Рэлігія. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 26.11.2018 09:59
На працягу свайго існавання, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Орша развівалася не толькі як рамесны, гандлёвы, палітычны, культурны цэнтр акругі.
На працягу XVI–XVIII стст. горад з'яўляўся значным рэлігійным цэнтрам. 3 1592 года ў Оршы існавала праваслаўнае брацтва. Былі заснаваны і дзейнічалі Аршанскі езуіцкі калегіум (1690), пры якім існаваў Касцёл Святога Архангела Міхаіла, Куцеінскі Богаяўленскі манастыр (1623), Куцеінскі Успенскі манастыр (1631) і царква Іллі Прарока (1505), якія зараз існуюць пад назвай Свята-Ільінская царква, Касцёл Дзевы Марыі і кляштар бернардынцаў (1636), Касцёл Апекі Маці Божай і кляштар базыльян (1642), Касцёл Святога Юзафа (Аручніка) і кляштар дамініканцаў (1649), Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (1678), Касцёл Cвятога Антонія і кляштар францысканцаў (1680), уніяцкі Пакроўскі манастыр (1758), саборная царква Раства Маці Боскай (1691), сучасная назва – Храм Раства Хрыстова, Касцёл Святой Троіцы і кляштар трынітарыяў (1714), мюянераў (1752), марыявітак (XVIII ст.), базыльян (2-я пал. XVIII ст.), цэрквы Ушэсця (1757), Іаана Багаслова (1790), Свята-Аляксееўская царква ў в. Смаляны (1864), Свята-Васкрасенская царква ў в. Межава (2-я пал. XIX ст.), Свята-Георгіеўская царква ў в. Пугляі (1898 (1908?)), Свята-Ільінская (Пакроўская) царква ў в. Высокае (1-я пал. XIX ст.), Свята-Троіцкая царква ў в. Солаўе (2-я пал. XIX ст.).
У 1630 годзе пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры беларускі асветнік Спірыдон Собаль заснаваў друкарню, якая з'яўлялася асноўным цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. За 25 год дзейнасці Куцеінскай друкарні ў свет выйшла больш за 20 найменняў кніг, іншыя накладам да 500 асобнікаў. Сярод іх знакаміты «Буквар» С. Собаля (1631), «Малітваслоў» (1631), «Псалтыр» (1642) і інш. Выданні Куцеінскай друкарні былі шырока вядомы і мелі вялікае значэнне для пашырэння асветы не толькі на Беларусі, але і ва Украіне, у Расіі і Літве.
У 1990-х гг. у г. Орша пабудаваны Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор, які змешчаны ў цэнтры горада. Таксама, у канцы 20 стагоддзя ў горадзе пабудавана царква ў імя Святога Леаніда.
Пабудавана ў 1838 годзе і зараз дзейнічае Свята-Троіцкая царква ў г. п. Арэхаўск, Спаса-Праабражэнская царква ў г. Барань (1704), Спаса-Праабражэнская царква ў в. Смаляны (2-я пал. XVIII ст.), Свята-Аляксандра-Неўская царква ў в. Крапіўна (2-я пал. XIX ст.), Царква святых Пятра і Паўла ў в. Браздзетчына (1875).
Па стане на 2008 год у г. Орша (Барань, Балбасава) налічваецца 28 рэлігійных суполак, якія адносяцца да 5 канфесій. Пры суполках ствараюцца і дзейнічаюць нядзельныя школы. Незарэгістраваных нацыянальна-культурных аб'яднанняў у горадзе няма.
У Аршанскім благачынні Віцебскай епархіі дзейнічаюць праваслаўныя Свята-Ільінская, Свята-Троіцкая, Свята-Міхайлаўская цэрквы, царква прападобнага Леаніда.
Значная ўвага ў горадзе ўдзяляецца развіццю супрацоўніцтва ў рамках дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой. Састаўлена праграма мер па яе выкананні.
Вядуцца службы ў цэрквах Копысі, Барані, Балбасава, Крапіўна, Арэхаўска, Межава.
Будуюцца новыя храмы.
ЛІТАРАТУРА
1. Агеева, Е. Взаимоотношения государства и религиозных организаций в послевоенные годы / Е. Агеева // Архiвы i справаводства. – 2003. – № 4. – С. 96–102.
2. Альхименко, А. Ищите и обрящите / А. Альхименко // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 4 июля. – С. 6.
3. Анечкіна, Е. Не оскуднеет вера народная / Е. Анечкина // Віцебскі рабочы. – 2008. – 5 чэрв. – С. 16.
4. Анисович, Л. Православные святыни г. Орша / Л. Анисович // Аршанская газета. – 2006. – 16 верас. – С. 8.
5. Большакова, Е. Колокольный звон над Крапивно / Е. Большакова // Народнае слова. – 2011. – 14 мая. – С. 16.
6. Вабищевич, Н. Под покровом Пресвятой Богородицы / Н. Вабищевич ; беседовал С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 15 окт. – С. 7.
7. Войтеховская, С. Сохраняя верность традициям / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2009. – 24 верас. – С. 4.
8. Гнилозуб, В. Избранницы / В. Гнилозуб // Белорусская нива. – 2009. – 1 авг. – С. 12–13.
9. Готовская, Л. А. «Аршанская газета» / Л. А. Готовская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2. : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 25.
10. Готовская, Л. Союз церкви и семьи / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2008. – 23 кастр. – С. 13.
11. Димитрий (архиепископ). Помощь подается через молитвы и покаяние / Димитрий (архиепископ) ; беседовала В. Степанищева // Народнае слова. – 2009. – 14 крас. – С. 5.
12. Залесская, С. Поклон святыне / С. Залесская // Белорусская нива. – 2008. – 6 июня. – С. 4.
13. Знание. Вера. Нравственность // Аршанская газета. – 2011. – 6 студз. – С. 4.
14. Жуковский, В. В. Оршанские монастыри / В. В. Жуковский // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2008. – С. 125–131.
15. Ізімава, С. Ф. Саламярэцкія фундатары праваслаўя на Беларусі ў 16–17 стагоддзях / С. Ф. Ізімава // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 16 окт. – С. 10.
16. Катоўскі, Е. Беатыфікацыя слугі Божай маці Цэліны Бажэнцкай / Е. Катоўскі // Герой працы (Шуміліна). – 2007. – 13 лістап. – С. 3.
17. Коган, I. Iслам у Оршы / І. Коган // Чырвоная змена. – 1998. – 9 крас. – С. 2.
18. Королев, Г. Прикосновение к святыням / Г. Королев // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 19 верас. – С. 1–2.
19. Маркевич, Е. Храм спасения / Е. Маркевич // Аршанская газета. – 2006. – 15 крас. – С. 3.
20. Матвеев, А. Явление на берегу Кутеинки / А. Матвеев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 7 янв. – С. XV.
21. Минченко, П. В поисках утраченного / П. Минченко // Советская Белоруссия. – 2010. – 12 марта. – С. 16.
22. Оршанское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск, 2002. – С. 92–104.
23. Писаренко, Н. Выполнил долг до конца / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 28 нояб. – С. VII.
24. Синяков, Н. Седьмой русский патриарх / Н. Синяков // Аршанская газета. – 2010. – 15 ліп. – С. 13.
25. Слепцов, С. Духовное наследие Орши / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 24 сент. – С. 1.
26. Слепцов, С. Православные традиции / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 9 апр. – С. 4.
27. Турок, А. «Букварь» Спиридона Соболя вернулся на родную землю / А. Турок // Аршанская газета. – 2014. – 16 кастр. – С. 1, 3.
28. Федоров, В. «Сделать Отечество цветущим краем» / В. Федоров // Рэспублiка. – 2006. – 19 верас. – С. 1, 3.
29. Федоров, В. Не нам, Господи, но имени Твоему... / В. Федоров // Рэспубліка. – 2009. – 28 ліп. – С. 8.
30. Шкрабо, Е. Духовное возрождение / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 18 июня. – С. 2.
31. Шурдукова, А. Возрождение / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2009. – 6 студз. – С. 1.
32. Шурдукова, А. Неугасимый светоч Орши / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2013. – 21 верас. – С. 1. 4.
33. Яршоў, І. Святасць пачынаецца ў Куцейне / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 16 апр. – С. 7.