Фестывалі. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 29.10.2021 13:36
- Адноўлена 01.11.2021 13:42
У Віцебску ўсё большы размах набывае фестывальны рух. У горадзе праводзяцца разнастайныя фестывалі дзіцячай творчасці, эстраднага мастацтва, агляды-конкурсы выканаўчага майстэрства маладых талентаў.
Своеасаблівай візітнай карткай горада стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які прыйшоў на змену Усесаюзнаму фестывалю польскай песні і хутка набыў статус вялікага міждзяржаўнага праекта. У рамках «Славянскага базару» праводзяцца фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Вясёлка над Віцебскам», Міжнародны фестываль-конкурс барабаншчыц і мажарэтак.
Акрамя «Славянскага базару» Віцебск з'яўляецца радзімай многіх міжнародных культурных праектаў. Гэта і Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага, Міжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка».
Традыцыйна ў канцэртнай зале «Віцебск» праходзіць старэйшы ў Беларусі адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад».
У горадзе падчас вясёлага свята Пурым праводзіцца Міжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску». Некалькі год запар на базе Музея фатаграфіі праходзіць адзіны ў нашай краіне фестываль фатаграфіі «ФотаКрок» імя С. Юркоўскага, у якім удзельнічаюць майстры з розных краін свету.
Кожны год у пачатку ліпеня ў Віцебску праходзяць Міжнародныя Шагалаўскія дні, якія збіраюць у горадзе мастацтвазнаўцаў, музыкантаў і проста аматараў творчасці Марка Шагала. У пачатку жніўня ў праваслаўным лагеры «Дружба» (1 км ад в. Вароны, Віцебскі раён) праходзіць Міжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль «Адзігітрыя».
У красавіку-маі заўсёды праходзіў Міжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі «Белая амфара», а напярэдадні вясны – фестываль гітарнай музыкі «Менестрэль». Сёння гэтыя фестывалі не праводзяцца.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебск – город фестивалей // Витебск = Vitebsk : [альбом] / сост. Е. А. Климентенок. – Витебск : Витебская областная типография, 2013. – С. 33–37.
2. Жукова, О. М. Фестиваль как художественное пространство взаимодействия искусств (на примере Витебского региона) : автореферат диссертации / О. М. Жукова. – Минск, 2017. – 24 с.
3. Жукова, О. М. Функции художественного фестиваля как важнейший аспект изучения белорусского фестивального движения / О. М. Жукова // Искусство и культура. – 2015. – № 2. – С. 24–29.
4. Іваноўскі, Ю. Фестывальнае неба / Ю. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. – 1998. – 14 студз. – С. 8.
5. Панорама фестивалей на Витебщине // Народная газета. – 2008. – 12 ліп. – С. 23.
6. Фестывалі ад А да Я: фестывальны аматарскі рух Беларусі / склад.: Т. М. Яскевіч, Р. І. Вайцяхоўская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. – 387 с.
СПАСЫЛКІ
Витебск фестивальный. Витебский городской исполнительный комитет
Д. В. Андреев. Фестивали витебской области и их роль в развитии современного событийного туризма
Колорит Витебска – традиции, фестивали и менталитет местных жителей