Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвета. Аршанскі раён

 

Адукацыйная сетка Аршанскага раёна па стане на 1 лютага 2017 года прадстаўлена 107 установамі адукацыі. З іх 40 – установы агульнай сярэдняй адукацыі, ў тым ліку 3 гімназіі, 53 установы дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічныя ўстановы: сацыяльна-педагагічны цэнтр, які ўключае дзіцячы сацыяльны прытулак, дзіцячы дом, установы спецыяльнай адукацыі: цэнтр карэкцыйнага развіцця і адукацыі, дапаможная школа, 4 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 78 устаноў функцыянуюць у горадзе, 29 – у раёне.

Адукацыйны працэс ажыццяўляе 3366 педагагічных работнікаў. Ва ўстановах адукацыі ў 2016–2017 навучальным годзе навучаліся 21379 дзяцей (7150 дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 14229 – агульнай сярэдняй адукацыі). 4002 дзіцяці займаюцца ва ўстановах дадатковай адукацыі, з іх 36% наведваюць аб'яднанні па інтарэсах у суботу і нядзелю.

Дашкольная адукацыя

Рэалізацыю вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляюць 53 дашкольных установы, у ліку якіх дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 45 вучэбна-педагагічных комплексаў «яслі-сад» у г. Оршы, Бабініцкі яслі-сад, Высокаўскі яслі-сад, Дачынскі яслі-сад, Межаўскі яслі-сад, Смалянскі яслі-сад, Старскі дзіцячы сад.

Агульная сярэдняя адукацыя

У школах Аршанскага раёна працуюць спартыўныя гурткі, спартыўныя секцыі, дзейнічаюць грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», групы малодшых школьнікаў «Акцябраты», грамадскае аб'яднанне «БРСМ». Працуе дзіцячая «IT-акадэмія «КомпАс», на базе якой навучэнцы і педагогі вывучаюць праграмаванне ў асяроддзі Scratch, робататэхніку, камп'ютэрную графіку, ажыццяўляецца арганізацыя праектнай і вучэбна-даследчай дзейнасці навучэнцаў. У сярэдніх школах № 2, 21 і гімназіі г. Барані арганізавана 4 педагагічныя класы, у сярэдняй школе № 16 – 2 медыцынскія, 2 эканамічныя класы арганізаваны ў сярэдніх школах № 2 і 13.

Школы цесна супрацоўнічаюць з гарадскім музейным комплексам, аддзеламі гарадскога выканаўчага камітэта, гаркамам БРСМ, аддзелам МНС, аддзелам унутраных спраў, царквой і іншымі арганізацыямі.

Установы агульнай сярэдняй адукацыі:

гімназія № 1 г. Оршы;

гімназія № 2 г. Оршы;

– гімназія г. Барані;

сярэдняя школа № 2 г. Оршы;

сярэдняя школа № 3 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 4 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 5 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 6 г. Оршы;

сярэдняя школа № 7 г. Оршы;

сярэдняя школа № 8 г. Оршы;

сярэдняя школа № 9 г. Оршы;

дзіцячы сад-сярэдняя школа № 10 г. Оршы;

сярэдняя школа № 11 г. Оршы;

сярэдняя школа № 12 г. Оршы;

сярэдняя школа № 13 г. Оршы;

сярэдняя школа № 14 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 15 г. Оршы;

сярэдняя школа № 16 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 17 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 18 г. Оршы;

сярэдняя школа № 20 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 21 г. Оршы;

сярэдняя школа № 22 г. Оршы;

– сярэдняя школа № 23 г. Оршы;

– дапаможная сярэдняя школа № 24 г. Оршы;

Арэхаўская сярэдняя школа імя Ю. В. Смірнова;

Бабінічская сярэдняя школа;

Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа;

– Вусценская дзіцячы сад–сярэдняя школа;

– Высокаўская сярэдняя школа;

– Забалоцкая яслі-сад–сярэдняя школа;

– Зубаўская дзіцячы сад–сярэдняя школа;

– Зубрэвічская дзіцячы сад–сярэдняя школа;

– Копыская дзіцячы сад–сярэдняя школа;

Крапівенская яслі-сад-сярэдняя школа;

– Лісуноўская дзіцячы сад–пачатковая школа;

– Межаўская сярэдняя школа;

– Роска-Сялецкая сярэдняя школа;

– Смальянская сярэдняя школа;

– Юрцаўская дзіцячы сад–сярэдняя школа.

 

Пазашкольная адукацыя

У г. Оршы 4 установы дадатковай адукацыі:

Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі;

Эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі;

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі;

– Цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

 

Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў імя Г. В. Сямёнава;

Высокскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

 

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

Аршанскі каледж, філіял УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»;

Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання;

Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж;

Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж;

Аршанскі каледж, філіял УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»;

Аршанскі політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж;

Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж.

 

Дакладная инфармацыя па ўсіх ўстановах адукацыі рэгіёну размешчаны на афіцыйным сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама http://goroo-orsha.by/.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Агаева, Е. Революция в народном образовании / Е. Агаева // Аршанская газета. – 2007. – 1 верас. – С. 3.

2. Бондарава, Т. Стратэгія рэгіянальнага развіцця: адукацыйны вектар / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 16 мая. — С. 2.

3. Войтеховская, С. Учреждения образования ждут своих учеников / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2005. – 16 жн. – С. 2.

4. Гатоўская, Л. Інфарматызацыя сістэмы адукацыі / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2002. – 15 кастр. – С.1.

5. Домаш, А. Из истории Оршанского иезуитского коллегиума / А. Домаш // Аршанская газета. – 2007. – 7 чэрв. – С. 3.

6. Дулеба, Г. З гісторыі народных вучылішчаў Аршаншчыны / Г. Дулеба // Аршанская газета. – 2005. – 14 ліп. – С. 3.

7. Ершова, Л. В. Оршанская учительская семинария в 1911–1917 годах / Л. В. Ершова // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Віцебск, 30–31 сакавіка 2010 г. / рэдкал.: В. У. Акуневіч [і інш.]. – Віцебск, 2010. – С. 77–79.

8. Загурский, А. В. Накануне учебного года... / А. В. Загурский ; беседовал С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 29 авг. – С. 2.

9. Загурский, А. В. На старте – к большим достижениям / А. В. Загурский ; беседовала А. Турок // Аршанская газета. – 2023. – 30 жн. – С. 5.

10. Загурский, А. В. Образование – сфера затратная, но перспективная / А. В. Загурский ; беседовал С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 27 авг. – С. 2.

11. Загурский, А. В. Под знаком качества / А. В. Загурский ; беседовала О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 8 авг. – С. 4.

12. Загурский, А. В. Чтобы учиться было интересно / А. В. Загурский // Аршанская газета. – 2010. – 21 студз. – С. 3.

13. Ивашкевич, Я. По идеям Булгакова и Шукшина / Я. Ивашкевич // Аршанская газета. – 2007. – 11 верас. – С. 1.

14. Игнатьева, Т. Культура и образование / Т. Игнатьева // На главной магистрали: к юбилеям Орши, Друцка, Копыси и Толочина / сост. Г. Ч. Лянькевич ; ред. сов.: В. М. Дедушкин [и др.]. – Минск : Книгосбор, 2008. – С. 87–89.

15. Лебедева, О. К инновациям через опыт / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 4 апр. – С. 4.

16. Лютынскі, В. Разбурэнне ў Оршы было спынена / В. Лютынскі // Культура. – 2004. – 13–19 сак. – С. 14.

17. Образование // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2009. – С. 89–95.