Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі Талачынскі раён

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Талачынскага раёна ішлі жорсткія баі. Пра гэта сведчаць помнікі гісторыі, якія ўвекавечылі подзвігі савецкіх воінаў, партызан, падпольшчыкаў і тых, хто да апошняй кроплі крыві змагаўся з ненавісным ворагам.

Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Талачынскага раёна

arrow брацкія магілы савецкіх воінаў i партызан;

arrow мемарыяльны знак Забадалаву В. А. (г. п. Коханава);

arrow мемарыяльны знак на месцы перасыльнага лагера ваеннапалонных (г. п. Коханава);

arrow мемарыяльныя дошкі Усаву А. М. (г. Талачын);

arrow мемарыяльны комплекс воінам Чырвонай Арміі (в. Букарава);

arrow месца базіравання талачынскіх падпольных райкамаў КП(б)Б i ЛКСМБ, партызанскіх брыгад «Граза» i М. П. Гудкова (в. Янава);

arrow месца бою 1942 года (в. Слаўнае);

arrow месцы масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва;

arrow памятны знак Анташкевічу Ф. К. (в. Казігорка);

arrow памятны знак воінам-афганцам (г. Талачын);

arrow памятны знак на месцы колішняга касцёла найсвяцейшай панны Марыі (в. Абольцы);

arrow памятны камень (в. Міхайлаўшчына);

arrow помнік-абеліск Супруну С. П. (в. Палявая);

arrow помнік вызвалення (г. Талачын);

arrow помнікі землякам;

arrow помнікі на магілах ахвяр фашызму.

У Коханаўскай, Кастрычніцкай і Жукнеўскай школах усталяваны мемарыяльныя пліты ў гонар загінуўшых воінаў-афганцаў, былых вучняў гэтых школ, – А. М. Алюшына, В. М. Караткевіча, У. В. Шастакова, Я. В. Дзянісава.

На будынках Аболецкай і Коханаўскай школ усталяваны мемарыяльныя пліты былым вучням гэтых школ – Ф. К. Анташкевічу, І. П. Кожару, І. Батраку, М. А. Савіцкаму.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены пагранічнаму слупу ля дарогі Талачын — Круглае; будынку, у якім знаходзіўся вадзяны млын, і воданапорнай вежы каля чыгуначнай станцыі Коханава (в. Звянячы).

 

Мемарыяльныя дошкі на будынку Коханаўскай сярэдняй школы імя І. П. Кожара Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта http://kokhanovo.tolochin.edu.by Мемарыяльная дошка Aлюшыну Аляксандру Мікалаевічу на будынку Коханаўскай сярэдняй школы імя І. П. Кожара Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта http://kokhanovo.tolochin.edu.byМемарыяльная дошка Анташкевічу Фёдару Кузьмічу на будынку Аболецкай дзіцячы сад-базавай школы Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта http://3.bp.blogspot.comМемарыяльная дошка Караткевічу Віктару Мікалаевічу і Шастакову Уладзіміру Віктаравічу на будынку Кастрычніцкай базавай школы Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта https://ok.ruМемарыяльны комплекс воінам Чырвонай Арміі ў вёсцы Букарава Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта http://www.natal.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. На малой родине его имя помнят и чтят / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2019. – 27 крас. – С. 8.

2. Капранова, Ю. Молчаливые свидетели прошлого – наше культурное наследие / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2010. – 17 крас. – С. 8.

3. Королев, М. Один против всех / М. Королёв // Наша Талачыншчына. – 2015. – 12 сент. – С. 5.

4. Талачынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 409–420.

5. Шнэйдар, А. Серабрысты абеліск / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2003. – 4 студз. – С. 4.

6. Шнэйдар, А. Яны ўвасабляюць подзвіг / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2005. – 7 мая. – С. 7.