Помнікі гісторыі Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 20.01.2020 09:34
- Адноўлена 03.02.2020 09:41
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Талачынскага раёна ішлі жорсткія баі. Пра гэта сведчаць помнікі гісторыі, якія ўвекавечылі подзвігі савецкіх воінаў, партызан, падпольшчыкаў і тых, хто да апошняй кроплі крыві змагаўся з ненавісным ворагам.
Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Талачынскага раёна
брацкія магілы савецкіх воінаў i партызан;
мемарыяльны знак Забадалаву В. А. (г. п. Коханава);
мемарыяльны знак на месцы перасыльнага лагера ваеннапалонных (г. п. Коханава);
мемарыяльныя дошкі Усаву А. М. (г. Талачын);
мемарыяльны комплекс воінам Чырвонай Арміі (в. Букарава);
месца бою 1942 года (в. Слаўнае);
месцы масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва;
памятны знак Анташкевічу Ф. К. (в. Казігорка);
памятны знак воінам-афганцам (г. Талачын);
памятны знак на месцы колішняга касцёла найсвяцейшай панны Марыі (в. Абольцы);
памятны камень (в. Міхайлаўшчына);
помнік-абеліск Супруну С. П. (в. Палявая);
помнік вызвалення (г. Талачын);
помнікі на магілах ахвяр фашызму.
У Коханаўскай, Кастрычніцкай і Жукнеўскай школах усталяваны мемарыяльныя пліты ў гонар загінуўшых воінаў-афганцаў, былых вучняў гэтых школ, – А. М. Алюшына, В. М. Караткевіча, У. В. Шастакова, Я. В. Дзянісава.
На будынках Аболецкай і Коханаўскай школ усталяваны мемарыяльныя пліты былым вучням гэтых школ – Ф. К. Анташкевічу, І. П. Кожару, І. Батраку, М. А. Савіцкаму.
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены пагранічнаму слупу ля дарогі Талачын — Круглае; будынку, у якім знаходзіўся вадзяны млын, і воданапорнай вежы каля чыгуначнай станцыі Коханава (в. Звянячы).
ЛІТАРАТУРА
1. Бирюков, В. На малой родине его имя помнят и чтят / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2019. – 27 крас. – С. 8.
2. Капранова, Ю. Молчаливые свидетели прошлого – наше культурное наследие / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2010. – 17 крас. – С. 8.
3. Королев, М. Один против всех / М. Королёв // Наша Талачыншчына. – 2015. – 12 сент. – С. 5.
4. Талачынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 409–420.
5. Шнэйдар, А. Серабрысты абеліск / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2003. – 4 студз. – С. 4.
6. Шнэйдар, А. Яны ўвасабляюць подзвіг / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2005. – 7 мая. – С. 7.