Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Аршанскі раён

 

Аршанскі рэгіён – буйны прамысловы, індустрыяльны цэнтр, флагман ільнаводчай галіны, мае магутны аграрны комплекс. Прадукцыя, якая выпускаецца прадпрыемствамі Аршаншчыны, вядомая далёка за межамі Беларусі.

Сучасная Орша – індустрыяльны і лагістычны цэнтр, месца перасячэння чыгуначных і аўтамабільных магістраляў, «Усходнія вароты» Рэспублікі Беларусь, праз тэрыторыю раёна пралягаюць шэсць буйных магістраляў. Тут працуюць прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, машынабудавання, металаапрацоўкі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай галіны і інш.

Асартымент прадукцыі разнастайны: ільняныя тканіны, металарэжучыя станкі, прамысловыя і бытавыя швейныя машыны, інструменты для апрацоўкі металу, цэгла сілікатная, трыкатажныя і швейныя вырабы, прадукты харчавання (мука, мяса, масла сметанковае, малако, сыры, хлебабулачныя вырабы, марожанае) і інш. Прадукцыя прадпрыемстваў горада вядома ва ўсім свеце. У замежных пакупнікоў вялікім попытам карыстаюцца такія аршанскія брэнды, як ільняныя тканіны, станкі з ЧПУ, сельгастэхніка, швейныя вырабы, сродкі радыёсувязі, зборны жалезабетон, прадукты харчавання і многае іншае.

Вядучымі экспарцёрамі рэгіёну з'яўляюцца РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбіт», ААТ «Аршанскі малочны камбінат», ЗАТ «Свiтанак», ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», СТАА «Манули Гидравликс Мануфактуринг Бел» і інш.

Арганізацыі Аршанскага рэгіёна з'яўляюцца рэзідэнтамі свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск». Гэта РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод», ААТ «Тэхніка сувязі», і інш. Чатыры з трынаццаці сектараў СЭЗ «Віцебск» размешчаны на тэрыторыі Аршанскага раёна: два – у г. Орша і па адным – у г. Барань, г. п. Балбасава.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2015 № 334 у пасёлку Балбасава рэалізоўваецца інвестыцыйны праект «Будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу».

Сельская гаспадарка з'яўляецца адной з вядучых галін народнай гаспадаркі Аршаншчыны. На тэрыторыі рэгіёну размешчаны сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, такія як ААТ «Агракамбінат «Юбілейны», СВК «Ларынаўка», якія займаюцца вырошчваннем гародніны, 2 эксперыментальныя базы «Вусце» і «Межава»,. сельскагаспадарчыя філіялы «Птушкафабрыка Аршанская» ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў», «Браздзеччына» ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў», «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга», і больш за 30 фермерскіх гаспадарак. Гаспадарка раёна спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі з развітай вытворчасцю льна і зерня.

Збожжавыя культуры займаюць вядучае месца ў пасяўных плошчах. Вырошчваюць азімую пшаніцу і жыта, з яравых хлябоў – яравую пшаніцу, яравы ячмень, авёс. Ёсць невялікія пасевы грачыхі. З зернебабовых – гарох, люпін, віку. З тэхнічных культур вырошчваюць лён, а з маслічных – рапс.

Жывёлагадоўля – важная галіна сельскай гаспадаркі. У раёне атрымала развіццё развядзенне буйной рагатай жывёлы, свінаводства, птушкаводства, авечкаводства. Манапалістам па вытворчасці свініны з'яўляецца ААТ «Задняпроўскі», у якім засяроджана амаль палова пагалоўя свіней раёна.

Прамысловасць раёна прадстаўлена таксама такімі прадпрыемствамі: ААТ «Экамол», ДЛГУ «Аршанскі вопытны лясгас», ААТ «Лантан», ААТ «Оршабудматэрыялы», ААТ «Арэхаўскі льнозавод».

У гарадскім пасёлку Арэхаўск знаходзіцца першая на Беларусі электрастанцыя, пабудаваная паводле плана ГОЭЛРО і ўведзеная ў дзеянне ў 1930 годзе.

Транспартныя паслугі ажыццяўляюць: філіял «Аўтобусны парк № 3 г. Оршы» ААТ «Віцебскаблаўтатранс», філіял «АТП № 8 г. Орша» ААТ «Віцебскаблаўтатранс». Важным транспартным вузлом для Беларусі з'яўляецца Аршанскі чыгуначны вузел, які падпарадкоўваецца Мінскаму аддзяленню Беларускай чыгункі.

На тэрыторыі г. Орша, г. Барань, і г. п. Балбасава размешчана 17 аддзяленняў сувязі, якія аснашчаны камп'ютарнай тэхнікай, аказваюць вялікую колькасць паслуг насельніцтву і пастаянна працуюць над укараненнем новых відаў паштовых паслуг. Працуе некалькі аператараў мабільнай сувязі «МТС», «Velcom», «Life».

З 1993 года працуе Аршанская мытня (зараз Аршанскі мытны пост). Функцыянуюць аддзяленні буйнейшых банкаў краіны: «Беларусбанк», «Белінвестбанк», «Белаграпрамбанк» і інш.

У горадзе і раёне вядзецца вялікі аб'ём будаўнічых работ. Штогод добраўпарадкоўваюцца вуліцы і дарогі, рэканструіруюцца масты і будынкі, будуюцца новыя дамы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Стратегия и тактика успеха / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2019. – 15 жн. – С. 8–9.

2. Волчков, В. Крутящий момент производства / В. Волчков // Рэспубліка. – 2021. – 22 студз. – С. 12–13.

3. Голесник, С. Перезагрузка матрицы / С. Голесник // Рэспубліка. – 2017. – 24 мая. – С. 1–2.

4. Готовская, Л. Зона ответственности / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2011. – 5 лістап. – С. 2.

5. Исаченко, И. В. Орша – регион больших возможностей / И. В. Исаченко ; [беседовала] А. Турок // Аршанская газета. – 2020. – 30 ліп. – С. 2–3.

6. Исаченко, И. В. Сохранить набранные темпы, работать эффективно / И. Исаченко ; [беседовала] А. Турок // Аршанская газета. – 2022. – 26 лют. – С. 3.

7. Кочетов, С. Новые резиденты в особой зоне / С. Кочетов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 13 янв. – С. 5.

8. Крученкова, О. Деловой климат перемен / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 10 снеж. – С. 3.

9. Лисовский, Н. В. «Оптимизация АПК обеспечит рентабельную работу и снизит затраты» / Н. В. Лисовский ; беседовал О. Каминский // Белорусская нива. – 2013. – 27 июня. – С. 4.

10. Мясцовая прамысловасць // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 377–380.

11. Оценить сделанное, шагнуть в будущее / подгот. Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2021. – 3 лют. – С. 3.

12. Побяржина, Т. П. Оршанский район как центр экономического роста Витебского региона / Т. П. Побяржина // Право. Экономика. Психология. – 2022. – № 2. – С. 41–46.

13. Представлена концепция программы развития Оршанского района / подгот. С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 14 июня. – С. 2.

14. Турок, А. Инвестиции – локомотив экономики / А. Турок // Аршанская газета. – 2023. – 18 студз. – С. 3.

15. Турок, А. Работать в ритме реальной экономики / А. Турок // Аршанская газета. – 2017. – 12 студз. – С. 2–3.

16. Уверенно идти вперед / подгот. А. Турок // Аршанская газета. – 2023. – 30 снеж. – С. 3.

17. Хозяйство // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2009. – С. 73–101.

18. Хуцкий, В. Д. Оршанский район / В. Д. Хуцкий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 252–257