Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Віцебск, г.

 

Віцебск – горад з вялікімі спартыўнымі традыцыямі. Не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі шырока вядомы віцебскія школы гімнастыкі, скачкоў на батуце, акрабатыкі, бокса, грэка-рымскай барацьбы, лёгкай атлетыкі і біятлона, якія ўзначальваюць заслужаныя трэнеры рэспублікі. Выхаванцы віцебскіх спартыўных школ былі ўдастоены вышэйшых сусветных спартыўных тытулаў, упісалі новыя яркія старонкі ў гісторыю развіцця беларускага спорту. Сярод іх чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, свету і Еўропы: Рамуальд Клім (молат), Ларыса Петрык і Тамара Лазаковіч (выхаванцы заслужанага трэнера СССР Вікенція Дзмітрыевіча Дзмітрыева), Аляксандр Туміловіч, Юрый Балабанаў, Таццяна Аржаннікава, Аляксей Сінкевіч (спартыўная гімнастыка), Вячаслаў Яноўскі і Сяргей Ляховіч (бокс), Ігар Каныгін (барацьба), Таццяна Івінская (баскетбол), Ігар Лапшын і Аляксандр Каваленка (трайны скачок), Аляксандр Паташоў (спартыўная хадзьба), Ганна Бацюшка, Генадзь Аляшчук і Мікалай Кастылёў (цяжкая атлетыка), Ігар Сумнікаў і Зінаіда Стагурская (веласпорт), Таццяна Палюх, Лілія Іванова, Галіна Лебедзева, Дзмітрый Паляруш, Яўген Бяляеў, Мікалай Казак (батут), Святлана Парамыгіна, Вадзім Сашурын, Аляксей Айдараў, Пётр Івашка (біятлон) і іншыя.

Спартыўна-фізкультурнаму руху на Віцебшчыне налічваецца больш за 100 гадоў. Яшчэ ў канцы 70-х гадоў XIX ст. у Віцебску з'явіліся першыя веласіпеды. У пачатку 1890-х гадоў у горадзе адкрылася аддзяленне Расійскага грамадства веласіпедыстаў-турыстаў, якое ў 1894 годзе арганізавала спаборніцтвы на лепшага ездака. У 1896 годзе шэсць віцебскіх веласіпедыстаў здзейснілі прабег у Ніжні Ноўгарад.

У красавіку 1895 года ў Віцебску быў адкрыты яхт-клуб. Члены клуба займаліся веславаннем, ладзілі катанні пад парусамі па р. Заходняя Дзвіна.

У 1910 годзе ў парку «Елагі» (зараз Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў) прайшлі першыя спаборніцтвы цяжкаатлетаў. Удзельнікі падымалі гіры, рабілі з імі складаныя практыкаванні, рвалі ланцугі.

У 1912 годзе віцебскі педагог А. Каробкін арганізаваў у горадзе Таварыства садзейнічання фізічнаму выхаванню.

У 1913 годзе ў Віцебску быў створаны шахматны сход (гурток).

Да спартыўных будынкаў дарэвалюцыйнага Віцебска можна аднесці мужчынскую гімнастычную залу Аляксандраўскай гімназіі. Пазней гэтая зала стала месцам заняткаў гарадскіх спартыўных арганізацый.

У маі 1919 года ў Віцебску з'явіліся першыя спартыўныя гурткі, членамі якога былі рабочыя-чыгуначнікі. Праз тры гады ён быў пераўтвораны ў клуб «Суботнік». Пазней з'яўляюцца клубы «Алімп», «Мнагаборац», «Чырвоны дапрызыўнік» і іншыя.

У 1920 годзе ў горадзе прайшлі першыя спаборніцтвы па лыжах.

1 кастрычніка 1920 года ў Віцебску адкрылася 1-я губернская алімпіяда з парадам удзельнікаў на цяперашняй плошчы Леніна. 2-я губернская алімпіяда адбылася 26–27 жніўня 1922 года на Сянной плошчы (цяпер вуліца Б. Хмяльніцкага, насупраць паліклінікі № 4 імя Леніна).

12 ліпеня 1923 года быў створаны Віцебскі губернскі саюз фізічнай культуры.

15 кастрычніка 1924 года быў сфарміраваны Акруговы савет фізічнай культуры пры Віцебскім абласным выканкаме.

У 1925 годзе ў Віцебску адбыліся першыя ў Беларусі спаборніцтвы авіямадэлістаў.

У 1933 годзе ў Віцебску ўпершыню была арганізавана Усебеларускае воднае свята, у якім прынялі ўдзел спартсмены Масквы і Ленінграда.

З 1922 года ў Віцебску пачаў развівацца баскетбол, з 1927 года – валейбол, з 1933 года – бокс, з 1951 года – спартыўная акрабатыка, з 1958 года – біятлон, з 1959 года – тэніс.

У 1964 годзе былі пабудаваны плавальныя басейны дывановага камбіната, у 1966 годзе – «Дэльфін» і «Камсамолец».

У 1999 годзе ўведзены ў строй Лядовы палац спорту.

Спартыўныя аб'екты горада: Цэнтральны спартыўны комплекс, Лядовы палац спорту, каля 140 спартыўных залаў, больш за 45 басейнаў, мноства спартыўных пляцовак і іншых спартыўных збудаванняў. У Віцебску працуюць 12 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, якія аказваюць розныя фізкультурна-аздараўленчыя паслугі для ўсіх жыхароў і гасцей горада.

Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву праводзіцца ў 17 спецыялізаваных вучэбна-спартыўных (СДЮШАР і ДЮСШ) установах горада, у трох цэнтрах алімпійскага рэзерву (комплексным, па зімовых відах спорту і адзінаборствах), ва ўстанове адукацыі «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву». У спартыўных установах горада навучаецца больш за 9 тыс. выхаванцаў.

На базе ўстаноў адукацыі, ДУ «Гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб "Віцебск"»,  ДУА «Віцебскі гарадскі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» створаны і працуюць спартыўныя гурткі і секцыі, аздараўленчыя групы.

Спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы:

arrow Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веславанню на байдарках і каноэ «Альбатрос»;

arrow Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы «Буравеснік-73»;

arrow Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веласіпедным спорце «Вікторыя»;

arrow Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па гульнёвых відах спорту «Дзвіна»;

arrow Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па зімовых відах спорту «Алімпіец»;

arrow Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе «Спортальянс»;

arrow Віцебская абласная цэнтральная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па барацьбе «Волат»;

arrow Віцебская дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 3;

arrow Віцебская дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 8;

arrow Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1;

arrow Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама»;

arrow Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага адкрытага акцыянернага таварыства «Даламіт»;

arrow Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа хакейнага клуба «Віцебск» – філіял спартыўнай установы «Хакейны клуб "Віцебск"»;

arrow Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву – філіял дзяржаўнай ўстановы фізічнай культуры і спорту «Віцебскі абласны клуб па гульнёвых відах спорту»;

arrow Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Віцебск» – філіял спартыўнай установы «Футбольны клуб "Віцебск"»;

arrow Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Камсамолец» г. Віцебска;

arrow Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў Віцебску праводзяць больш за 1400 работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Аддзелам спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама штогод праводзяцца афіцыйныя чэмпіянаты, першынствы і Кубкі горада, міждзяржаўныя турніры па 28–30 відах спорту, забяспечваецца падрыхтоўка і правядзенне абласных, рэспубліканскіх, міжнародных спартыўных спаборніцтваў і збораў на тэрыторыі горада, удзел зборных каманд горада па відах спорту ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных спаборніцтвах.

Адміністрацыямі раёнаў горада і ДУ «Гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб "Віцебск"» праводзяцца гарадскія, раённыя фізкультурна-аздараўленчыя, спартыўна-масавыя, спартыўна-турысцкія спаборніцтвы, спартыўна-мастацкія святы, фестывалі, спартыўныя святы мікрараёнаў, прыцягваючы ўсе катэгорыі насельніцтва горада.

 

Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па адзінаборствам. Фота з сайта https://yandex.by/mapsВіцебская дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 8. Фота з сайта https://yandex.by/mapsСпарткомплекс «Камсамолец». Фота https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Витебский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 166–191.

2. Витебский футбол (1960–2001) / сост. В. Плысов. – Витебск, 2002. – 24 с.

3. Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – 191 с.

4. Воробьева, Т. Они добились своего / Т. Воробьева // Физкультурник Белоруссии. – 1973. – 28 авг. – С. 4.

5. Глушаненко, В. Н. Спортивное плавание в Витебске – его становление, успехи и современная реальность / В. Н. Глушаненко // Формирование здорового образа жизни, организация физкультурно-оздоровительной работы с населением : материалы Международной научно-практической конференции 29–30 марта 2007 года, г. Витебск / редкол.: П. К. Гулидин [и др.]. – Витебск, 2007. – С. 148–149.

6. Голесник, С. Физкульт-ура! Или физ-культура / С. Голесник // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 11 февр. – С. 8.

7. Деркунский, В. Рыцари «Королевы» / В. Деркунский // Стадион (Витебск). – 2002. – 20 июня. – С. 2.

8. Жилинский, В. В лаптях и оборах / В. Жилинский // Физкультурник Белоруссии. – 1969. – 31 янв. – С. 3.

9. Ивченко, Л. Тренировки – еще не все / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2015. – 5 февр. – С. 21.

10. Летопись футбола Витебщины (1912–2001 годы) : справочник / сост. В. Плысов. – Витебск, 2002. – 24 с.

11. Мясоедова, С. Олимпиада в нашем городе / С. Мясоедова // Витебский проспект. – 2012. – 3 мая. – С. 5.

12. Плысов, В. 80 лет назад... / В. Плысов // Стадион (Витебск). – 2002. – 27 июня. – С. 3.

13. Подлипский, А. Начиналось так / А. Подлипский // Витебщина спортивная. – 1998. – 1 янв. – С. 2.

14. Подлипский, А. Шахматы в Витебске / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2010. – 29 июля. – С. 6.

15. Рябушко, В. Витебские акробаты: развитие акробатики на Витебщине / В. Рябушко. – Витебск : Витебская областная типография, 2007. – 42 с.

16. Скуман, В. Все это истории строки / В. Скуман // Вiцебскi рабочы. – 2000. – 26 верас. – С. 4.

17. Спортивная летопись Витебска / авт.-сост.: В. А. Талай, П. П. Алексеев. – Витебск : Витебская областная типография, 2003. – 204 с.

18. Тулинова, Н. Активнее использовать спортивные сооружения / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 3 дек. – С. 3.

19. Федоров, А. «Вуз» 1918 года / А. Федоров // Физкультурник Белоруссии. – 1968. – 10 июля. – С. 2.

20. Футбол Витебщины / сост.: А. М. Подлипский, Л. Я. Подлипский. – Минск : Полымя, 1984. – 32 с.

21. Чумаков, О. Бильярд и Витебск / О. Чумаков // Витебский курьер. – 2003. – 17 янв. – С. 3.

22. Юпатов, А. Н. Пожарный спорт Витебщины. 1937–2012 / А. Н. Юпатов. – Витебск : Витебская областная типография, 2012. – 104 с.

23. Якаўлеў, Р. Віцебск спартыўны / Р. Якаўлеў // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 474–475.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Спорт. Витебский городской исполнительный комитет 

arrow Спорт. Витебский областной исполнительный комитет

arrow Управление спорта и туризма Витебского облисполкома