Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі. Сенненскі раён

На тэрыторыі Сенненскага раёна знаходзяцца 44 воінскія пахаванні і пахаванні ахвяр войнаў. Усе пахаванні ўнесены ў зводную ўліковую ведамасць воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў на тэрыторыі Сенненскага раёна.

Усяго ў раёне пахавана каля 3320 загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і партызан, з іх большасць імён невядомы.

На кожнае пахаванне маецца пашпарт і знак з адпаведным нумарам. Усе такія пашпарты захоўваюцца ў райвыканкаме, копіі іх маюцца ў ваенкамаце.

Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Сенненскага раёна

arrow брацкая магіла савецкага воіна і партызана (у в. Обаль на тэрыторыі былога хімічнага завода пахаваны воін і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; у 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан;

arrow брацкія магілы савецкіх воінаў;

arrow магілы ахвяр фашызму;

arrow магілы партызан (на могілках в. Вароніна пахаваны 11 партызан, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў; у 1968 годзе на магілах пастаўлены абеліск, устаноўлена 10 надмагілляў);

arrow мемарыял воінам Вялікай Айчыннай вайны (г. Сянно);

arrow мемарыяльная дошка ў гонар падпольнай арганізацыі пад кіраўніцтвам Ф. А. Аўдзеева (ст. Бурбін);

arrow мемарыяльны комплекс «Купаваць» (в. Утрылава);

arrow месца спаленай вёскі (в. Марозаўка);

arrow памятны знак «Боль» (в. Казлоўка);

arrow памятны знак «Крыло бессмяротнасці» (г. п. Багушэўск);

arrow памятны знак выхаванцам Заазерскага дзіцячага дома, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня 2009 года на Свабадзянскіх могілках каля г. Сянно быў адкрыты помнік; у гады вайны дзеці былі не эвакуіраваны, многія памерлі ад голаду);

arrow Парк Трох Герояў (г. Сянно);

arrow помнік А. К. Гараўцу і землякам (в. Ског);

arrow помнік воінам Першай Сусветнай вайны (г. Сянно);

arrow помнік воінам-танкістам (г. Сянно);

arrow помнік на месцы расстрэлу гета (г. п. Багушэўск);

arrow помнік савецкім воінам (в. Кажамякі);

arrow помнік у гонар войск 20-й арміі (г. п. Багушэўск).

arrow помнікі землякам.

Памятныя знакі ў гонар афіцэраў і салдат, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак

arrow мемарыял воінам-інтэрнацыялістам (г. Сянно; быў усталяваны БТР у гонар воінаў-афганцаў. Ім прысвечаны цэлы комплекс памятных знакаў. Побач з браніраванай транспартна-баявой машынай і скульптурай размешчана невялікая капліца з крыжам, двума абразамі і таблічкай).

Помнікі знакамітым людзям

arrow помнік Аніскіну Міхаілу Аляксандравічу (у аг. Студзёнка ў парку пастаўлены помнік у 1970 годзе на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза М. А. Аніскіна, які загінуў 25 чэрвеня 1944 года пры разгроме калоны нямецка-фашысцкіх войск каля вёскі);

arrow помнік Гараўцу Аляксандру Канстанцінавічу (у аг. Машканы на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза А. К. Гараўца каля школы, у якой ён вучыўся, пастаўлены бюст);

arrow помнік Камінскаму Івану Іларыёнавічу (у аг. Машканы ў 1981 годзе каля школы, у якой вучыўся І. І. Камінскі, быў устаноўлены помнік);

arrow помнік «Родны край», прысвечаны Матроне Маркевіч (г. Сянно).

Помнікі і памятныя знакі

arrow трактар-легенда ХТЗ-32 (г. п. Багушэўск);

arrow памятны знак «Знак горад» (устаноўлены ў гонар заснавання г. Сянно ў 1995 годзе);

arrow старажытныя яўрэйскія могілкі (г. Сянно);

arrow старажытная пліта з гербамі польскай шляхты (каля в. Вялікі Азярэцк у 2011 годзе была знойдзена пліта з гербамі: даўжыня – 75 см, шырыня і таўшчыня – 50 см, вага – каля 1 тоны. Зараз знаходзіцца каля будынка былой земскай управы, дзе размяшчаецца Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адкрыццё помніка-манумента ў Канстантове ў гонар загінуўшых воінаў // Ленінская іскра (Сянно). – 1978. – 24 лют. – С. 1.

2. Бакевич, Э. И в мирное время есть место для подвига / Э. Бакевич // Витебские вести. – 2013. – 29 авг. – С. 10.

3. Бандарэвіч, В. Палёт у бессмяротнасць / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 15 мая. – С. 8.

4. Бандарэвіч, В. Трагедыю захоўвае ружовы граніт / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 2 ліп. – С. 4.

5. Бандарэвіч, В. Увекавечылі подзвіг пілотаў / В. Бандарэвіч // Народнае слова. – 2013. – 18 мая. – С. 3.

6. Басалай, В. Раритет возвращен в Богушевск / В. Басалай // Народнае слова. – 2006. – 3 кастр. – С. 4.

7. Буракова, Т. Нельзя забыть / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 23 верас. – С. 6.

8. Волкова, Т. В ту роковую ночь в Куповати... / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 8 мая. – С. 5.

9. Готовская, Л. В живых остались только двое / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2006. – 2 лістап. – С. 2.

10. Дзе вёска некалі была // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 3 верас. – С. 2.

11. Жыганаў, П. Народ помніць і славіць / П. Жыганаў // Ленінская іскра (Сянно). – 1968. – 14 мая. – С. 2.

12. Ермашкевіч, П. Помнік ахвярам фашызму / П. Ермашкевіч // Віцебскі рабочы. – 1976. – 7 ліп. – С. 2.

13. Ивченко, Л. Песнь о павших – в молчании орудий / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 28 февр. – С. 2.

14. Іўлеў, Л. Гэта трэба жывым / Л. Іўлеў // Народнае слова. – 2012. – 10 студз. – С. 3.

15. Каролевич, Э. Память не стареет / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 5 июля. – С. 6.

16. Крыштопенка, А. Мемарыялы памяці / А. Крыштопенка // Віцебскі рабочы. – 2003. –7 чэрв. – С. 2.

17. Ляшук, С. Реликвия из Богушевска / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 24 янв. – С. 7.

18. Ляшук, С. Увековечены новые имена / С. Ляшук // Витебские вести. – 2019. – 3 мая. – С. 12.

19. Марыніна, М. Прыклад мужнасці / М. Марыніна // Аршанская газета. – 2017. – 2 снеж. – С. 6.

20. На мемарыяльных плітах новыя прозвішчы // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 26 лют. – С. 4.

21. Понтус, В. Выживали как могли... / В. Понтус // Рэспубліка. – 2009. – 30 чэрв. – С. 5.

22. Прохоренко, Т. Мемориал в парке / Т. Прохоренко // Советская Белоруссия. – 2009. – 10 апр. – С. 7.

23. Пяць прычын наведаць Сенненскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 23 марта. – С. 6.

24. Пятроў, В. Памяці герояў / В. Пятроў // Ленінская іскра (Сянно). – 1967. – 11 мая. – С. 1.

25. Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 396–408.

26. Скапа, У. Навечна ў памяці народнай / У. Скапа // Віцебскі рабочы. – 1968. – 18 снеж. – С. 2.

27. Сокалаў, М. Вечная памяць народная / М. Сокалаў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1978. – 3 кастр. – С. 3.

28. Шпаковская, Г. Историческую память Богушевска по крупицам сохраняет местная власть / Г. Шпаковская. // Народнае слова. – 2012. – 19 мая. – С. 4.

 

Трактар-легенда ХТЗ-32. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск. Фотаздымак з сайта http://photogoroda.comПомнік на месцы расстрэлу яўрэяў у г. п. Багушэўску. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск. Фотаздымак з сайта http://photogoroda.comПамятны знак «Знак горада». Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.lisyonok.ruПомнік Першай міравой вайны. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://photogoroda.comСтаражытная пліта з гербамі польскай шляхты. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.senno.vitebsk-region.gov.by

СПАСЫЛКІ

arrow  Афіцыйны сайт Сенненскага райвыканкама