Помнікі гісторыі. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 11:38
- Адноўлена 08.04.2020 10:29
На тэрыторыі Расонскага раёна знаходзяцца 77 воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў. Усяго ў раёне пахавана каля 7500 загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і партызан. Вядомы імёны больш за 4700. Імёны 2000 воінаў і партызан увекавечаны ў мемарыяле.
Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Расонскага раёна
алея Славы (г. п. Расоны);
брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана (у в. Двор Чарэпіта на могілках пахаваны 29 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і камандзір партызанскага атрада № 3 3-й Калінінскай брыгады А. С. Пятроў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
брацкая магіла партызан і ахвяр фашызму (у в. Залессе на могілках пахаваны 4 партызаны і 19 мірных жыхароў, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі восенню 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан;
брацкія магілы савецкіх воінаў;
магіла савецкага воіна (на заходняй ускраіне в. Альбрэхтава салдата Чырвонай Арміі, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1947 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
мемарыял абаронцам Айчыны (в. Грышына);
мемарыял у памяць пра Айчынную вайну 1812 года і Вялікую Айчынную вайну 1941–1945 гг. (аг. Клясціцы);
мемарыяльны комплекс (г. п. Расоны);
месца расстрэлу мірных жыхароў (у цэнтры в. Альбрэхтава на месцы, дзе 11 лютага 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 9 жыхароў вёскі. У 1978 годзе ўстаноўлена стэла);
месца расстрэлу савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў (на ўсходняй ускраіне г. п. Расоны ва ўрочышчы Паграбкі ў 1941–1942 гг. гітлераўцы расстралялі больш за 500 савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск, у лістападзе 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка пасля рамонтна-аднаўленчых работ);
месца базіравання Расонскага падпольнага райкама КП(б)Б першага складу (за 2 км на ўсход ад г. п. Расоны на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім у ліпені 1941 года размяшчаўся падпольны райкам КП(б)Б, у 1966 годзе пастаўлена стэла. Расонскі падпольны райкам КП(б)Б створаны 16 ліпеня 1941 года. Сакратары – В. Я. Лапенка, С. П. Белы, В. П. Гудына. Райкам праводзіў палітычную работу, стварыў разгалінаваную сетку Расонскага камуністычнага падполля, якое стала разгортваннем масавага партызанскага руху);
месца расстрэлу падпольшчыкаў (на заходняй ускраіне г. п. Расоны, на беразе воз. Расона, у 1979 годзе на месцы расстрэлу падпольшчыкаў пастаўлена стэла, побач – пліта з выявай лаўровага вянка. 16 верасня 1942 года пасля зверскіх катаванняў нямецкія фашысты расстралялі членаў Расонскага камуністычнага падполля П. Я. Дзяружыну, А. С. Емяльянаву, Ф. І. Масальскую, Д. П. Машэраву, Е. Л. Пятроўскую, М. Я. Цішчанку, А. С. Язутаву, С. І. Язутава);
месца бою 1942 года (у цэнтры в. Прудок каля моста праз р. Дрыса ў 1975 годзе ў гонар баявой аперацыі партызан насыпаны Курган, на вяршыні якога пастаўлена стэла. 2–9 ліпеня 1942 года ў раёне вёскі партызаны (у жніўні аб'яднаны ў Расонскую брыгаду імя І. В. Сталіна) паспяхова правялі бой супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў);
месца бою 1943 года (у в. Паўлава 6–10 лютага 1943 года рускія, беларускія і латышскія партызаны разграмілі карную экспедыцыю нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1975 годзе ў памяць пра аперацыю партызан пастаўлена стэла);
месца дзейнасці падпольшчыкаў (у в. Сельнікі і аг. Краснаполле ў жніўні 1941 года была створана і да 10 мая 1942 года дзейнічала падпольная арганізацыя (кіраўнік – С. І. Голубеў) Расонскага камуністычнага падполля. Патрыёты вялі масава-палітычную работу сярод насельніцтва, зрабілі напад на Краснапольскую валасную ўправу і захапілі складзеныя для гітлераўскай камендатуры спісы камуністаў і камсамольцаў, вызвалілі ваеннапалонных Краснапольскага канцэнтрацыйнага лагера, узарвалі наплаўны мост праз р. Дрыса. З вясны 1942 года падпольшчыкі працягвалі барацьбу з ворагам у партызанах. У 1975 годзе ў гонар дзейнасці патрыётаў-падпольшчыкаў на паўночнай ускраіне аг. Краснаполле была пастаўлена стэла);
могілкі савецкіх воінаў і партызан (за 0,35 км на поўнач ад в. Малыя Асёткі на левым беразе р. Дрыса ў 12 магілах пахаваны 59 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе на могілках пастаўлены абеліск);
помнік у гонар партызанскага атрада «Бясстрашны» (в. Кавалі);
помнік у гонар партызанскага атрада «Баявы» (в. Залессе);
помнік у гонар Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе (в. Марачкова);
помнік у гонар 1-й Дрысенскай партызанскай брыгады (в. Маторына);
помнік у гонар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага (в. Роўнае Поле);
помнік у гонар Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна (в. Межна);
помнік партызанам і мірным жыхарам (в. Канюхова);
помнік спаленым вёскам Расонскага раёна (г. п. Расоны);
помнік воінам-інтэрнацыяналістам (г. п. Расоны);
помнік у гонар партызанскіх брыгад (у памяць пра баявыя дзеянні партызанскіх брыгад імя К. К. Ракасоўскага, імя І. В. Сталіна, 2-й і 7-й Калінінскіх, якія ў Вялікую Айчынную вайну дыслацыраваліся на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Расонскага раёна і ўдзельнічалі ў яго вызваленні, у 1964 годзе была пастаўлена стэла ў г. п. Расоны);
помнік на месцы партызанскага аэрадрома (аг. Сяляўшчына);
помнік вызвалення (г. п. Расоны);
помнік на месцы спаленай в. Папялкі (в. Папялкі);
помнік партызанам (г. п. Расоны);
помнікі героям-грэнадзёрам Айчыннай вайны 1812 года (аг. Клясціцы).
Помнікі знакамітым людзям
магіла М. Л. Нагавіцына (у цэнтры в. Азёрная пахаваны штурман старшы лейтэнант Міхаіл Лук'янавіч Нагавіцын, які загінуў у 1944 годзе ў паветраным баі. У 1974 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
магіла М. А. Багульскай (на могілках в. Гарбачэва пахавана партызанка Марыя Аляксандраўна Багульская, закатаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе. У 1974 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
магіла Д. С. Фёдарава (на могілках в. Гарбачэва пахаваны старшыня калгаса «Уперад», член Гарбачэва-Мурагоўскай падпольнай арганізацыі Расонскага камуністычнага падполля Дзямід Сідаравіч Фёдараў, які быў расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 7 лістапада 1941 года. У 1966 годзе на магіле быў пастаўлены абеліск);
магіла М. Татолбінай (на паўднёвай ускраіне в. Залессе пахавана савецкая парашутыстка М. Татолбіна, якая загінула ў час прызямлення з парашутам у снежні 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлена стэла);
магіла В. Давыдава (на могілках аг. Клясціцы пахаваны юны партызан атрада імя М. А. Шчорса В. Давыдаў, які загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 14 мая 1942 года. У 1949 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
магіла С. В. Пячугіна (на могілках аг. Краснаполле пахаваны партызан атрада імя К. Я. Варашылава Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна С. В. Пячугін, які загінуў у 1942 годзе ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
магіла П. А. Куксёнка (на могілках в. Кульнева пахаваны Павел Антонавіч Куксёнак, удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1918–1920 гг. – старшыня Полацкага павятовага райкама, з 1924 года – старшыня Полацкага, Ульскага райвыканкамаў, дырэктар Слуцкай МТС. З 1938 года – на кіруючай пасадзе ў Наркамземе БССР. З 1940 года – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў старшынёй Глыбоцкага райвыканкама. У 1941 годзе пасля акупацыі тэрыторыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі стварыў і ўзначальваў Сакалішчанскую арганізацыю Расонскага камуністычнага падполля. Падпольшчыкі знішчылі 4 масты на аўтамабільных дарогах, лакаматыў, аўтамашыну з гітлераўцамі, лесапілку ў в. Боркавічы, масласепаратыўны пункт у в. Белае (зараз – Азіна). П. А. Куксёнак выдадзены здраднікам. 3 снежня 1941 года расстраляны нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
магіла М. Я. Зімера (на могілках в. Межна пахаваны савецкі разведчык старшы сяржант Міхаіл Яфімавіч Зімер, які загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. У 1972 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
магіла Я. Е. Цыркунова (за 0,5 км на ўсход ад в. Ніўё пахаваны савецкі воін Я. Е. Цыркуноў, які загінуў у 1943 годзе ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1978 годзе на магіле пастаўлена стэла);
магіла В. Марозава (на могілках в. Рудня пахаваны партызан В. Марозаў, які загінуў у 1943 годзе пры выкананні баявога задання. У 1970 годзе быў пастаўлены абеліск);
магіла І. Салаўёва (на могілках аг. Сяляўшчына пахаваны юны партызан-разведчык атрада імя В. М. Молатава Расонскай брыгады імя І. В. Сталіна Іван Салаўёў. Пры выкананні баявога задання быў схоплены нямецка-фашысцкімі акупантамі і закатаваны. У 1969 годзе на магіле пастаўлены абеліск);
помнік У. А. Хамчаноўскаму (на паўднёвай ускраіне в. Пірагі на месцы дома, у якім у 1920 годзе нарадзіўся У. А. Хамчаноўскі, пастаўлена стэла. Герой Савецкага Саюза, член Расонскага камуністычнага падполля, У. А. Хамчаноўскі загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 19 снежня 1942 года каля в. Гліснаўка Полацкага раёна. Пахаваны ў мемарыяльным парку г. п. Расоны);
помнік І. А. Павалішыну (аг. Клясціцы);
помнік Я. П. Кульневу (в. Сівошына);
помнік Я. Баршчэўскаму (в. Мурагі).
Мемарыяльныя дошкі
мемарыяльная дошка І. М. Шалаеву (на будынку Гарбачэўскага сельскага Дома культуры ўстаноўлена ў 1976 годзе. Іван Мікалаевіч Шалаеў у перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі з'яўляўся кіраўніком Гарбачэва-Мурагоўскай падпольнай групы Расонскага камуністычнага падполля, якая была створана ў жніўні 1941 года. Група, членамі якой былі Г. Е., Г. А., Л. А. Ланеўскія, А. Ф. Плюскова, Д. С. Фёдараў, вяла палітычную работу сярод насельніцтва, распаўсюджвала лістоўкі. У кастрычніку–лістападзе 1941 года падпольшчыкі знішчылі Гарбачэўскі маслазавод, спалілі некалькі мастоў на шашы Расоны – Невель, арганізавалі нелегальны шпіталь, дзе ўрач Г. Е. Ланеўская лячыла параненых савецкіх воінаў. Аднак у лістападзе 1941 года падпольшчыкі І. М. Шалаеў і Г. Е. Ланеўская былі павешаны, Д. С. Фёдараў расстраляны);
мемарыяльная дошка ў гонар камсамольскай канферэнцыі (5 красавіка 1943 года ў аг. Клясціцы адбылася міжраённая камсамольская канферэнцыя Асвейскага, Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Полацкага, Расонскага раёнаў. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі камандзіры і камісары партызанскіх брыгад і атрадаў камсамольцы (усяго 85 чалавек). Мэта канферэнцыі – зварот да ўсіх камсамольцаў і моладзі акупіраваных раёнаў, у якім заклікала да актывізацыі барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У памяць пра канферэнцыю на будынку Клясціцкай сярэдняй школы ў 1969 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка);
мемарыяльная дошка падпольшчыкам (на будынку клуба в. Межава ўстаноўлена ў 1975 годзе. Пасля акупацыі тэрыторыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсцы ў жніўні 1941 года была створана падпольная арганізацыя Расонскага камуністычнага падполля. У яе ўваходзіла 10 чалавек. Кіраўнікі – П. Я. Рубіс і Р. А. Ахоцін. Падпольшчыкі вялі патрыятычную работу сярод насельніцтва, замарозілі на нямецкім складзе 750 тон бульбы, узарвалі некалькі мастоў. Вясной 1942 года арганізацыя ўлілася ў партызанскі атрад імя І. В. Сталіна, які пазней вырас у Расонскую партызанскую брыгаду імя І. В. Сталіна);
мемарыяльная дошка ў гонар Расонскага камуністычнага падполля (у г. п. Расоны ўстаноўлена на будынку школы ў 1972 годзе);
мемарыяльная дошка на месцы размяшчэння падпольнай друкарні, шпіталя і зброевай майстэрні партызан (за 3 км на ўсход ад былой вёскі Тапары ў 1942 годзе размяшчаўся шпіталь 4-й Беларускай партызанскай брыгады, майстэрня па рамонце зброі, з 1943 года – друкарня газеты «Сацыялістычная праца» Расонскага падпольнага райкама КП(б)Б. У 1960 годзе на месцы размяшчэння друкарні, шпіталя і майстэрні ўстаноўлена мемарыяльная дошка);
мемарыяльная дошка адміралу Іларыёну Павалішыну (г. п. Расоны);
мемарыяльная дошка генерал-лейтэнанту П. Х. Вітгенштэйну (аг. Клясціцы);
мемарыяльная дошка памяці 1812 года (аг. Клясціцы).
ЛІТАРАТУРА
1. Аверченко, Л. По местам боевой славы / Л. Аверченко // Полацкі веснік. – 2013. – 9 крас. – С. 5.
2. Алексеева, М. Новый памятный знак на старом месте / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 18 лют. – С. 8.
3. Бородулькина, А. Попелки как символ вечной скорби / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 8 ліп. – С. 3.
4. Бухавецкі, А. Над палаючым мостам каля Полацка / А. Бухавецкі // Звязда. – 2017. – 18 ліп. – С. 13.
5. Война 1812 года / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 22 лют. – С. 11.
6. Волынко, Н. Сохранить прошлое для будущих поколений / Н. Волынко ; беседовали И. Гореликова, М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 25 лістап. – С. 6.
7. Дзядзюля, А. След далёкай вайны / А. Дзядзюля // Звязда. – 2012. – 22 жн. – С. 3.
8. Кожар, Н. Помнік бессмяротнасці / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2007. – 16 студз. – С. 4.
9. Любочка, С. Возвращение к истокам / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 3 нояб. – С. 4.
10. Нікалаева, М. Ад удзячных нашчадкаў / М. Нікалаева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 2 ліп. – С. 2.
11. Пастернак, Т. Память безгранична / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 20 апр. – С. 3.
12. Пастернак, Т. С. «Прохожий, склони голову» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 21 сент. – С. 4.
13. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.
14. Прудкоўскі Р. Жыве памяць у мемарыяле / Р. Прудкоўскі // Голас Расоншчыны. – 2005. – 20 верас. – С. 1.
15. Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 378–395.
16. Свежинская, Н. Об охране историко-культурного наследия / Н. Свежинская // Голас Расоншчыны. – 2009. – 30 крас. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Экспедиция. Партизан из отряда Машерова – о быте народных мстителей и сожженных деревнях
В Россонах на месте братской могилы открыли обновлённый памятник