Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 19.02.2018 08:40
- Адноўлена 26.01.2023 15:28
Сучасны Полацк – значны культурны цэнтр Віцебскай вобласці і Беларусі. Тут створаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, працуюць Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур, Полацкі гарадскі парк культуры і адпачынку, кінатэатр «Родина», гарадскі Палац культуры, (Палац культуры ААТ «Полацк–Шкловалакно», Полацкі раённы Цэнтр культуры, бібліятэкі, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячая музычная школа.
У Сафійскім саборы адкрыта канцэртная зала камернай і арганнай музыкі. 3 2003 года працуе філіял Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. У Полацку створаны і дзейнічаюць літаратурныя аб'яднанні «Наддзвінне» і «Полоцкая ветвь», Полацка-глыбоцкі філіял Беларускага саюза пісьменнікаў і інш.
Сапраўднымі носьбітамі традыцый нацыянальнай культуры ў горадзе з'яўляюцца шматлікія калектывы мастацкай самадзейнасці, у іх ліку:
ансамбль народнай музыкі і песні «Сяброўкі»;
ансамбль песні «Фертинка»;
ансамбль старадаўняй музыкі «Віяліна»;
ваенны духавы аркестр;
вакальна-інструментальны ансамбль «INDRA»;
заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Пілігрым»;
заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд»;
літаратурна-музычнае аб'яднанне «Крылы»;
літаратурна-музычнае аб'яднанне «Літаратурны каўчэг»;
народная студыя эстраднага майстэрства «Тандэм»;
народная студыя эстэтычнага выхавання «Калібры»;
народная эстрадная вакальная студыя «Музычная хваля»;
народная эстрадная студыя «X-Day»;
народная шоў-група «Крэатыў»;
народны ансамбль беларускай песні «Галубіца»;
народны ансамбль беларускай песні «Невіда»;
народны ансамбль народнай музыкі «Талака»;
народны ансамбль народнай песні «Заманіха»;
народны ансамбль народнай песні і музыкі «Радзімічы»;
народны аркестр народных інстументаў;
народны вакальна-інструментальны ансамбль «Бела Росы»;
народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Белая чайка»;
народны вакальны ансамбль «Вясна»;
народны духавы аркестр;
народны камерны духоўна-патрыятычны ансамбль «Спадчына»;
народны клуб «Играй, гармонь любимая – Полочаночка»;
народны клуб самадзейных мастакоў «Белый холст»;
народны мужчынскі вакальны ансамбль «Натхненне»;
народны музычны ансамбль беларускай песні і музыкі «Полацкія россыпы»;
народны тэатральны калектыў «Мроя»;
народны тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз»;
народны фальклорны калектыў «Галасы спадчыны»;
студыя развіцця і навучання дашкольніка «Гармонія»;
студыя харэаграфіі «Грацыя»;
студыя эстраднага танца «Black Diamond»;
студыя эстэтычнага развіцця і моды «Сафія»;
тэатр мод «Надвина»;
узорная студыя выяўленчага мастацтва;
узорны ансамбль бальнага танца «Фартуна»;
узорны ансамбль народнай музыкі «Таўкачыкі»;
узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Гранд-па»;
узорны дзіцячы духавы аркестр «Арляня»;
узорны харэаграфічны калектыў «Іскаркі»;
узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія»;
фальклорны калектыў «Знічка»;
цэнтр сучаснага выхавання «Джэм»;
школа ўсходняга танца «StarSity».
Традыцыйна сталі праводзіцца такія маштабныя святы, як Дзень горада, фестывалі рок-музыкі «Рок-кола», аўтарскай песні «Напоўнім музыкай сэрца», «АнтыСНІД», «Песні юнацтва нашых бацькоў», «Студэнцкая вясна», міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі», Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, сярэднявечнай культуры «Рубон», фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні «Еўропа Плюс Полацк» і інш. У 2004 годзе старт узяў Экалагічны фэст, які знайшоў вялікі водгук у сэрцах палачан.
ЛІТАРАТУРА
1. «АРТ-вакацыі» // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 12 марта. – С. 3.
2. Гавяйновіч, В. На сцэне – народны ансамбль / В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2010. – 23 сак. – С. 1.
3. Дмитриев, М. На студенческой весне / М. Дмитриев // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 7 мая. – С. 4.
4. Жураўская, С. У абдымках двух «мегаполісаў» / С. Жураўская // Культура. – 2006. – 9–15 снеж. – С. 10–11.
5. Замкоўскі, А. Зорка ўзышла над Беларуссю / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2009. – 26 снеж. – С. 4.
6. Замкоўскі, А. Спяваюць «Сяброўкі» / А. Замкоўскі // Полацкi веснiк. – 2008. – 1 лют. – С. 7.
7. Захарэўская, Л. Таямніцы быцця і бясконцасці / Л. Захарэўская // Краязнаўчая газета. – 2010. – № 2 (студз.). – С. 1, 3.
8. Казакевіч, З. Гармонік граў на Полаччыне / З. Казакевіч // Народнае слова. – 2006. – 7 верас. – С. 13.
9. Катушенок, Г. В мозаике талантов / Г. Катушенок // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 5 марта. – С. 3.
10. Палынская, О. Здесь пели сердцем, под гитару / О. Палынская // Полацкi веснік. – 2004. – 14 снеж. – С. 5.
11. Петкевич, П. М. Полоцкий район / П. М. Петкевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – С. 338–342.
12. Шэлестава, Т. Спявалі пра Беларусь / Т. Шэлестава // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 28 мая. – С. 6.