Помнікі прыроды. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 21.09.2020 11:46
- Адноўлена 21.09.2020 10:05
На тэрыторыі Мёрскага раёна знаходзіцца адзіны помнік прыроды рэспубліканскага значэння – чыстая дуброва «Язненская».
Да помнікаў прыроды мясцовага значэння адносяцца:
Гарадскі парк «Паўвостраў» – помнік прыроды плошчай 4,3 га, мае батанічнае і пейзажнае значэнне. Знаходзіцца ў г. Мёры, на паўвостраве воз. Мёрскае;
Крыніца «Святая вада Дзехцяроўская»;
Багата Мёршчына і на такія помнікі прыроды мясцовага значэння, як валуны.
У в. Язна ўсе ведаюць вялізны валун, дзе, па паданнях, абедаў Напалеон. А на іншым валуне з дзіркай у выглядзе чашы каля былой в. Бертаўшчына паблізу в. Новы Пагост, як сведчаць паданні, у 1812 годзе елі французы.
Цікавымі відамі старадаўніх помнікаў прыроды з'яўляюцца камяні з рознымі выявамі. Вядомы камень з выявамі ля в. Камянполле ва ўрочышчы «Святая Воля». На ім высечана выява пісталета і падковы. Імя полацкага князя Барыса Усяславіча, які княжыў у пачатку ХІІ ст., увекавечана на камянях у рэчышчы Заходняй Дзвіны, іх яшчэ завуць Барысавымі і «Пісанікамі».
Асабліва часта сустракаюцца так званыя «камяні-следавікі», каля вёсак Наўгароды, Воўкаўшчына, Снегі, Беларускія, Пераброддзе, Чурылава.
Ёсць на Мёршчыне цікавыя каменныя крыжы, напрыклад, у вёсках Авечкі і Язна.
Легенды распавядаюць і пра незвычайныя камяні-краўцы або чортавы камяні, якія нібыта могуць шыць адзенне, абутак. На жаль, тыя валуны сваё рамяство закінулі. Прычынай таму паслужылі зняважлівыя адносіны да «майстроў» каго-небудзь з мясцовых жыхароў. Так, непадалёку ад в. Стары Пагост быў валун, пра які казалі, што ён калісьці шыў адзенне. Потым нейкая «ліхая баба» прагневала яго, і камень перастаў шыць.
Асаблівую цікавасць выклікаюць такія прыродныя аб'екты:
Язненскі талерачны (талеркавы) камень;
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.
2. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.
3. Ермаленак, В. Валуны – цікавыя знаходкі / В. Ермаленак // Міёрскія навіны. – 2015. – 3 кастр. – С. 8.
4. Каралёў, В. І камяні гавораць / В. Каралёў // Сцяг працы (Міёры). – 1991. – 24 верас. – С. 3.
5. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі : [манаграфія] / А. К. Карабанаў [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2011. – 234 с.
6. Матэленак, Л. Малавядомая Міёршчына / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 24 кастр. – С. 4.
7. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.
8. Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – 50 с. : ил. – (Краеведы Витебщины о любимом крае).
СПАСЫЛКІ