовага палаца / падрыхт. Д. Лабажэвіч // Звязда. – 2016. – 28 снеж. – С. 6.
2. Афанасьева, Л. Непобежденный / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2009. – 16 мая. – С. 2.
3. Белоусова, Е. Ориентир на спорт / Е. Белоусова // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 9 нояб. – С. 3.
4. Божкова, Г. Катаются все! / Г. Божкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 15 авг. – С. 30.
5. Борисова, А. Когда скорость не страшна / А. Борисова // Аршанская газета. – 2015. – 7 ліп. – С. 3.
6. Быньков, А. Есть первое «золото»! / А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 2 крас. – С. 2.
7. Быньков, А. За здоровьем — в «Олимпиец» : в Орше торжественно открыли спортивный комплекс «Олимпиец» / А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 19 июля. – С. 2.
8. Велюга, Н. Жажда скорости и экстрима / Н. Велюга // Твой город (Витебск). – 2016. – 6 окт. – С. 7.
9. Горнова, Т. Развиваем конный спорт / Т. Горнова // Народнае слова. – 2006. – 29 чэрв. – С. 4.
10. Готовская, Л. В спорткомплекс на Якубовского, 77 / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 15 студз. – С. 1–2.
11. Готовская, Л. Дан старт престижной эстафете / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2008. – 9 снеж. – С. 1–2.
12. Дединкина, С. В хоккей играют мальчишки из Зубова / С. Дединкина // Народная газета. – 2008. – 14 кастр. – С. IV.
13. Демянков, А. В. Убедительные аргументы оршанцев / А. В. Демянков ; беседовал А. Матеюн // Народнае слова. – 2012. – 4 лют. – С. 6.
14. Досуг для активных и любознательных / подгот. Н. Молочкова // Аршанская газета. – 2013. – 24 жн. – С. 4.
15. Дымов, Р. Все дороги вели в Оршу : финишировал ХI Международный шахматный фестиваль Орша-2012 / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2013. – 31 янв. – С. 22.
16. Зятева, С. Каратэ – без расстояний и границ / С. Зятева // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 12 дек. – С. 5.
17. Івашкевіч, Я. Коні вучаць дабрыні / Я. Івашкевіч // Аршанская газета. – 2005. – 6 кастр. – С. 3.
18. Игнатьева, Т. Физкультура и спорт / Т. Игнатьева, И. Игнатьева, Н. Стахович // На главной магистрали : к юбилеям Орши, Друцка, Копыси и Толочина / сост. Г. Ч. Лянькевич : ред. В. М. Дедушкин и др. – Минск : Книгосбор, 2008. – С. 92–93.
19. Князева, Е. Юный шахматист из Орши – один из лучших в мире/ Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 1 лістап. – С. 5.
20. Козлов, О. В. За здоровьем – на спортивные площадки / О. В. Козлов // Аршанская газета. – 2003. – 17 мая. – С. 2 .
21. Лебедева, О. Битва на виражах / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 6 окт. – С. 23.
22. Молочкова, Н. Орша на спортивной волне / Н. Молочкова // Аршанская газета. – 2012. – 19 мая – С. 4.
23. Никитина, О. Наталья Хороненко – кандидат в олимпийскую сборную / О. Никитина // Народнае слова. – 2004. – 12 лют. – С. 2.
24. Партолина, Н. Новый вид спорта родился в Орше / Н. Партолина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 28 дек. – С. 7.
25. Паўловіч, В. Спартсмены Аршаншчыны / В. Паўловіч // Аршанская газета. – 2001. – 14 жн. –С. 3.
26. Разумкова, В. Мы гордимся вами, учитель! / В. Разумкова // Аршанская газета. – 2009. – 16 мая. – С. 2.
27. Слепцов, С. Автокросс в Орше – финал чемпионата страны / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 19 июля. – С. 4.
28. Слепцов, С. Кумитэ по-оршански / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 11 дек. – С. 31.
29. Слепцов, С. Шахматный фестиваль расширяет границы / С. Слепцов // Телеком- экспресс (Орша). – 2013. – 31 января. – С. 1, 3.
30. Хорошин, А. Кузница чемпионов / А. Хорошин // Аршанская газета. – 2007. – 21 жн. – С. 2.
31. Хорошин, А. Школа Бориса Литовского / А. Хорошин // Аршанская газета. – 2006. – 28 сак. – С. 2.
32. Шкрабо, Е. Из Франции с победой / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 9 февр. – С. 1.
33. Шыдлоўскі, Л. І. Аршанчына спартыўная / Л.І. Шыдлоўскі // Памяць. Орша і Аршанскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 390–395.
СПАСЫЛКІ
Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі