Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Расонскі раён

Непаўторная па сваёй прыгажосці прырода Расонскага раёна забяспечвае высокую рэкрэацыйную прывабнасць рэгіёна. Развіццё турызму на Расоншчыне – адзін з перспектыўных напрамкаў дзейнасці.

Расонскі раён лічыцца самым экалагічна чыстым рэгіёнам для адпачынку ў Беларусі.

Турыстаў прывабліваюць прырода і гісторыя, звязаная з падзеямі вайны 1812 года і партызанскім рухам падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Былі пабудаваны паляўнічыя домікі, адкрыты аб'екты прыдарожнага сэрвісу, да паслуг гасцей базы адпачынку «Баброва хата», «Лясное – Рудня», ТАА «Еўрапарк», ТК «Чырвоны Бор,  аграсядзібы. Працягваецца рэканструкцыя вялікага турыстычнага аб'екта – базы «Ласіны рог». Фізкультурна-спартыўны клуб «Старт» мае домік адпачынку на беразе возера ў в. Межна.

Пункты прыдарожнага сэрвісу ў в. Юхавічы і аг. Клясціцы.

У г. п. Расоны знаходзіцца гасцініца з камфортнымі нумарамі. У в. Забор'е абсталяваны Цэнтр экалагічнага выхавання.

Расонскі раён – пачынальнік аграэкатурызму ў РБ.

Аграсядзібы

arrow аграсядзіба «Хорань» (аднапавярховы драўляны дом на 13 месцаў на беразе р. Нішча, лазня, гаспадарчыя пабудовы, аг. Клясціцы; уладальнік – Хорань Ала Мікалаеўна);

arrow аграсядзіба «Кролава Хата» (аднапавярховы драўляны дом на 10 месцаў на беразе воз. Нешчарда, лазня, гаспадарчыя пабудовы, в. Забор'е; уладальнік – Крол Вера Сяргееўна);

arrow аграсядзіба «Кролава Хата» (аднапавярховы драўляны дом на 7 месцаў на беразе воз. Нешчарда, лазня, гаспадарчыя пабудовы, в. Забор'е; уладальнік – Крол Цімур Аляксандравіч); 

arrow аграсядзіба «Кролава Хата» (аднапавярховы драўляны дом на 10 месцаў на беразе воз. Нешчарда, лазня, гаспадарчыя пабудовы, в. Забор'е, уладальнік – Крол Аляксандр Уладзіміравіч); 

arrow аграсядзіба «Карнет» (аднапавярховы драўляны дом на 7 месцаў, лазня, гаспадарчыя пабудовы, в. Юхавічы; уладальнік – Зайковіч Іван Уладзіміравіч);

arrow аграсядзіба «ОльГена» (аднапавярховы драўляны дом на 7 месцаў, лазня, гаспадарчыя пабудовы, в. Забор'е; уладальнік – Картавенка Генадзь Пятровіч);

arrow аграсядзіба «Азёрная» (двухпавярховы драўляны дом на 10 месцаў на беразе воз. Валоба, лазня, гаспадарчыя пабудовы, в. Забор'е; уладальнік – Мацулевіч Тамара Сяргееўна);

arrow аграсядзіба «Гусарская» (аднапавярховы драўляны дом на 10 месцаў на беразе р. Нішча, лазня, гаспадарчыя пабудовы, аг. Клясціцы; уладальнік – Хорань Ала Мікалаеўна);

arrow аграсядзіба «Мара рыбака» (аднапавярховы драўляны дом на 7 месцаў на беразе воз. Опціна, лазня, гаспадарчыя пабудовы, в. Забор'е; уладальнік – Казлоў Мікалай Мікалаевіч);

arrow аграсядзіба «Праванс» (двухпавярховы дом на беразе р. Нішча на 7 месцаў, аг. Клясціцы; уладальнік – Лапаціна Таццяна Уладзіміраўна). 

З уладальнікамі аграсядзіб актыўна супрацоўнічае народны фальклорны калектыў Янкавіцкага сельскага Дома культуры «Крыніца». Найбольшую цікавасць у турыстаў выклікаюць святочныя праграмы з элементамі абрадаў свят народнага календара. Раённы Дом рамёстваў прапануе сувенірную прадукцыю, зробленую мясцовымі майстрамі і рамеснікамі.

Паляўнічыя гаспадаркі

arrow ТАА «Еўрапарк»;

arrow ТК «Чырвоны Бор»;

arrow Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас» (в. Янкавічы);

arrow Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас» (аг. Сяляўшчына).

Па праграме развіцця і прасоўвання экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях на перыяд да 2025 года ў заказніках «Сіньша» і «Чырвоны Бор» уладкаваны турыстычныя стаянкі, распрацаваны пешыя, водныя і веласіпедныя маршруты. Дзякуючы рэалізацыі міжнароднага праекта «Зялёныя маршруты без перашкод», пабудавана экалагічная сцежка для інвалідаў-калясачнікаў.

Для расійскіх дарослых і юных спартсменаў, якія праводзяць у фізкультурна-спартыўным комплексе вучэбна-трэніровачныя зборы, маецца асобная праграма з наведваннем славутасцей Расонскага раёна.

Найбольш папулярны гісторыка-культурны турызм. Для груп распрацаваны маршруты, якія ўключаюць аб'екты культурна-гістарычнай спадчыны. Самым вялікім попытам карыстаецца экскурсія «Партызанскімі сцежкамі», у якую ўваходзіць наведванне музея баявой садружнасці, мемарыяльнага сквера, музея Народнай славы (аг. Клясціцы), музея партызанскага быту пад адкрытым небам.

Турыстычныя маршруты

arrow «Тут калісьці грымелі баталіі»;

arrow «Дарога легенд»: Расоны – Межава – Гарбачэва – Мурагі. Від маршруту: аўтамабільны, гістарычны. Праграма тура: 1 дзень;

arrow «Расоншчына хрысціянская»;

arrow «Музеі Расоншчыны»: музей баявой садружнасці (г. п. Расоны), музей і салон-крама «Спадчына» Расонскага раённага Дома рамёстваў, музей Народнай славы (аг. Клясціцы), музей партызанскага быту пад адкрытым небам (в. Роўнае Поле), музей баявой славы (в. Межна). Праграма: 1 дзень;

arrow «Зямля нашых продкаў»: Расоны – Мамолі – Забор'е – Азёрная – Пакоціна. Від маршруту: аўтамабільны, гістарычны. Працягласць – 61 км. Праграма: 1 дзень;

arrow «Заказнік "Сіньша"»;

arrow «Блакітныя каралі Расонаў»: Расоны – Сяляўшчына – Янкавічы – Сакалішча – Клясціцы – Марачкова – Роўнае Поле – Юхавічы – Забор'е – Межна – Расоны. Від маршруту: экалагічны, культурна-пазнавальны. Працягласць – 257 км. Праграма: 1 дзень;

arrow «Воднымі дарогамі па гісторыі Расоншчыны»: Перавоз – Краснаполле – Межна – Янкавічы. Від маршруту: водны, гістарычны. Працягласць – 62 км. Праграма: 3 дні;

arrow «Расоншчына – край найчысцейшых азёр»: Расоны – Клясціцы – крыніца «Серабранка» заказнік «Чырвоны Бор». Від маршруту: водна-пешаходны, экалагічны. Працягласць – 84 км. Праграма: 1 дзень;

arrow «Заказнік "Чырвоны Бор"»: Расоны – Клясціцы – крыніца «Серабранка» – заказнік «Чырвоны Бор». Від маршруту: водна-пешаходны, экалагічны. Працягласць – 84 км. Праграма: 1 дзень;

arrow «Партызанскімі сцежкамі»;

arrow«Героіка 1812 года на землях Расоншчыны»: Расоны – Клясціцы. Від маршруту: гістарычны. Працягласць – 37 км. Праграма: 1 дзень;

arrow «За здароўем – у Расоны».

З 2005 года ў в. Забор'е Краснапольскага сельсавета адбываецца раённы фестываль сельскага турызму «Заборскі фэст».

Расоншчыну ў асноўным наведваюць беларусы і расіяне, але ёсць турысты з далёкіх краін.

Дынаміка росту экспарту турыстычных паслуг: за першыя тры месяцы 2019 года паказчыкі выраслі больш чым у 3,5 разы да аналагічнага перыяду 2018 года.

На базе фізкультурна-спартыўнага комплексу быў створаны турысцка-інфармацыйны пункт, дзе можна распрацаваць індывідуальныя турыстычныя маршруты.

 

Гасцініца «Расоны». Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, М. «Заборскі фэст-2010» / М. Аляксеева, А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2010. – 18 чэрв. – С. 2.

2. Аляксеева, М. Каб Расоншчына прываблівала турыстаў / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2010. – 6 крас. – С. 3.

3. Аляксеева, М. Хлеб-соль вам, госці дарагія, і з любай Беларусі, і з блізкага і далёкага замежжа / М. Аляксеева, В. Лебедзева, Л. Галаўня // Голас Расоншчыны. – 2007. – 15 чэрв. – С. 2–3.

4. Антонава-Мельяновіч, Т. Месца прававога поля ў прыярытэце выбару / Т. Антонава-Мельяновіч // Культура. – 2005. – 9–15 ліп. – С. 4–5.

5. Башун, Е. ...И «Старт» для здоровья / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 31 марта. – С. 13.

6. Башун, Е. Встречать с открытой душой / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 22 марта. – С. IV.

7. Бруцкий, А. Сельский туризм – дело перспективное / А. Бруцкий // Народнае слова. – 2006. – 18 ліп. – С. 3.

8. Вкусный тур. Россонский гостинец / подгот. Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 25 февр. – С. 8–9.

9. Гармония человека и природы / подгот. Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 27 сак. – С. 1, 4–5.

10. Гореликова, И. Патриотизм и молодость едины! / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 9 верас. – С. 9.

11. Гостеприимное «Оптино» / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 13 верас. – С. 6.

12. Дединкина, С. Аристократы из Заборья, сбежавшие от суеты / С. Дединкина // Народная газета. – 2007. – 27 кастр. – С. 5.

13. Дедюро, Л. Быть пионером сложно, но... / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2009. – 20 авг. – С. 10.

14. Касаты, Л. Сельскі турызм / Л. Касаты // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 8 ліп. – С. 2.

15. Катушонок, Г. Сделаем край туристическим / Г. Катушонок // Информ Плюс (Полоцк). – 2011. – 2 июня. – С. 7.

16. Кірылава, А. Сем дзён па запаветных мясцінах Расоншчыны / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2007. – 25 верас. – С. 1–2.

17. Кириллова, Е. Отдыхать и охотиться хорошо в Тофелях / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2013. – 8 мая. – С. 6.

18. Князева, К. «Адпачывайце ў вёсцы і будзьце ўсе здаровы!» / К. Князева // Витебские вести. – 2013. – 6 ліп. – С. 8.

19. Лахманенка, Л. Майстэрства «раскруціць» сваю тэрыторыю / Л. Лахманенка // Звязда. – 2010. – 22 верас. – С. 1–2.

20. Лебедева, О. Манит к себе Северная жемчужина / О. Лебедева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 2 окт. – С. 24.

21. Лебедева, О. На живописком берегу Дриссы / О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2011. – 19 жн. – С. 4.

22. Лобатый, С. Баснословно дорогое удовольствие / С. Лобатый // Сельская газета. – 2014. – 6 нояб. – С. 22.

23. Лопатина, Т. Туризм продают с успехом / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2008. – 24 кастр. – С. 5.

24. Лопатина, Т. «Кролова хата» – место, где отдыхает душа... / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 4 лют. – С. 8.

25. Ляшук, С. Гостям рады / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 3 нояб. – С. 20.

26. Максимов, О. Россоны: жемчужина «голубого ожерелья» / О. Максимов // Белорусская нива. – 2008. – 8 февр. – С. 3.

27. Масловская, О. По карте – к пьедесталу / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 10 ліп. – С. 6.

28. Мельнікаў, В. В. Сумленная работа бачна без справаздач / В. В. Мельнікаў ; гутарыла В. Дубоўская // Настаўніцкая газета. – 2015. – 24 студз. – С. 6.

29. Мишурный, А. Отдых в деревне... Лучше не бывает! / А. Мишурный // Віцебскі рабочы. – 2008. – 29 крас. – С. 6.

30. Пастернак, Т. За здоровьем на Россонщину / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 22 окт. – С. 12.

31. Пастернак, Т. Иностранцы оценили жюльен по-белорусски / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 4 верас. – С. 8.

32. Пастернак, Т. Россонщина – жемчужина Поозерья и край трудолюбивых людей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 29 нояб. – С. 8–9.

33. Пастернак, Т. Отдохнуть на Россонщине / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 10 дек. – С. 4.

34. Пастернак, Т. Сладкий сон на ульях / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 11 дек. – С. 15.

35. Про орлов в Беларуси и почему они интересны туристам из разных стран / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 19 студз. – С. 8.

36. «Пчелиный хутор» / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2014. – 24 мая. – С. 9.

37. Россонский край встречал туристов из Росии / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2015. – 6 чэрв. – С. 6.

38. Россонский район // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 184–185.

39. Фестывальная зорка на небасхіле Расоншчыны / М. Аляксеева [і інш.] // Голас Расоншчыны. – 2008. – 27 чэрв. – С. 2–3.

40. Сытные поливка и комы / подгот. Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 25 февр. – С. 9.

41. Трофимычев, Д. Ярмарка инициатив: поддали жару... / Д. Трофимычев // Белорусская нива. – 2010. – 15 июня. – С. 3.

42. Турызм на Расоншчыне: першыя крокі зроблены // Голас Расоншчыны. – 2007. – 27 крас. – С. 2.

43. Улитки по-французски и «Перабор» / подгот. Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 25 февр. – С. 8.

44. Умпирович, Д. А идите-ка вы все к Лешему! / Д. Умпирович // Советская Белоруссия. – 2015. – 30 июля. – С. IV–V.

45. Усадьба «Озёрная» – щедрая и просторная / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 13 верас. – С. 6.

46. Шамович, Д. Танцующие с волками / Д. Шамович ; беседовал Н. Авраменко // Сельская газета. – 2018. – 21 апр. – С. 15, 17.

47. Шамович, Д. То, что немцу невидаль... / Д. Шамович ; беседовала Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2011. – 22 лют. – С. 4.

48. Шпакоўская, Г. На беразе Нішчы / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 7 февр. – С. 11.

49. Шыёнак, В. Дзе пчолы, там і сапраўдны гаспадар / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 4 лістап. – С. 4.

50. Яцкевич, Т. Зазывает «Постоялый двор» / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2008. – 21 июня. – С. 3.

51. Яцкевич, Т. Край озер голубых и шумливых боров принимает гостей / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2005. – 25 мая. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Живописная природа и историческое наследие привлекают туристов в Россонский район

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама. Турызм