Материалы
Спіс прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Віцебск»
- Подробности
- Створана 17.11.2023 07:26
- Адноўлена 21.11.2023 11:33
Прадпрыемства займаецца лесанарыхтоўкай і дрэваапрацоўкай, заснавана ў 2010 годзе. У складзе СЭЗ «Віцебск» з 2019 года. Зараз ажыццяўляе рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў г. Віцебску завода па пераапрацоўцы нізкатаварнай драўніны, выпуску драўняна-паліўных гранул. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Аршанскі авіярамонтны завод», ААТ
«Аршанскі інструментальны завод», ААТ
«Аршанскі льнокамбінат», РУВГП
«БелБанка», ТАА
Прадпрыемства займаецца вытворчасцю ўпакоўкі з белай бляхі. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
Прадпрыемства заснавана ў 1994 годзе. З 2004 года ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць ветэрынарных лекавых сродкаў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
Прадпрыемства спецыялізуецца на вырабе дзіцячага адзення. Заснавана ў 1997 годзе. У складзе СЭЗ «Віцебск» з 2004 года. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«БЕЛТАНК», ЗАТ
Прадпрыемства займаецца вытворчасцю нержавеючых ёмістасцей і рэзервуарнага абсталявання для аб'ектаў харчовай, сельскагаспадарчай, нафтавай, хімічнай, фармацэўтычнай, касметалагічнай прамысловасці. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.
«БРР Аршыё ЭКА Здароўе», ТАА
Прадпрыемства ажыццяўляе рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па выпуску біяраскладальнага аднаразовага посуду. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Віктмар-Плюс», ТАА
Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці піламатэрыялаў. Размяшчаецца ў г. Оршы.
«Вітэлла», УВП
Прадпрыемства займаецца вытворчасцю шакаладнай і кававай глазуры, сухіх сумесяў для шакаладных паст, кандытарскіх вырабаў. Заснавана ў 1999 годзе як замежнае прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства. У красавіку 2000 года зарэгістравана ў якасці першага рэзідэнта СЭЗ «Віцебск». З лістапада 2011 года УВП «Вітэлла» ўваходзіць у склад міжнароднай групы кампаній Kerry. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Віцебскі завод прамысловай перапрацоўкі», ЗАТ
Смеццеперапрацоўчы комплекс у Віцебскім раёне, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у сферы глыбокага сартавання цвёрдых бытавых адходаў з наступным вырабам прадукцыі ўласнай вытворчасці (тэрмапластык і палімерныя гранулы) з атрыманых другасных рэсурсаў.
«Віцебскі машынабудаўнічы завод "Новмаш"», СЗАТ
Прадпрыемства заснавана ў 2007 годзе і займаецца вырабам дэталяў і вузлоў для шырокага спектра наземнага абсталявання, якое забяспечвае рамонт і бурэнне свідравін гібкімі трубамі, правядзенне гідраўлічнага разрыву пласта. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Віцебскі футравы камбінат», УВП
«Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект"», ТАА
Прадпрыемства з'яўляецца вядучым вытворцам і экспарцёрам кабельна-правадніковай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Гідрапрэс», ТАА
Прадпрыемства займаецца вырабам спецыялізаваных гідраўлічных прэсаў для чыгункі, ваенна-прамысловага комплексу, агульнага машынабудавання і іншых галін намаганнем да 4 тысяч тон. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2021 годзе. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.
«Дэкора Іст», ЗВУП
Прадпрыемства заснавана ў 2008 годзе кампаніяй DECORAS.A., якая з'яўляецца вядучым вытворцам аддзелачных матэрыялаў і элементаў дэкору інтэр'ера ў Рэспубліцы Польшча. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць падлогавага пластыкавага плінтуса з ПВХ. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Канкорд Эка», ТАА
Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект па рэканструкцыі вытворчай базы ў Полацку з будаўніцтвам лініі па выпуску драўняных паліўных гранул.
«КАРЭЛІЯ ВЕНІРС», ТАА
Заснавальнікам прадпрыемства з'яўляецца група кампаній Losan Group – адзін з буйнейшых вытворцаў драўняных пліт на Пірэнейскім паўвостраве і лідар на рынку шпона і фанераваных панэляў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«КімаБел», ТАА
Дрэваапрацоўчае прадпрыемства заснавана ў 2013 годзе. У складзе СЭЗ «Віцебск» з 2022 года. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.
«Лесдрэўкансалт», ТАА
Прадпрыемства з'яўляецца афіцыйным дыстрыб'ютарам прадукцыі FARMERTEC і HOLZFFORMA на тэрыторыі ЕАЭС. Рэалізуе інвестыцыйны праект па выпуску бензапіл, камплектуючых і іншага бензаінструмента. Размяшчаецца ў г. Полацку.
«Лінія Зносу», ПБУП
Прадпрыемства заснавана ў 2009 годзе. Асноўныя накірункі дзейнасці – разборка і знос будынкаў і збудаванняў, збор, перапрацоўка і ўтылізацыя небяспечных і бяспечных адходаў, зямельныя будаўнічыя работы, арэнда спецтэхнікі, аказанне паслуг па прыёме і выгрузцы чыгуначных вагонаў. Размяшчаецца ў г. Оршы.
«ЛІНПАК Пэкэджінг Іст», ЗТАА
Прадпрыемства валодае поўным вытворчым цыклам і ўваходзіць у міжнародную групу кампаній Klöckner Pentaplast. Асноўная прадукцыя: латкі з успененага полістыролу для ўпакоўкі харчовых прадуктаў. Прадпрыемства таксама займаецца дыстрыбуцыяй прадуктаў іншых заводаў LINPAC і Klöckner Pentaplast на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2011 годзе. Размяшчаецца ў г. Оршы.
Прадпрыемства займаецца вырабам самаклейных этыкетак, продажам і друкам упакоўкі для харчовай прамысловасці. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел», СТАА
«Марскiя сезоны», ТАА
Прадпрыемства займаецца рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта па ўзвядзенні рыбаперапрацоўчага завода ў г. Віцебску.
«Металапракатная кампанiя», ТАА
Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект «Развіццё завода па вытворчасці белай бляхі ў г. Мёры на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск"». Размяшчаецца ў Мёрскім раёне.
«Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый», СТАА
Займаецца распрацоўкай чарцяжоў КМД з выкарыстаннем праграмных комплексаў па 3D мадэляванні TeklaStructures. Размяшчаецца ў г. Наваполацку.
«Натрікс», СТАА
Вытворчае прадпрыемства Групы ФВД (Фонд вынаходніцкай дзейнасці), якая больш за 15 гадоў стварае і развівае інавацыйнае абсталяванне для павышэння эфектыўнасці здабычы вуглевадароднай сыравіны. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Нітра Кэмікалс», ТАА
Прадпрыемства па вытворчасці палімернага мадыфікаванага бітуму. Знаходзіцца ў стадыі пабудовы. Размяшчаецца ў г. Наваполацку.
«Новус ВудАрт», ТАА
Заснавальнікам прадпрыемства з'яўляецца «ВМГ ХОЛДИНГ ЛИМИТЕД». Холдынг аб'ядноўвае некалькі прадпрыемстваў на тэрыторыі Літвы і Беларусі і з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў мэблі, пліт ДСП у краінах Балтыі. ТАА «Новус ВудАрт» размяшчаецца ў Віцебску і займаецца стварэннем вертыкальна інтэграванага дрэваапрацоўчага комплексу.
Прадпрыемства вырабляе спружыны расцяжэння і сціску з дроту дыяметрам ад 0,6 мм да 16 мм, а таксама зуб'і для зграбання травы, загартачы, пальцы спружынныя для розных сельгасмашын. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Орiе Галваметал», ТАА
Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект па будаўніцтве завода гарачага цынкавання. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.
Прадпрыемства займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і ўкараненнем сучаснага абсталявання і тэхналогій на аб'ектах водазабеспячэння і водаадвядзення гарадоў, малых населеных пунктаў і прамысловых прадпрыемстваў. Заснавана ў 2003 годзе. У 2011 годзе стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск». Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«ПОЛСПО», ТАА
Асноўны накірунак дзейнасці – вытворчасць сродкаў індывідуальнай аховы. Размяшчаецца ў г. Полацку.
Прадпрыемства з 2003 года ажыццяўляе вытворчую дзейнасць у галіне харчовай прамысловасці. Асноўны від дзейнасці: перапрацоўка, кансерваванне рыбы і морапрадуктаў, аптовы і рознічны гандаль і транспартна-экспедыцыйная дзейнасць. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
Прадпрыемства заснавана ў 2002 годзе. З'яўляецца адным з вытворцаў на тэрыторыі СНД сродкаў аховы жывёл і раслін у форме канцэнтратаў эмульсій, водных раствораў, суспензійных канцэнтратаў і гранулятаў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
Прадпрыемства было створана ў чэрвені 2003 года. Лічыцца першым прадпрыемствам па выпуску валаконна-аптычнага кабелю на тэрыторыі Беларусі. Зараз гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў валаконна-аптычнага кабелю для магістральных, унутрызонавых і ўнутрыаб'ектавых сетак сувязі на постсавецкай прасторы. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Станкамантаж-Захад», ТАА
Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект па арганізацыі вытворчасці станкоў у СЭЗ «Віцебск». Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«СТС-БЕТОН», ТАА
Асноўны накірунак дзейнасці – вытворчасць бетону і бетоннай прадукцыі. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«СЫРАВIННЫЯ РЭСУРСЫ-БЕЛ», ТАА
Прадпрыемства заснавана ў 2003 годзе і спецыялізуецца на аказанні паслуг па экспедзіраванні звадкаваных вуглевадародных газаў, перавозцы грузаў чыгуначным транспартам, а таксама прадстаўленні паўвагонаў і вагонаў-цыстэрнаў у арэнду. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2011 годзе. Размяшчаецца ў г. Оршы.
Прадпрыемства з 2007 года спецыялізуецца на вырабе, захоўванні, продажы і транспарціроўцы сумесяў звадкаваных вуглевадародных газаў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі», СТАА
«ФоЭрЭм Сiстэмз», ТАА
Буйны пастаўшчык комплексных рашэнняў для прадпрыемстваў і аб'ектаў гандлю, складскога абсталявання, IT-рашэнняў для рознічнага гандлю. Прадпрыемства было заснавана Групай Кампаній Modern-Expo у 2014 годзе. З 2023 года прадпрыемства ўваходзіць у структуру беларускага холдынгу 1AK-GROUP. Размяшчаецца ў г. Віцебску.
«Цыліндэрс-Бел», ТАА
Сумеснае прадпрыемства АТ «Цыліндэрс Холдынг» і ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія"». Займаецца вырабам бясшвовых стальных балонаў. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2017 годзе. Размяшчаецца ў г. Оршы.
Замежнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на захаванні, перапрацоўцы і перавалцы звадкаваных вуглевадародных газаў і светлых нафтапрадуктаў. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2000 годзе. Размяшчаецца ў г. Віцебску.