Палацы, сядзібы, паркі. г. Віцебск. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 08.04.2021 08:40
- Адноўлена 11.04.2023 15:17
Помнікі палацава-сядзібнага дойлідства, якія прайшлі складаны шлях мастацка-стылявога развіцця, з'яўляюцца адной з самых важкіх частак архітэктурнай спадчыны і сведкай высокай будаўнічай культуры нашых дойлідаў.
Сярод грамадскіх будынкаў г. Віцебска канца XIX – пачатку ХХ стст. вылучаецца гарадскі сядзібны дом (па іншых звестках будынак талмуд-торы, вуліца Пушкіна, 2). Будынак выдатна захаваўся да нашых дзён і з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца Беларускі тэатр «Лялька». На левым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіўся Віцебскі палац губернатара (перабудаваны сядзібны дом шляхціцаў Кудзіновічаў). Палац – помнік архітэктуры класіцызму.
Віцебск – адзін з самых «зялёных» гарадоў Беларусі, дзе шмат прыгожых сквераў. На тэрыторыі горада размешчаны батанічны сад, заапарк, паркі:
– парк імя 30-годдзя УЛКСМ;
– парк імя 40-годдзя УЛКСМ;
– парк культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ (былы Архіерэйскі сад);
– парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў;
– парк партызанскай славы імя Міная Шмырова;
– парк «Славянскі»;
– парк Пераможцаў з Алеяй воінскай славы і пляцоўкай ваеннай тэхнікі (да 2010 года быў скверам Калініна);
– лесапарк Юр'ева гара;
– парк Мазурына (комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі).
Разам з паркамі на тэрыторыі Віцебска налічваецца каля 40 вялікіх і маленькіх сквераў агульнай плошчай звыш 70 га:
– сквер імя Пушкіна размешчаны на аднайменнай вуліцы, быў закладзены ў канцы XX ст. і называўся дваранскім (побач размяшчаўся будынак дваранскага сходу). У 1899 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння класіка, перайменаваны ў сквер імя Пушкіна;
– сквер герояў Айчыннай вайны 1812 года размешчаны на Спаскай гары, закладзены ў 1912 годзе, плошча 0,7 га. У скверы размешчаны помнік героям Айчыннай вайны 1812 года;
– сквер імя Маякоўскага размешчаны паміж паўночнай часткай ратушы і дамамі па пешаходнай вуліцы Маякоўскага, плошча 0,2 га. Разбіты ў пачатку 1860-х гадоў, вядомы як сквер (сад) Ліпкі. У 1927 годзе названы ў гонар Маякоўскага. У 2004 годзе – рэканструяваны;
– сквер 70-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці знаходзіцца паміж вуліцай Суворава і Заходняй Дзвіной. Так быў названы ў студзені 2008 года ўчастак парку партызанскай славы імя Міная Шмырова;
– сквер імя Гараўца размешчаны паміж вуліцамі Гараўца і Камуністычнай, закладзены ў 1956 годзе, плошча 1,34 га. Названы ў гонар лётчыка-героя А. К. Гараўца;
– сквер «Акадэмічны» размешчаны ў канцы вуліцы Герцана паміж вуліцамі Глінкі і акадэміка Паўлава. Адкрыты новы сквер 12 кастрычніка 2017 года.
А таксама скверы па вуліцах Кірава, Глінкі, Баўмана, Савецкай Арміі, Касманаўтаў, на Прывакзальнай плошчы, сквер каля Палаца культуры ААТ «Віцебскдрэў», завода імя Камінтэрна і іншыя.
{
ЛІТАРАТУРА
1. Будкевич, М. И будет город-сад! / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 27 марта. – С. 1.
2. Дощенко, М. Мазурино нашего детства / М. Дощенко // Витебский проспект. – 2014. – 6 марта. – С. 4.
3. Дроздова, Н. В этом парке я был... / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 20 янв. – С. 10.
4. Дроздова, Н. Мы встретимся в скверике нашем / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 17 окт. – С. 2.
5. Дроздова, Н. С днем рождения, парк! / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 25 июля. – С. 1.
6. И клумба новая, и сквер / подгот. А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 26 мая. – С. 4.
7. Кавалевский, С. Парк здоровья и отдыха / С. Кавалевский // Витебские вести. – 2019. – 19 янв. – С. 11.
8. Крупица, Н. По тенистым аллеям – в будущее / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 31 мая. – С. 8.
9. Позаботились о красоте Витебска / Н. Крупица [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 18 окт. – С. 4–5.
10. Народ славен своими традициями / Н. Тулинова [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 19 апр. – С. 1–3.
11. Пастернак, Т. Учреждение культуры, зона отдыха, просто парк... / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2005. – 13 снеж. – С. 5.
12. Подлипский, А. В парке имени Фрунзе, у фонтана / А. Подлипский // Народнае слова. – 2003. – 22 крас. – С. 5.
13. Парки культуры и отдыха // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 277–278.
14. Соловьева, Т. Площади из воспоминаний: ретроспектива / Т. Соловьева // Витебские вести. – 2022. – 8 февр. – С. 19.
15. Соловьёва, Т. Юрьева горка [Витебск]: легенды и реальность / Т. Соловьёва // Витебские вести. – 2021. – 26 окт. – С. 18.
16. Тулинова, Н. Пройдусь-ка я по площади, сверну в парк Победителей... / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 23 мая. – С. IV–V.
17. Шарендо, В. В нашем парке звучали такие оркестры / В. Шарендо // Витьбичи. – 2011. – 18 июня. – С. 5, 10.
18. Широкова, С. И вырастет красивая аллея / С. Широкова, Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 10 нояб. – С. 7.
СПАСЫЛКІ