Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Полацкі раён, г. Полацк

Сучасны Полацк – значны культурны цэнтр Віцебскай вобласці і Беларусі. Тут створаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, працуюць Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур, Полацкі гарадскі парк культуры і адпачынку, кінатэатр «Родина», гарадскі Палац культуры,  (Палац культуры ААТ «Полацк–Шкловалакно», Полацкі раённы Цэнтр культуры, бібліятэкі, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячая музычная школа.

У Сафійскім саборы адкрыта канцэртная зала камернай і арганнай музыкі. 3 2003 года працуе філіял Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. У Полацку створаны і дзейнічаюць літаратурныя аб'яднанні «Наддзвінне» і «Полоцкая ветвь», Полацка-глыбоцкі філіял Беларускага саюза пісьменнікаў і інш.

Сапраўднымі носьбітамі традыцый нацыянальнай культуры ў горадзе з'яўляюцца шматлікія калектывы мастацкай самадзейнасці, у іх ліку:

arrow ансамбль народнай музыкі і песні «Сяброўкі»;

arrow ансамбль песні «Фертинка»;

arrow ансамбль старадаўняй музыкі «Віяліна»;

arrow аркестр «Рэнесанс»;

arrow ваенны духавы аркестр;

arrow вакальна-інструментальны ансамбль «INDRA»;

arrow заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Пілігрым»;

arrow заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд»;

arrow літаратурна-музычнае аб'яднанне «Крылы»;

arrow літаратурна-музычнае аб'яднанне «Літаратурны каўчэг»;

arrow музычны тэатр «Фігаро»;

arrow народная студыя эстраднага майстэрства «Тандэм»;

arrow народная студыя эстэтычнага выхавання «Калібры»;

arrow народная эстрадная вакальная студыя «Музычная хваля»;

arrow народная эстрадная студыя «X-Day»;

arrow народная шоў-група «Крэатыў»;

arrow народны ансамбль беларускай песні «Галубіца»;

arrow народны ансамбль беларускай песні «Невіда»;

arrow народны ансамбль народнай музыкі «Талака»;

arrow народны ансамбль народнай песні «Заманіха»;

arrow народны ансамбль народнай песні і музыкі «Радзімічы»;

arrow народны аркестр народных інстументаў;

arrow народны вакальна-інструментальны ансамбль «Бела Росы»;

arrow народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Белая чайка»;

arrow народны вакальны ансамбль «Вясна»;

arrow народны духавы аркестр;

arrow народны камерны духоўна-патрыятычны ансамбль «Спадчына»;

arrow народны квартэт «Меланж»;

arrow народны клуб «Ветэран»;

arrow народны клуб «Играй, гармонь любимая – Полочаночка»;

arrow народны клуб самадзейных мастакоў «Белый холст»;

arrow народны мужчынскі вакальны ансамбль «Натхненне»;

arrow народны музычны ансамбль беларускай песні і музыкі «Полацкія россыпы»;

arrow народны тэатральны калектыў «Мроя»;

arrow народны тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз»;

arrow народны фальклорны калектыў «Галасы спадчыны»;

arrow народны хор ветэранаў;

arrow студыя развіцця і навучання дашкольніка «Гармонія»;

arrow студыя харэаграфіі «Грацыя»;

arrow студыя эстраднага танца «Black Diamond»;

arrow студыя эстэтычнага развіцця і моды «Сафія»;

arrow тэатр мод «Надвина»;

arrow узорная студыя выяўленчага мастацтва;

arrow узорны ансамбль бальнага танца «Фартуна»;

arrow узорны ансамбль народнай музыкі «Таўкачыкі»;

arrow узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Гранд-па»;

arrow узорны дзіцячы духавы аркестр «Арляня»;

arrow узорны харэаграфічны калектыў «Іскаркі»;

arrow узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія»;

arrow фальклорны гурт «Варган»;

arrow фальклорны калектыў «Знічка»;

arrow цэнтр сучаснага выхавання «Джэм»;

arrow школа ўсходняга танца «StarSity».

Традыцыйна сталі праводзіцца такія маштабныя святы, як Дзень горада, фестывалі рок-музыкі «Рок-кола», аўтарскай песні «Напоўнім музыкай сэрца», «АнтыСНІД», «Песні юнацтва нашых бацькоў», «Студэнцкая вясна», міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі», Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, сярэднявечнай культуры «Рубон», фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні «Еўропа Плюс Полацк» і інш. У 2004 годзе старт узяў Экалагічны фэст, які знайшоў вялікі водгук у сэрцах палачан.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «АРТ-вакацыі» // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 12 марта. – С. 3.

2. Гавяйновіч, В. На сцэне – народны ансамбль / В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2010. – 23 сак. – С. 1.

3. Дмитриев, М. На студенческой весне / М. Дмитриев // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 7 мая. – С. 4.

4. Жураўская, С. У абдымках двух «мегаполісаў» / С. Жураўская // Культура. – 2006. – 9–15 снеж. – С. 10–11.

5. Замкоўскі, А. Зорка ўзышла над Беларуссю / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2009. – 26 снеж. – С. 4.

6. Замкоўскі, А. Спяваюць «Сяброўкі» / А. Замкоўскі // Полацкi веснiк. – 2008. – 1 лют. – С. 7.

7. Захарэўская, Л. Таямніцы быцця і бясконцасці / Л. Захарэўская // Краязнаўчая газета. – 2010. – № 2 (студз.). – С. 1, 3.

8. Казакевіч, З. Гармонік граў на Полаччыне / З. Казакевіч // Народнае слова. – 2006. – 7 верас. – С. 13.

9. Катушенок, Г. В мозаике талантов / Г. Катушенок // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 5 марта. – С. 3.

10. Палынская, О. Здесь пели сердцем, под гитару / О. Палынская // Полацкi веснік. – 2004. – 14 снеж. – С. 5.

11. Петкевич, П. М. Полоцкий район / П. М. Петкевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – С. 338–342.

12. Шэлестава, Т. Спявалі пра Беларусь / Т. Шэлестава // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 28 мая. – С. 6.