Рэлігія. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 11:38
- Адноўлена 13.04.2020 15:03
Этнаканфесіянальная абстаноўка ў Расонскім раёне стабільная, характарызуецца міжрэлігійным мірам і ўзаемапамяркоўнасцю ў адносінах да вернікаў розных канфесій.
На Расоншчыне пражываюць людзі розных веравызнанняў. Асноўная рэлігія – хрысціянства.
На тэырыторыі раёна дзейнічаюць 8 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць 5 канфесій, у тым ліку 3 праваслаўныя, 1 рымска-каталіцкая, 1 рэлігійная абшчына евангельскіх хрысціян баптыстаў («Хрысціянская царква Ушэсце» ў г. п. Расоны), 2 абшчыны хрысціян веры евангельскай («Евангельская царква Благадаць» у г. п. Расоны; «Евангельская царква святой Троіцы» ў аг. Клясціцы); 1 рэлігійная абшчына хрысціян адвентыстаў сёмага дня ў в. Амосенкі).
У 2014 годзе на тэрыторыі Расонскага раёна была зарэгістравана трэцяя праваслаўная рэлігійная абшчына «Прыход храма святых апосталаў Пятра і Паўла» ў аг. Клясціцы. Вядзецца збор сродкаў на будаўніцтва царквы ў аграгарадку.
Праваслаўныя храмы
Капліца іконы Маці Божай «Ацаляльніца» (2015, драўляная, на тэрыторыі УАЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца»). Была асвечана архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Уладыкам Феадосіем;
Царква (аг. Сакалішча);
Царква-помнік (аг. Клясціцы);
Царква ў гонар Узнясення Гасподняга (г. п. Расоны);
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Горкі);
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Якубова);
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Парэчча);
Царква ў імя Святога прарока Іліі (в. Мурагі);
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла (аг. Клясціцы);
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла (в. Забор'е);
Царква ў імя святых пакутнікаў Барыса і Глеба (в. Гарбачэва);
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Галоўчыцы);
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (1992, драўляная, аг. Краснаполле).
Каталіцкія храмы
Касцёл Святога Юзафа і Найсвяцейшай Дзевы Марыі (в. Гарбачэва);
Касцёл святога Язафата Кунцэвіча (г. п. Расоны).
У чэрвені 2005 года па ініцыятыве і благаславенні настаяцеля царквы ў гонар Узнясення Гасподняга айца Аляксандра пачала працу праваслаўная нядзельная школа. Былі створаны тры ўзроставыя групы: дзве дзіцячыя і адна дарослая.
Нядзельную школу наведваюць 20 дзяцей узростам ад 6 да 15 гадоў. Матушка Вера разам з Маяй Дзмітрыеўнай Лосевай, якая дапамагае праводзіць заняткі, паступова і далікатна знаёмяць з традыцыямі і асновамі праваслаўя. У гэтым ім дапамагае шматлікая літаратура на праваслаўную тэматыку. Вынікам наведвання праваслаўнай нядзельнай школы становіцца паслухмянасць, больш памяркоўнае стаўленне адзін да аднаго і адказнае стаўленне да вучобы.
Дарослую групу наведваюць 20 слухачоў.
У студзені 2016 года ў Расонскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся калядны баль. Гэта чуллівае мерапрыемства было арганізавана намаганнямі моладзі прыхода царквы Узнясення Гасподняга пад кіраўніцтвам айца Аляксандра і матушкі Веры. Удзельнікі: выхаванцы нядзельнай школы, юнакі і дзяўчаты праваслаўнага маладзёжнага руху з Расонскага, Браслаўскага, Полацкага, Пастаўскага, Докшыцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага раёнаў, г. Наваполацка.
16 кастрычніка 2017 года адбыўся хрэсны ход з іконай Найсвяцейшай Багародзіцы «Дзісенская адзігітрыя» і каўчэгам з мошчамі свяшчэннамучаніка Канстанціна ў гонар 1025-годдзя Полацкай епархіі. У царкве ў гонар Узнясення Гасподняга прайшлі тры службы. Прыхаджане змаглі пакланіцца, убачыць і прыкласціся да святыняў. 17 кастрычніка жыхары ад храма хрэсным ходам прайшлі па расонскіх вуліцах.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксеева, М. Адраджаецца духоўнасць / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2002. – 27 верас. – С. 2.
2. Алексеева, М. Православная воскресная школа / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2007. – 9 студз. – С. 3.
3. В Клястицах появилась православная община // Голас Расоншчыны. – 2015. – 17 студз. – С. 8.
4. Гвоздзева, І. А. «Рэлігійная сітуацыя ў раёне застаецца спакойнай» / І. А. Гвоздзева ; гутарыла М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 4 снеж. – С. 2.
5. Кириллова, Е. Неведомая сила молитвенного слова / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 21 кастр. – С. 4.
6. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – 488 с. : іл.
7. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – 656 с. : іл.
8. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – 656 с. : іл.
9. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – 328 с. : іл.
10. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.
11. Лебедева, О. В церкви установлен новый иконостас / О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2007. – 20 ліп. – С. 1.
12. Лопатина, Т. И заблистали купола! / Т. Лопатина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 22 окт. – С. 9.
13. Лопатина, Т. Первый Рождественский бал в Россонах / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 16 студз. – С. 8.
14. Місевіч, В. Свята ў Расонах / В. Місевіч // Вольнае Глыбокае. – 2010. – 30 верас. – С. 5.
СПАСЫЛКІ