Культавая архітэктура. Браслаўскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 09:34
- Адноўлена 28.01.2019 08:58
Найбольш старажытныя звесткі аб культавых пабудовах Браслаўшчыны адносяцца да ХV стагоддзя. У ХV стагоддзі згадваюцца касцёл у Відзах, Браслаўскі праваслаўны манастыр, у ХVІ ст. касцёлы і цэрквы ў Іказні, Дрысвятах, Друі.
На Браслаўшчыне захаваўся шэраг драўляных культавых будынкаў. Сярод іх найбольшая колькасць стараверскіх цэркваў. Храмы ўяўляюць сабой невялікія адназубныя будынкі з двухсхільным дахам, якія ўпрыгожаны вежачкамі з цыбулепадобнымі галоўкамі, да якіх прымыкаюць вежы-званіцы.
Найбольш пашыраны тып неагатычных касцёлаў на Браслаўшчыне – двухвежавыя трохнефныя базілікі з апсідамі. Прыкладам могуць служыць касцёлы ў в. Слабодка (1903), Іказні (1908), Плюсах (пач. ХХ ст.), Відзах (1914), Пеліканах (пач. ХХ ст.). Некаторыя з іх адносяцца да выдатных узораў неагатычнай архітэктуры Беларусі.
ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (г. Браслаў);
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Іказнь);
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла (в. Дрысвяты);
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Богіна);
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (г. п. Відзы).
КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ
Касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г. Браслаў);
Касцёл Божага Цела (в. Іказнь);
Касцёл Святога Станіслава (в. Далёкія);
Касцёл Святога Юзафа (в. Барадзінічы);
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (в. Опса);
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (в. Слабодка);
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы і кляштар бернардзінцаў (г. п. Друя);
Касцёл Святога Антонія і кляштар дамініканцаў (г. п. Друя);
Касцёл у імя святых апосталаў Пятра і Паўла (в. Дрысвяты);
Касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г. п. Відзы).
ЛІТАРАТУРА
1. Архитектурные и исторические достопримечательности Браславщины // Браслав и его окрестности : путеводитель / текст К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Минск : РИФТУР, 2006. – С. 66–79.
2. Дучыц, Л. У. Помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва / Л. У. Дучыц // Край блакітных азёр. – Мінск : Полымя, 1988. – С. 19–24.
3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 135–156.
4. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – 488 с. : іл.
5. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – 656 с. : іл.
6. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – 656 с. : іл.
7. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – 328 с. : іл.
8. Матэрыяльная і духоўная спадчына Браслаўскага краю // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 601–616.
9. Русецкі, А. У. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я: ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 2005. – 320 с.
10. Шыдлоўскі, К. С. Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – 158 с.