Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі. Гарадоцкі раён

Два з паловай гады гаспадарылі нямецка-фашысцкія захопнікі на гарадоцкай зямлі. Яны нанеслі не толькі вялікі матэрыяльны ўрон, але з нечуванай жорсткасцю расправіліся з мірным насельніцтвам. Фашысты расстралялі больш 16 тыс. чалавек. Спалілі 201 населены пункт, у тым ліку 13 вёсак спалілі разам з жыхарамі. За час акупацыі былі знішчаны многія вёскі, дзе жылі партызанскія сем'і або насельніцтва аказвала падтрымку народным мсціўцам. У людзей адбіралі маёмасць, прадукты харчавання, хатнюю жывёлу, забівалі старых, жанчын, дзяцей.

Моладзь гналі на чужбіну ў якасці рабочай сілы. 13 гарадоцкіх вёсак – Ахрамеева, Вусце, Гумнічына, Задобрыя, Кавалі, Казлы, Лапакова, Падранда, Петрачыха, Рудзіха, Сямёнава, Чытавуха, Янава – былі спалены разам з людзьмі і ўвекавечаны ў хатынскім мемарыяле. Гітлераўцы зруйнавалі 183 вёскі. У пасляваенны час не адрадзіліся 35 з іх.

У горадзе і раёне ўстаноўлена 137 помнікаў і абеліскаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, сярод якіх:

arrow брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан;

arrow вайсковыя могілкі;

arrow магілы ахвяр фашызму;

arrow магілы савецкіх воінаў і партызан;

arrow мемарыяльная дошка двойчы Герою Савецкага Саюза І. Х. Баграмяну ў г. Гарадку;

arrow мемарыяльная дошка каля чыгуначнай станцыі «Гарадок» на месцы былога воінскага пахавання;

arrow мемарыяльная дошка ў гонар камандуючага 11-й гвардзейскай арміяй генерала Галіцкага К. М. у г. Гарадку;

arrow мемарыяльны комплекс «Бессмяроцце» ў г. Гарадку;

arrow месца разгрому варожага гарнізона ў в. Бычыха. У ноч з 14 на 15 ліпеня 1942 года партызаны 2-й Беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі (камандзір М. І. Дзячкоў, камісар Я. Н. Барсукоў) разграмілі фашысцкі гарнізон на чыгуначнай станцыі Бычыха і тэрыторыі былой МТС. Партызаны знішчылі больш за 100 варожых салдат і афіцэраў, спалілі казарму, будынак чыгуначнай станцыі, нафтабазу, некалькі складоў, аўтамайстэрні, 8 аўтамашын, разбурылі чыгуначнае палатно, узарвалі ў наваколлі 4 масты, знішчылі 7 км тэлеграфна-тэлефоннай сувязі. У 1965 годзе ў гонар баявых дзеянняў партызан на будынку чыгуначнай станцыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка;

arrow месца разгрому варожага гарнізона ў в. Смалоўка. 6 сакавіка 1942 года партызаны атрада М. І. Дзячкова разграмілі нямецка-фашысцкі гарнізон у в. Смалоўка, разбурылі лесапільны завод, узарвалі чыгуначны мост, спалілі склад піламатэрыялаў, знішчылі каля 80 гітлераўцаў. У 1975 годзе на будынку мясцовай школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка;

arrow месца размяшчэння штаба 1-га Прыбалтыйскага фронту ў в. Сурміно. Тут у 1-й палавіне 1944 года размяшчаўся штаб 1-га Прыбалтыйскага фронту (да 20 лістапада 1943 года называўся Калінінскі фронт). Войскі фронту ў снежні 1943 года вызвалілі Гарадоцкі раён ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1964 годзе на будынку школы-інтэрната ўстаноўлена мемарыяльная дошка;

arrow месца размяшчэння штаба 2-й Беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі ў в. Бярозаўка. У вёсцы з мая па сярэдзіну чэрвеня 1942 года размяшчаўся штаб 2-й Беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі, якая дзейнічала на тэрыторыі Мехаўскага, Гарадоцкага і Суражскага раёнаў. У 1972 годзе ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла;

arrow месцы масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў г. Гарадку, г. п. Езярышча, в. Бярозаўка. Гета ў г. п. Езярышча існавала з восені 1941 па люты 1942 гг. У 1964 годзе на месцы гібелі 150 вязняў быў устаноўлены помнік. У 2007 годзе на яго месцы ўсталявалі новы;

arrow месцы спаленых вёсак;

arrow памятны знак на месцы размяшчэння штаба партызанскай брыгады імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола і дзейнасці Кабішчанскага сельсавета ў в. Кабішча. Тут у 1942–1943 гг. размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадоцкага, Мехаўскага і Суражскага раёнаў. Дзейнічаў Кабішчанскі сельскі Савет, які знаёміў насельніцтва са становішчам на франтах, займаўся зборам грошай, каштоўнасцей у фонд Чырвонай Арміі. У 1975 годзе насупраць будынка канторы саўгаса «50 гадоў ВЛКСМ» у памяць пра баявыя дзеянні брыгады і дзейнасці сельсавета пастаўлена стэла;

arrow памятны знак на месцы спаленай у снежні 1942 года в. Пальмінка. Помнік усталяваны ў 1984 годзе;

arrow памятны знак на месцы спаленай в. Карнілы. Помнік усталяваны ў 2013 годзе;

arrow помнік Антонаву І. М. у в. Быкі;

arrow помнік ахвярам нацызму на ўскрайку г. п. Езярышча. Усталяваны ў 2007 годзе;

arrow помнік-бюст двойчы Герою Савецкага Саюза І. Х. Баграмяну ў г. Гарадку;

arrow помнік Вызвалення ў г. Гарадку;

arrow помнік на месцы гібелі Рудыка Мікалая Марцінавіча ў в. Быкі. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, злева ад дарогі Гарадок – Езярышча. 16 снежня 1943 года ў няроўным баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінуў камандзір танкавай роты Герой Савецкага Саюза М. М. Рудык. Пахаваны на вайсковых могілках у в. Мехавое Гарадоцкага раёна. У 1964 годзе на месцы гібелі М. М. Рудыка пастаўлены абеліск;

arrow помнік партызанам у в. Дуброва;

arrow помнік танкістам 10-й Гарадоцкай танкавай брыгады ў г. Гарадку;

arrow помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў у г. Гарадку;

arrow помнік у гонар 1-й Беларускай партызанскай брыгады і авіяпалка ў в. Казловічы. Знаходзіцца за 800 м на паўднёвы ўсход ад вёскі. У вёсках Казловічы, Загуззе, Канашы з кастрычніка 1942 па сакавік 1943 гг. знаходзіліся штаб 1-й Беларускай партызанскай брыгады і атрад М. П. Растаргуева. Каля в. Казловічы зімой 1941–1942 гг. быў партызанскі аэрадром, куды прыляталі самалёлы 105-га гвардзейскага авіяпалка, які абслугоўваў Суражскую і суседнія з ёй партызанскія зоны. У 1972 годзе ў гонар 1-й Беларускай партызанскай брыгады і авіяпалка пастаўлены помнік;

arrow помнік у гонар 4-й Беларускай партызанскай брыгады ў в. Халамер'е. Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі, на месцы былой в. Казлы. Тут у чэрвені 1942 года ў лесе непадалёку ад в. Казлы была арганізавана 4-я Беларуская партызанская брыгада, якая дзейнічала на тэрыторыі Мехаўскага, Гарадоцкага, Расонскага, Дзісенскага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў БССР, Невельскага раёна Калінінскай вобласці;

arrow помнікі ахвярам фашызму;

arrow помнікі землякам;

arrow помнікі партызанам у г. п. Езярышча, вёсках Ноўка, Шніці.

Таксама на тэрыторыі Гарадоцкага раёна знаходзяцца:

arrow мемарыяльны знак воінам-інтэрнацыяналістам у г. Гарадку;

arrow месца антыфеадальнага выступлення сялян у 1797 годзе ў в. Загараны;

arrow помнік У. У. Маякоўскаму ў в. Вархі;

arrow помнікі У. І. Леніну ў г. Гарадку.

Час не пашкадаваў архітэктурных збудаванняў у Гарадоцкім раёне. З цягам часу зніклі Езярышчанскі і Гарадоцкі замкі, дзясяткі храмаў, грамадзянскіх пабудоў.

Адным з цікавых будынкаў, які захаваўся да сённяшняга часу з'яўляецца будынак паштовай станцыі ў в. Кузьміно. Каля ўезда ў Гарадок з поўначы па той жа дарозе знаходзіцца яшчэ адзін будынак паштовага дома і застаўны дом. Ён пабудаваны таксама паводле праекта для паштовых двароў на шашэйных дарогах і яго архітэктура адпавядае апісанню помніка ў в. Кузьміно. Да будынка прымыкаюць рэшткі станцыйнага двара. Над ганкам – навес з літым кранштэйнам, выкананым з чыгуну ў XIX ст. Пасля пабудовы ў 1904 годзе чыгункі значэнне станцый, як і паштовага тракту, знізілася, былы паштовы двор у Гарадку ліквідавалі і будынак перадалі ў распараджэнне горада. У 1930-я гг. будынак належаў МТС, у наш час ён прыстасаваны пад жыллё.

У Гарадоцкім раёне захаваліся збудаванні канца XIX – пачатку XX стст. Гэта аднапавярховыя дамы ў цэнтры Гарадка на сучасных вуліцах Савецкай, Вароўскага, Валадарскага, якія складзены з трывалай чырвонай цэглы, яны маюць строгі прамавугольнік у плане, часта – чатырохскатныя дахі. Адзін з дамоў мае высокі цокальны этаж, высокі ганак. Некаторыя з гэтых дамоў сталі часткай сучасных пабудоў (на вуліцы Вароўскага – музей, на вуліцы Камсамольскай – сучасная царква).

На тэрыторыі раёна таксама захаваліся нешматлікія каменныя пабудовы таго часу. У в. Паташня – будынак валаснога праўлення. Ён таксама складзены з ярка-чырвоных невялікіх па велічыні цаглін. Будынак першапачаткова меў два ўваходы, усе пакоі размяшчаюцца ў адзін бок ад калідора. У яго капітальныя сцены, пяць пакояў. Двускатны дах быў жалезным. Вялікія вокны, высокая столь. Франтоны выкладзены за адно са сценамі. Гэты стогадовы будынак здзіўляе прасторай, практычнасцю.

Непадалёку знаходзіцца будынак школы таго ж перыяду. Таксама з чырвонай цэглы. Разлічана пабудова была на адзін вялікі клас, кватэру настаўніка. Мае два ўваходы, вялікія вокны. Побач – гаспадарчыя пабудовы, яны таксама пад жалезным дахам. Доўгі час будынкі ў выкарыстоўваліся як школа, піянерскі лагер, належалі раённаму аддзелу адукацыі. У в. Паташня захаваўся будынак латышскай школы, які нагадвае апісанне папярэдніх дамоў.

З помнікаў прамысловага будаўніцтва – некалькі будынкаў, сярод якіх млын у в. Прудок. Ён належаў Маркаву манастыру. Гэта цагельны двухпавярховы трывалы будынак, які сваім чырванаватым колерам ажыўляе вясковую вуліцу, разам з плацінай нагадвае сучаснікам пра тыя часы, калі нашы продкі маглі, выкарыстоўваючы багацце краю, будаваць трывала і прыгожа.

 

Памятны знак у памяць пра спаленую ў снежні 1942 года вёску Пальмінка. Гарадоцкі раён, в. Пальмінка. Фотаздымак з сайта http://gorodok.vitebsk-region.gov.byПомнік землякам. Гарадоцкі раён, в. Вархі. Фотаздымак з сайта http://gorodok.vitebsk-region.gov.byПомнік загінуўшым землякам. Гарадоцкі раён, в. Вярэчча. Фотаздымак з сайта http://gorodok.vitebsk-region.gov.byПомнік загінуўшым землякам. Гарадоцкі раён, в. Астраўляны. Фотаздымак з сайта http://gorodok.vitebsk-region.gov.byБудынак былой латышскай школы. Гарадоцкі раён, в. Паташня. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byБудынак былой латышскай школы. Гарадоцкі раён, в. Паташня. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Аболіна, Л. Дань памяці / Л. Аболіна // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 4 чэрв. – С. 4.

2. Антонов, С. Кузьмино: новый поворот / С. Антонов // Витебские вести. – 2018. – 8 сент. – С. 7.

3. Бегунова, Е. Герои возвращаются с войны / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2019. – 28 лістап. – С. 6.

4. Бынькоў, А. Езярышча: [гісторыя і сучаснасць] / А. Бынькоў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 16 мая. – С. 15.

5. Воинам, освободившим Городокский район // Воздвигнутые на пьедестал: о памятниках боевой славы на территории Республики Беларусь / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. – Минск : Книгосбор, 2009. – С. 73–74.

6. Во славу героев, павших в бою // Воздвигнутые на пьедестал: о памятниках боевой славы на территории Республики Беларусь / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. – Минск : Книгосбор, 2009. – С. 75–76.

7. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.

8. Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра : матэрыялы I Гарадоцкіх краязнаўчых чытанняў, 26 кастрычніка 2007 г. / рэдкал.: А. М. Дарафееў [і інш.]. – Гарадок, 2008. – 148 с.

9. Замкі і ўмацаванні // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 56–57.

10. Кравцова, Е. Городокщина помнит своих героев / Е. Кравцова // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 27 снеж. – С. 1.

11. Кравцова, Е. Я живу на улице героя / Е. Кравцова // Гарадоцкі веснік. – 2020. – 14 студз. – С. 4.

12. Мукомол, Л. Память в мраморе и бронзе / Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 18 крас. – С. 4.

13. Наумова, А. Не забывать сейчас и никогда! / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 27 чэрв. – С. 4.

14. Наумова, А. Сервис с историей / А. Наумова // Народнае слова. – 2010. – 21 кастр. – С. 1.

15. Николаева, О. ...И леса хозяин стоит / О. Николаева // Витебские вести. – 2019. – 2 июля. – С. 6.

16. Пучкова, Е. От благодарных потомков / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 2 мая. – С. 4.

17. Пучкова, Е. Останки воинов предали земле / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 7 кастр. – С. 1

18. Пучкова, Е. «Поклонимся великим тем годам...» / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 8 мая. – С. 4.

19. Селицкая, Л. Памятник у дороги / Л. Селицкая // Советская Белоруссия. – 2007. – 25 сент. – С. 8–9.

20. Шагалеева, Т. Колыбельную шепчут берёзы / Т. Шагалеева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 8 мая. – С. 4.

21. Шлейко, Л. Хозяин леса на родной земле / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 2 ліп. – С. 1, 5.

22. Яковлева, С. Белорусы не сносят памятники. Они их открывают / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 22 мая. – С. 1, 4.

23. Якаўлева, С. Ля магілы невядомых герояў / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 16 мая. – С. 4.

24. Якаўлева, С. Ператварыліся ў белых жураўлёў / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 16 мая. – С. 4, 8.

25. Яковлева, С. Сыновний долг / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 8 кастр. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Воінскія пахаванні на тэрыторыі Гарадоцкага раёна 

arrow Памятныя знакі, помнікі і мемарыялы на тэрыторыі Гарадоцкага раёна 

arrow Помнікі і мемарыялы Віцебскай вобласці