Рэлігія. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 11.06.2019 09:34
- Адноўлена 22.07.2019 09:29
Традыцыйныя рэлігіі – гэта рэлігіі, звязаныя з гісторыяй і духоўнай культурай этнасу. Яны складаюць частку гістарычнай, духоўнай, сацыяльнай і культурнай спадчыны кожнага народа.
Некалі ў Полацку было трыццаць восем храмаў, але за тысячагадовую гісторыю многія з іх былі разбураны: адны – падчас войнаў, іншыя – у перыяд антырэлігійнай палітыкі. Самыя вядомыя з тых, што захаваліся, гэта – Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Больш за дзесяць гадоў у Полацку вяліся работы па аднаўленні храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. 14 кастрычніка 2004 года ў новы храм увайшлі першыя прыхаджане.
У Полацку мірна ўжываюцца веруючыя розных канфесій. Побач з праваслаўнымі адраджаюцца і каталіцкія храмы. На месцы былога кінатэатра «Юбілейны» быў узведзены каталіцкі касцёл Святога Андрэя Баболі. Яшчэ да 1917 года ў Полацку больш паловы гарадскога насельніцтва прытрымліваліся іудаізму, сёння яўрэйская суполка налічвае каля 2 тысяч чалавек.
Дзякуючы духоўным святыням, і галоўнай з іх – святым мошчам Прападобнай Еўфрасінні, Полацк стаў адным з самых буйных паломніцкіх цэнтраў у рэспубліцы. Мноства людзей, і не толькі з Беларусі, сцякаюцца сюды, каб пакланіцца святыням горада і ўзнесці свае малітвы да Бога. Полацк з'яўляецца цэнтрам Полацкай праваслаўнай епархіі.
Рэлігійныя суполкі Полацкага раёна
Першая Полацкая царква Евангельскіх хрысціян-баптыстаў;
Полацкая царква Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў «Пабожнасць»;
Прыход касцёла благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча (г. п. Ветрына);
Прыход касцёла Божай Волі (в. Блізніца);
Прыход храма Богаяўлення (г. Полацк);
Прыход храма Праабражэння Гасподняга (в. Шпакоўшчына);
Прыход храма Раства Прасвятой Багародзіцы (в. Багатырская);
Прыход храма Раства Прасвятой Багародзіцы (в. Варонічы);
Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Бабынічы);
Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Калектыўная);
Прыход храма Свяціцеля Ціхана Маскоўскага (в. Фарынава);
Прыход храма Стрэчання Гасподняга і прападобнага Серафіма Сароўскага (г. п. Ветрына);
Прыход храма Узнясення Гасподняга (в. Азіна);
Рэлігійная суполка прагрэсіўнага іудаізму «Эртог» (г. Полацк);
Стараверская паморская царква;
Царква хрысціян-адвентыстаў Сёмага дня (г. Полацк).
ЛІТАРАТУРА
1. Большакова, А. Торжество православия / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2013. – 5 крас. – С. 4.
2. Борисовец, Н. «Сможем выжить даже на необитаемом острове» / Н. Борисовец // Белорусская нива. – 2013. – 17 июля. – С. 13.
3. Восович, С. М. Культурно-просветительная деятельность Полоцкого православного братства в 1867–1914 годы / С. М. Восович // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2011. – № 1. – С. 29–39.
4. Воссия днесь пресветлое торжество // Полоцкие епархиальные ведомости. – 2010. – № 4 (июнь). – С. 1–3.
5. Галубовіч, В. У. Каталіцкая царква ў Полацкім ваяводстве ў канцы XVI – першай палове XVII стагоддзя / В. У. Галубовіч // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2011. – № 1. – С. 13–17.
6. Ганскі, У. А. Рэлігійны турызм (паломніцтва) на Полаччыне / У. А. Ганскі // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет ; редкол.: Д. Н. Лазовский [и др.]. – Новополоцк, 2009. – Вып. 34 : Гуманитарные науки. – С. 116–117.
7. Гардун, С. Праваслаўе як падмурак беларускай нацыі / С. Гардун // Беларуская думка. – 2016. – № 1. – С. 23–29.
8. Гмыза, Т. Начное чуванне моладзі ў Полацку / Т. Гмыза // Каталіцкі веснік. – 2018. – № 3 (сак.). – С. 3.
9. Говейнович, О. Мир, радость, счастье зависят от нас самих / О. Говейнович // Полацкi веснiк. – 2008. – 12 лют. – С. 4.
10. Из истории христианства на Полотчине // Дорогами православной Беларуси / сост. С. Бегиян (иерей). – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2010. – С. 232–255.
11. Кавалеўскі, П. Да рэлігійных канфесій з павагай [у Полацку] / П. Кавалеўскі // Полацкі веснік. – 2002. – 1 лют. – С. 1.
12. Кроква, В. Новыя касцёлы / В. Кроква // Витебский курьер. – 2004. – 20 июля. – С. 3.
13. Крупица, Н. К духовным истокам / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 26 февр. – С. 2.
14. Малашеня, Л. Главная цель – созидание личности / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 2 июня. – С. 4.
15. Малашеня, Л. Духовности полоцкой свет / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 6 нояб. – С. 7.
16. Мудрый учитель, добрый пастырь / подгот. А. Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 5 студз. – С. 6.
17. Радько, Н. 400-летнее Евангелие / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2016. – 25 окт. – С. 5.
18. Радько, Н. Открытый диалог / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 10 марта. – С. 4.
19. Сакалова, Г. Рэлiгiйныя плынi: асноўныя асаблівасцi i адрозненнi / Г. Сакалова // Полацкі веснік. – 2000. – 30 мая. – С. 3.
20. Чарковская, С. Выездное заседание коллегии / С. Чарковская // Наше православие. – 2018. – № 6 (июнь). – С. 1.
21. Шведко, В. Кладезь душевного тепла / В. Шведко // Полацкі веснік. – 2018. – 27 крас. – С. 7.
СПАСЫЛКІ