Помнікі гісторыі. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 17.09.2019 09:34
- Адноўлена 03.10.2019 13:38
На тэрыторыі Сенненскага раёна знаходзяцца 44 воінскія пахаванні і пахаванні ахвяр войнаў. Усе пахаванні ўнесены ў зводную ўліковую ведамасць воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў на тэрыторыі Сенненскага раёна.
Усяго ў раёне пахавана каля 3320 загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і партызан, з іх большасць імён невядомы.
На кожнае пахаванне маецца пашпарт і знак з адпаведным нумарам. Усе такія пашпарты захоўваюцца ў райвыканкаме, копіі іх маюцца ў ваенкамаце.
Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Сенненскага раёна
брацкая магіла савецкага воіна і партызана (у в. Обаль на тэрыторыі былога хімічнага завода пахаваны воін і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; у 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан;
брацкія магілы савецкіх воінаў;
магілы партызан (на могілках в. Вароніна пахаваны 11 партызан, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў; у 1968 годзе на магілах пастаўлены абеліск, устаноўлена 10 надмагілляў);
мемарыял воінам Вялікай Айчыннай вайны (г. Сянно);
мемарыяльная дошка ў гонар падпольнай арганізацыі пад кіраўніцтвам Ф. А. Аўдзеева (ст. Бурбін);
мемарыяльны комплекс «Купаваць» (в. Утрылава);
месца спаленай вёскі (в. Марозаўка);
памятны знак «Боль» (в. Казлоўка);
памятны знак «Крыло бессмяротнасці» (г. п. Багушэўск);
памятны знак выхаванцам Заазерскага дзіцячага дома, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня 2009 года на Свабадзянскіх могілках каля г. Сянно быў адкрыты помнік; у гады вайны дзеці былі не эвакуіраваны, многія памерлі ад голаду);
помнік А. К. Гараўцу і землякам (в. Ског);
помнік воінам Першай Сусветнай вайны (г. Сянно);
помнік воінам-танкістам (г. Сянно);
помнік на месцы расстрэлу гета (г. п. Багушэўск);
помнік савецкім воінам (в. Кажамякі);
помнік у гонар войск 20-й арміі (г. п. Багушэўск).
Памятныя знакі ў гонар афіцэраў і салдат, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак
мемарыял воінам-інтэрнацыялістам (г. Сянно; быў усталяваны БТР у гонар воінаў-афганцаў. Ім прысвечаны цэлы комплекс памятных знакаў. Побач з браніраванай транспартна-баявой машынай і скульптурай размешчана невялікая капліца з крыжам, двума абразамі і таблічкай).
Помнікі знакамітым людзям
помнік Аніскіну Міхаілу Аляксандравічу (у аг. Студзёнка ў парку пастаўлены помнік у 1970 годзе на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза М. А. Аніскіна, які загінуў 25 чэрвеня 1944 года пры разгроме калоны нямецка-фашысцкіх войск каля вёскі);
помнік Гараўцу Аляксандру Канстанцінавічу (у аг. Машканы на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза А. К. Гараўца каля школы, у якой ён вучыўся, пастаўлены бюст);
помнік Камінскаму Івану Іларыёнавічу (у аг. Машканы ў 1981 годзе каля школы, у якой вучыўся І. І. Камінскі, быў устаноўлены помнік);
помнік «Родны край», прысвечаны Матроне Маркевіч (г. Сянно).
Помнікі і памятныя знакі
трактар-легенда ХТЗ-32 (г. п. Багушэўск);
памятны знак «Знак горад» (устаноўлены ў гонар заснавання г. Сянно ў 1995 годзе);
старажытныя яўрэйскія могілкі (г. Сянно);
старажытная пліта з гербамі польскай шляхты (каля в. Вялікі Азярэцк у 2011 годзе была знойдзена пліта з гербамі: даўжыня – 75 см, шырыня і таўшчыня – 50 см, вага – каля 1 тоны. Зараз знаходзіцца каля будынка былой земскай управы, дзе размяшчаецца Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей).
ЛІТАРАТУРА
1. Адкрыццё помніка-манумента ў Канстантове ў гонар загінуўшых воінаў // Ленінская іскра (Сянно). – 1978. – 24 лют. – С. 1.
2. Бакевич, Э. И в мирное время есть место для подвига / Э. Бакевич // Витебские вести. – 2013. – 29 авг. – С. 10.
3. Бандарэвіч, В. Палёт у бессмяротнасць / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 15 мая. – С. 8.
4. Бандарэвіч, В. Трагедыю захоўвае ружовы граніт / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 2 ліп. – С. 4.
5. Бандарэвіч, В. Увекавечылі подзвіг пілотаў / В. Бандарэвіч // Народнае слова. – 2013. – 18 мая. – С. 3.
6. Басалай, В. Раритет возвращен в Богушевск / В. Басалай // Народнае слова. – 2006. – 3 кастр. – С. 4.
7. Буракова, Т. Нельзя забыть / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 23 верас. – С. 6.
8. Волкова, Т. В ту роковую ночь в Куповати... / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 8 мая. – С. 5.
9. Готовская, Л. В живых остались только двое / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2006. – 2 лістап. – С. 2.
10. Дзе вёска некалі была // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 3 верас. – С. 2.
11. Жыганаў, П. Народ помніць і славіць / П. Жыганаў // Ленінская іскра (Сянно). – 1968. – 14 мая. – С. 2.
12. Ермашкевіч, П. Помнік ахвярам фашызму / П. Ермашкевіч // Віцебскі рабочы. – 1976. – 7 ліп. – С. 2.
13. Ивченко, Л. Песнь о павших – в молчании орудий / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 28 февр. – С. 2.
14. Іўлеў, Л. Гэта трэба жывым / Л. Іўлеў // Народнае слова. – 2012. – 10 студз. – С. 3.
15. Каролевич, Э. Память не стареет / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 5 июля. – С. 6.
16. Крыштопенка, А. Мемарыялы памяці / А. Крыштопенка // Віцебскі рабочы. – 2003. –7 чэрв. – С. 2.
17. Ляшук, С. Реликвия из Богушевска / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 24 янв. – С. 7.
18. Ляшук, С. Увековечены новые имена / С. Ляшук // Витебские вести. – 2019. – 3 мая. – С. 12.
19. Марыніна, М. Прыклад мужнасці / М. Марыніна // Аршанская газета. – 2017. – 2 снеж. – С. 6.
20. На мемарыяльных плітах новыя прозвішчы // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 26 лют. – С. 4.
21. Понтус, В. Выживали как могли... / В. Понтус // Рэспубліка. – 2009. – 30 чэрв. – С. 5.
22. Прохоренко, Т. Мемориал в парке / Т. Прохоренко // Советская Белоруссия. – 2009. – 10 апр. – С. 7.
23. Пяць прычын наведаць Сенненскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 23 марта. – С. 6.
24. Пятроў, В. Памяці герояў / В. Пятроў // Ленінская іскра (Сянно). – 1967. – 11 мая. – С. 1.
25. Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 396–408.
26. Скапа, У. Навечна ў памяці народнай / У. Скапа // Віцебскі рабочы. – 1968. – 18 снеж. – С. 2.
27. Сокалаў, М. Вечная памяць народная / М. Сокалаў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1978. – 3 кастр. – С. 3.
28. Шпаковская, Г. Историческую память Богушевска по крупицам сохраняет местная власть / Г. Шпаковская. // Народнае слова. – 2012. – 19 мая. – С. 4.
СПАСЫЛКІ