Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 23.06.2020 11:18
У структуру ДУК «Шумілінскі раённы Цэнтр культуры» ўваходзяць:
Амбросавіцкі сельскі Дом культуры;
Аўтаклуб;
Башнёўскі сельскі клуб;
Грудзінаўскі клуб-бібліятэка;
Кардонскі сельскі клуб;
Каўлякоўскі сельскі клуб;
Лаўжанскі сельскі Цэнтр культуры;
Лескавіцкі сельскі клуб;
Ляжнёўскі сельскі клуб – цэнтр духоўнага выхавання;
Мішкавіцкі сельскі клуб;
Мішневіцкі сельскі клуб;
Обальскі гарадскі Дом культуры;
Полькавіцкі клуб-бібліятэка;
Сіроцінскі клуб-бібліятэка;
Слабодскі сельскі Дом культуры;
Шумілінскі раённы Цэнтр культуры.
Асноўная дзейнасць устаноў культуры накіравана на фарміраванне адзінай культурнай прасторы раёна, у сувязі з чым асаблівая ўвага ўдзяляецца арганізацыі і правядзенню масавых відовішчных мерапрыемстваў раённага і абласнога маштабу, актыўнаму ўдзелу ў мерапрыемствах рознага ўзроўню. Так, у сярэднім за год праводзіцца больш за 4 тыс. мерапрыемстваў, удзельнікі мерапрыемстваў і конкурсаў выязджаюць за межы раёна.
З 1997 года асноўнай пляцоўкай для правядзення абласнога свята гумару «Смяяцца не грэх» абрана Шуміліна, яно ладзіцца на Віцебшчыне раз у два гады.
Актывізавана дзейнасць мабільных паслуг – працуе аўтаклуб, работнікі якога рэгулярна выязджаюць з канцэртамі ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі раёна.
Культурныя ўстановы раёна з'яўляюцца цэнтрамі самадзейнай народнай творчасці. У 2020 годзе ў раёне дзейнічаюць 134 фарміраванні, з іх 86 дзіцячых, з колькасцю ўдзельнікаў звыш 1500 чалавек. 15 калектываў маюць званне «народны», 7 – «узорны». У снежні 2019 года калектыву барабаншчыц «Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў прысвоена ганаровае званне «ўзорны».
У раёне налічваецца 22 калектывы мастацкай самадзейнасці са званнем «народны» і «ўзорны»:
народная літаратурна-музычная гасцёўня «Крыніца» Шумілінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі;
народны ансамбль народнай песні «Абалянка» Обальскага гарадскога Дома культуры;
народны аркестр народных інструментаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;
народны вакальны ансамбль «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў;
народны духавы аркестр выкладчыкаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;
народны клуб «Ветэран» Обальскага гарадскога Дома культуры;
народны клуб «Ветэран» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;
народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні «Разынка» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў;
народны клуб майстроў мастацкіх рамёстваў «Спадчына» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў;
народны рок-гурт «Эксперымент-12» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;
народны сямейны ансамбль народнай песні «Забава» Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры;
народны тэатр мініяцюр «Буф» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;
народны тэатр Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;
народны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;
народны хор народнай песні «Світанак» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;
узорная дзіцячая эстрадная студыя «Асарці» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;
узорны ансамбль барабаншчыц «Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;
узорны духавы аркестр Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;
узорны калектыў дзіцячага баяннага аркестра Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;
узорны лялечны тэатр «Батлейка» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў;
узорны тэатральны калектыў «Прэм'ера» Башнёўскага сельскага клуба;
узорны хор Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.
Усе калектывы актыўна выступаюць з канцэртамі. Годна прадстаўляюць сферу культуры Шуміліншчыны на розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, займаюць прызавыя месцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермалаеў, С. Новыя гарызонты для работы ў Год малой радзімы / С. Ермалаеў // Герой працы (Шуміліна). – 2018. – 16 сак. – С. 2.
2. Карпушэнка, А. Задачы няпростыя, патэнцыял вялікі / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 17 сак. – С. 3.
3. Культурнае жыццё. Сацыяльнае развіццё раёна // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 130–136.
4. Народные любительские коллективы учреждений культуры Витебской области // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 159–169.
5. Образцовые любительские коллективы учреждений культуры Витебской области // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 210–214.
6. Пятрова, А. А работнікі культуры абяцаюць радаваць сваімі талентамі / А. Пятрова // Герой працы (Шуміліна). – 2017. – 6 кастр. – С. 2.
7. Чарнічэнка, Н. Гэта быў сапраўдны бенефіс творчасці / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 22 мая. – С. 4.