Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Шумілінскі раён

У структуру ДУК «Шумілінскі раённы Цэнтр культуры» ўваходзяць: 

arrow Амбросавіцкі сельскі Дом культуры;

arrow Аўтаклуб;

arrow Башнёўскі сельскі клуб;

arrow Грудзінаўскі клуб-бібліятэка;

arrow Кардонскі сельскі клуб;

arrow Каўлякоўскі сельскі клуб;

arrow Лаўжанскі сельскі Цэнтр культуры;

arrow Лескавіцкі сельскі клуб;

arrow Ляжнёўскі сельскі клуб – цэнтр духоўнага выхавання;

arrow Мішкавіцкі сельскі клуб;

arrow Мішневіцкі сельскі клуб;

arrow Обальскі гарадскі Дом культуры;

arrow Полькавіцкі клуб-бібліятэка;

arrow Сіроцінскі клуб-бібліятэка;

arrow Слабодскі сельскі Дом культуры;

arrow Шумілінскі раённы Цэнтр культуры.

Асноўная дзейнасць устаноў культуры накіравана на фарміраванне адзінай культурнай прасторы раёна, у сувязі з чым асаблівая ўвага ўдзяляецца арганізацыі і правядзенню масавых відовішчных мерапрыемстваў раённага і абласнога маштабу, актыўнаму ўдзелу ў мерапрыемствах рознага ўзроўню. Так, у сярэднім за год праводзіцца больш за 4 тыс. мерапрыемстваў, удзельнікі мерапрыемстваў і конкурсаў выязджаюць за межы раёна.

З 1997 года асноўнай пляцоўкай для правядзення абласнога свята гумару «Смяяцца не грэх» абрана Шуміліна, яно ладзіцца на Віцебшчыне раз у два гады.

Актывізавана дзейнасць мабільных паслуг – працуе аўтаклуб, работнікі якога рэгулярна выязджаюць з канцэртамі ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі раёна.

Культурныя ўстановы раёна з'яўляюцца цэнтрамі самадзейнай народнай творчасці. У 2020 годзе ў раёне дзейнічаюць 134 фарміраванні, з іх 86 дзіцячых, з колькасцю ўдзельнікаў звыш 1500 чалавек. 15 калектываў маюць званне «народны», 7 – «узорны». У снежні 2019 года калектыву барабаншчыц «Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў прысвоена ганаровае званне «ўзорны».

У раёне налічваецца 22 калектывы мастацкай самадзейнасці са званнем «народны» і «ўзорны»:

arrow народная літаратурна-музычная гасцёўня «Крыніца» Шумілінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі; 

arrow народны ансамбль народнай песні «Абалянка» Обальскага гарадскога Дома культуры;

arrow народны аркестр народных інструментаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow народны вакальны ансамбль «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow народны духавы аркестр выкладчыкаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow народны клуб «Ветэран» Обальскага гарадскога Дома культуры;

arrow народны клуб «Ветэран» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;

arrow народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні «Разынка» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў;

arrow народны клуб майстроў мастацкіх рамёстваў «Спадчына» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў;

arrow народны рок-гурт «Эксперымент-12» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;

arrow народны сямейны ансамбль народнай песні «Забава» Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры;

arrow народны тэатр мініяцюр «Буф» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;

arrow народны тэатр Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;

arrow народны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;

arrow народны хор народнай песні «Світанак» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;

arrow узорная дзіцячая эстрадная студыя «Асарці» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры;

arrow узорны ансамбль барабаншчыц «Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow узорны духавы аркестр Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow узорны калектыў дзіцячага баяннага аркестра Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow узорны лялечны тэатр «Батлейка» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў;

arrow узорны тэатральны калектыў «Прэм'ера» Башнёўскага сельскага клуба;

arrow узорны хор Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Усе калектывы актыўна выступаюць з канцэртамі. Годна прадстаўляюць сферу культуры Шуміліншчыны на розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, займаюць прызавыя месцы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалаеў, С. Новыя гарызонты для работы ў Год малой радзімы / С. Ермалаеў // Герой працы (Шуміліна). – 2018. – 16 сак. – С. 2.

2. Карпушэнка, А. Задачы няпростыя, патэнцыял вялікі / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 17 сак. – С. 3.

3. Культурнае жыццё. Сацыяльнае развіццё раёна // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 130–136.

4. Народные любительские коллективы учреждений культуры Витебской области // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 159–169.

5. Образцовые любительские коллективы учреждений культуры Витебской области // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 210–214.

6. Пятрова, А. А работнікі культуры абяцаюць радаваць сваімі талентамі / А. Пятрова // Герой працы (Шуміліна). – 2017. – 6 кастр. – С. 2.

7. Чарнічэнка, Н. Гэта быў сапраўдны бенефіс творчасці / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 22 мая. – С. 4.