Турызм. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 15.05.2021 08:40
- Адноўлена 09.11.2021 09:55
Віцебск – прыгожы і прывабны для турыстаў горад, тут спалучаюцца сучасныя будынкі і гістарычныя помнікі архітэктуры, традыцыі мінулых эпох і модныя павевы сённяшняга дня. Багатая гісторыя дазволіла стварыць мноства цікавых музеяў, арт-прастораў і іншых турыстычных аб'ектаў.
Віцебск называюць горадам храмаў, Дзвіны і трамваяў.
Сярод шматлікіх храмаў вылучаецца кафедральны касцёл Езуса Міласэрнага – гэта першы каталіцкі храм, пабудаваны ў горадзе за апошнія 100 гадоў. Не менш унікальным храмам з'яўляецца і Свята-Успенскі кафедральны сабор, пабудаваны на высокім беразе Заходняй Дзвіны ў ХІХ ст. на руінах старадаўняй царквы. Ён з'яўляецца адзіным саборам у Віцебску, ніжні дзеючы ярус якога размешчаны пад зямлёй. Унікальным тварэннем архітэктуры лічыцца Свята-Васкрасенская царква, вядомая велічным вонкавым выглядам і ўнікальным роспісам сцен і касцёл святой Барбары і святога Юзафа, які з гадамі станавіўся ўсё больш грандыёзным і велічным.
Уражваюць турыстаў і гасцей горада і свецкія збудаванні. Папулярнасцю карыстаюцца гарадская ратуша, Летні амфітэатр, вежа «Духаўскі круглік», Губернатарскі палац, будынак былога пазямельна-сялянскага банка і многія іншыя.
Для далейшага развіцця турызму ў горадзе праводзіцца работа па добраўпарадкаванні і развіцці турыстычнай інфраструктуры. За апошнія некалькі гадоў з'явіліся новыя скульптуры: «Стары Хатабыч», «Залатая Рыбка», «Віцебскі волат» (помнік Фёдару Махнову), «Лучоса», помнік дэсантніку і інш.
Віцебск вядомы і тым, што тут нарадзіўся вядомы мастак-авангардыст Марк Шагал. Убачыць некаторыя работы мастака і даведацца больш пра яго біяграфію можна ў Арт-цэнтры і ў Доме-музеі Марка Шагала. Дарэчы, адзін з экскурсійных маршрутаў мае назву «Віцебск – горад Марка Шагала».
Віцебск часта называюць культурнай сталіцай Беларусі. Тут праходзіць не толькі Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску», але і іншыя фестывалі, на якія з задавальненнем прыязджаюць госці з іншых гарадоў і краін: Міжнародны музычны фестываль імя І. Салярцінскага, Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC, фестываль гітарнай музыкі «Менестрэль», фестываль танца «Зрабі крок наперад», фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад» і іншыя.
Ажыццяўляецца работа над праектамі: «Над горадам» (калі скрыпачка выступае на балконе ратушы) і «Васільковы гід» (праект па з'яўленні інфармацыйных знакаў з QR-кодамі, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра горад, яго славутасці і вядомых ураджэнцаў. У цэнтры кожнага знака намаляваны васілёк – любімая кветка Марка Шагала і сімвал Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»).
У горадзе працуюць каля 50 арганізацый туріндустрыі, якія прапануюць праграмы як унутранага, так і міжнароднага турызму. Турыстычныя прадпрыемствы, музеі, студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава распрацоўваюць аўтарскія экскурсіі.
Для размяшчэння турыстаў у горадзе працуюць гасцініцы, у тым ліку турысцка-гасцінічныя комплексы «Віцебск Атэль» і «Лучоса», гасцінічны комплекс «Ветразь», атэль «Эрыдан».
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. У Витебска появился туристический знак / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2008. – 18 сент. – С. 6.
2. Балышева, С. Витебские перспективы / С. Балышева // Беларуская думка. – 2009. – № 3. – С. 80–85.
3. Березюк, Е. К истокам Руси. И Беларуси: Полоцк и Витебск вошли в российский экскурсионный тур, задуманный как альтернатива «Золотому кольцу России» / Е. Березюк // Рэспубліка. – 2012. – 9 чэрв. – С. 8–9.
4. Витебск // Беларусь туристическая = Touristic Belarus / авт. и сост.: Н. А. Чирский, Е. Н. Чирский ; фото: А. П. Дрибас [и др.]. – Минск : Беларусь, 2017. – С. 156–167.
5. Витебский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 166–191.
6. Конохов, Д. Витебск привлекает гостей / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 8 сент. – С. VІI.
7. Конохов, Д. На экскурсию по древнему Витебску / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 14 нояб. – С. VI.
8. Лесная, О. Ю. Перспективы развития в городе Витебске религиозного экскурсионно-познавательного туризма / О. Ю. Лесная // Образование XXI века: материалы XI (56) региональной научно-практической конференции студентов и магистрантов, 24–25 марта 2011 г. / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2011. – С. 129–130.
9. Лесная, О. Ю. Универсальный экскурсионный маршрут по сакральным местам города Витебска / О. Ю. Лесная // IV Машеровские чтения: материалы международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – Т. 1. – 271–272.
10. Пастернак, Т. Маршрут – экскурсионный / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 31 сак. – С. 1.
11. Плысов, В. Туристскими маршрутами города / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 16 июля. – С. 2.
12. Пукшанскі, А. Горад, усё больш прывабны для турыстаў / А. Пукшанскі // Звязда. – 2019. – 31 кастр. – С. 9.
13. Русецкий, А. В. Духовное наследие Витебщины. Туристические дороги к местам земным и сакральным : справочник-путеводитель / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2015. – 174 с.
14. Ткачэнка, У. І. Турысцка-экскурсійны патэнцыял горада Віцебска / У. І. Ткачэнка // Х (55) Региональная научно-практическая конференция преподавателей, научных сотрудников, аспирантов и студентов университета : сборник статей / редкол.: А. Л. Гладков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2008 С. 171–173.
15. Тулинова, Н. Туризм: все имеет значение / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 29 марта. – С. 4.
16. Хмельницкая, Л. Витебск за один день : [путеводитель: история, хронология, музеи, театры, гостиницы, памятные места, современный город, маршруты] / Л. Хмельницкая. – Минск : Рифтур, 2013. – 83 с.
СПАСЫЛКІ
YouTube. Арт-проект «Над городом» в Витебске
Витебск туристический. Витебский городской исполнительный комитет
Пеший маршрут по центру Витебска. Планета Беларусь
Туризм. Витебский областной исполнительный комитет