Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі. Расонскі раён

На тэрыторыі Расонскага раёна знаходзяцца 77 воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў. Усяго ў раёне пахавана каля 7500 загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і партызан. Вядомы імёны больш за 4700. Імёны 2000 воінаў і партызан увекавечаны ў мемарыяле.

Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Расонскага раёна

arrow алея Славы (г. п. Расоны);

arrow брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана (у в. Двор Чарэпіта на могілках пахаваны 29 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і камандзір партызанскага атрада № 3 3-й Калінінскай брыгады А. С. Пятроў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow брацкая магіла партызан і ахвяр фашызму (у в. Залессе на могілках пахаваны 4 партызаны і 19 мірных жыхароў, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі восенню 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан;

arrow брацкія магілы савецкіх воінаў;

arrow брацкія магілы партызан;

arrow курганы Памяці;

arrow магіла савецкага воіна (на заходняй ускраіне в. Альбрэхтава салдата Чырвонай Арміі, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1947 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow магілы ахвяр фашызму;

arrow мемарыял абаронцам Айчыны (в. Грышына);

arrow мемарыял у памяць пра Айчынную вайну 1812 года і Вялікую Айчынную вайну 1941–1945 гг. (аг. Клясціцы);

arrow мемарыяльны комплекс (г. п. Расоны);

arrow месцы спаленых вёсак;

arrow месца расстрэлу мірных жыхароў (у цэнтры в. Альбрэхтава на месцы, дзе 11 лютага 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 9 жыхароў вёскі. У 1978 годзе ўстаноўлена стэла);

arrow месца расстрэлу савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў (на ўсходняй ускраіне г. п. Расоны ва ўрочышчы Паграбкі ў 1941–1942 гг. гітлераўцы расстралялі больш за 500 савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск, у лістападзе 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка пасля рамонтна-аднаўленчых работ);

arrow месца базіравання Расонскага падпольнага райкама КП(б)Б першага складу (за 2 км на ўсход ад г. п. Расоны на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім у ліпені 1941 года размяшчаўся падпольны райкам КП(б)Б, у 1966 годзе пастаўлена стэла. Расонскі падпольны райкам КП(б)Б створаны 16 ліпеня 1941 года. Сакратары – В. Я. Лапенка, С. П. Белы, В. П. Гудына. Райкам праводзіў палітычную работу, стварыў разгалінаваную сетку Расонскага камуністычнага падполля, якое стала разгортваннем масавага партызанскага руху);

arrow месца расстрэлу падпольшчыкаў (на заходняй ускраіне г. п. Расоны, на беразе воз. Расона, у 1979 годзе на месцы расстрэлу падпольшчыкаў пастаўлена стэла, побач – пліта з выявай лаўровага вянка. 16 верасня 1942 года пасля зверскіх катаванняў нямецкія фашысты расстралялі членаў Расонскага камуністычнага падполля П. Я. Дзяружыну, А. С. Емяльянаву, Ф. І. Масальскую, Д. П. Машэраву, Е. Л. Пятроўскую, М. Я. Цішчанку, А. С. Язутаву, С. І. Язутава);

arrow месца бою 1942 года (у цэнтры в. Прудок каля моста праз р. Дрыса ў 1975 годзе ў гонар баявой аперацыі партызан насыпаны Курган, на вяршыні якога пастаўлена стэла. 2–9 ліпеня 1942 года ў раёне вёскі партызаны (у жніўні аб'яднаны ў Расонскую брыгаду імя І. В. Сталіна) паспяхова правялі бой супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў);

arrow месца бою 1943 года (у в. Паўлава 6–10 лютага 1943 года рускія, беларускія і латышскія партызаны разграмілі карную экспедыцыю нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1975 годзе ў памяць пра аперацыю партызан пастаўлена стэла);

arrow месца дзейнасці падпольшчыкаў (у в. Сельнікі і аг. Краснаполле ў жніўні 1941 года была створана і да 10 мая 1942 года дзейнічала падпольная арганізацыя (кіраўнік – С. І. Голубеў) Расонскага камуністычнага падполля. Патрыёты вялі масава-палітычную работу сярод насельніцтва, зрабілі напад на Краснапольскую валасную ўправу і захапілі складзеныя для гітлераўскай камендатуры спісы камуністаў і камсамольцаў, вызвалілі ваеннапалонных Краснапольскага канцэнтрацыйнага лагера, узарвалі наплаўны мост праз р. Дрыса. З вясны 1942 года падпольшчыкі працягвалі барацьбу з ворагам у партызанах. У 1975 годзе ў гонар дзейнасці патрыётаў-падпольшчыкаў на паўночнай ускраіне аг. Краснаполле была пастаўлена стэла);

arrow могілкі савецкіх воінаў і партызан (за 0,35 км на поўнач ад в. Малыя Асёткі на левым беразе р. Дрыса ў 12 магілах пахаваны 59 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе на могілках пастаўлены абеліск);

arrow партызанскія зямлянкі;

arrow помнік у гонар партызанскага атрада «Бясстрашны» (в. Кавалі);

arrow помнік у гонар партызанскага атрада «Баявы» (в. Залессе);

arrow помнік у гонар Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе (в. Марачкова);

arrow помнік у гонар 1-й Дрысенскай партызанскай брыгады (в. Маторына);

arrow помнік у гонар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага (в. Роўнае Поле);

arrow помнік у гонар Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна (в. Межна);

arrow помнік партызанам і мірным жыхарам (в. Канюхова);

arrow помнік спаленым вёскам Расонскага раёна (г. п. Расоны);

arrow помнік воінам-інтэрнацыяналістам (г. п. Расоны);

arrow помнік у гонар партызанскіх брыгад (у памяць пра баявыя дзеянні партызанскіх брыгад імя К. К. Ракасоўскага, імя І. В. Сталіна, 2-й і 7-й Калінінскіх, якія ў Вялікую Айчынную вайну дыслацыраваліся на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Расонскага раёна і ўдзельнічалі ў яго вызваленні, у 1964 годзе была пастаўлена стэла ў г. п. Расоны);

arrow помнік на месцы партызанскага аэрадрома (аг. Сяляўшчына);

arrow помнік вызвалення (г. п. Расоны);

arrow помнік на месцы спаленай в. Папялкі (в. Папялкі);

arrow помнік партызанам (г. п. Расоны);

arrow помнікі землякам;

arrow помнікі героям-грэнадзёрам Айчыннай вайны 1812 года (аг. Клясціцы).

Помнікі знакамітым людзям

arrow магіла М. Л. Нагавіцына (у цэнтры в. Азёрная пахаваны штурман старшы лейтэнант Міхаіл Лук'янавіч Нагавіцын, які загінуў у 1944 годзе ў паветраным баі. У 1974 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow магіла М. А. Багульскай (на могілках в. Гарбачэва пахавана партызанка Марыя Аляксандраўна Багульская, закатаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе. У 1974 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow магіла Д. С. Фёдарава (на могілках в. Гарбачэва пахаваны старшыня калгаса «Уперад», член Гарбачэва-Мурагоўскай падпольнай арганізацыі Расонскага камуністычнага падполля Дзямід Сідаравіч Фёдараў, які быў расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 7 лістапада 1941 года. У 1966 годзе на магіле быў пастаўлены абеліск);

arrow магіла М. Татолбінай (на паўднёвай ускраіне в. Залессе пахавана савецкая парашутыстка М. Татолбіна, якая загінула ў час прызямлення з парашутам у снежні 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлена стэла);

arrow магіла В. Давыдава (на могілках аг. Клясціцы пахаваны юны партызан атрада імя М. А. Шчорса В. Давыдаў, які загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 14 мая 1942 года. У 1949 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow магіла С. В. Пячугіна (на могілках аг. Краснаполле пахаваны партызан атрада імя К. Я. Варашылава Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна С. В. Пячугін, які загінуў у 1942 годзе ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow магіла П. А. Куксёнка (на могілках в. Кульнева пахаваны Павел Антонавіч Куксёнак, удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1918–1920 гг. – старшыня Полацкага павятовага райкама, з 1924 года – старшыня Полацкага, Ульскага райвыканкамаў, дырэктар Слуцкай МТС. З 1938 года – на кіруючай пасадзе ў Наркамземе БССР. З 1940 года – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў старшынёй Глыбоцкага райвыканкама. У 1941 годзе пасля акупацыі тэрыторыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі стварыў і ўзначальваў Сакалішчанскую арганізацыю Расонскага камуністычнага падполля. Падпольшчыкі знішчылі 4 масты на аўтамабільных дарогах, лакаматыў, аўтамашыну з гітлераўцамі, лесапілку ў в. Боркавічы, масласепаратыўны пункт у в. Белае (зараз – Азіна). П. А. Куксёнак выдадзены здраднікам. 3 снежня 1941 года расстраляны нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow магіла М. Я. Зімера (на могілках в. Межна пахаваны савецкі разведчык старшы сяржант Міхаіл Яфімавіч Зімер, які загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. У 1972 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow магіла Я. Е. Цыркунова (за 0,5 км на ўсход ад в. Ніўё пахаваны савецкі воін Я. Е. Цыркуноў, які загінуў у 1943 годзе ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1978 годзе на магіле пастаўлена стэла);

arrow магіла В. Марозава (на могілках в. Рудня пахаваны партызан В. Марозаў, які загінуў у 1943 годзе пры выкананні баявога задання. У 1970 годзе быў пастаўлены абеліск);

arrow магіла І. Салаўёва (на могілках аг. Сяляўшчына пахаваны юны партызан-разведчык атрада імя В. М. Молатава Расонскай брыгады імя І. В. Сталіна Іван Салаўёў. Пры выкананні баявога задання быў схоплены нямецка-фашысцкімі акупантамі і закатаваны. У 1969 годзе на магіле пастаўлены абеліск);

arrow помнік У. А. Хамчаноўскаму (на паўднёвай ускраіне в. Пірагі на месцы дома, у якім у 1920 годзе нарадзіўся У. А. Хамчаноўскі, пастаўлена стэла. Герой Савецкага Саюза, член Расонскага камуністычнага падполля, У. А. Хамчаноўскі загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 19 снежня 1942 года каля в. Гліснаўка Полацкага раёна. Пахаваны ў мемарыяльным парку г. п. Расоны);

arrow помнік І. А. Павалішыну (аг. Клясціцы);

arrow помнік Я. П. Кульневу (в. Сівошына);

arrow помнік Я. Баршчэўскаму (в. Мурагі).

Мемарыяльныя дошкі

arrow мемарыяльная дошка І. М. Шалаеву (на будынку Гарбачэўскага сельскага Дома культуры ўстаноўлена ў 1976 годзе. Іван Мікалаевіч Шалаеў у перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі з'яўляўся кіраўніком Гарбачэва-Мурагоўскай падпольнай групы Расонскага камуністычнага падполля, якая была створана ў жніўні 1941 года. Група, членамі якой былі Г. Е., Г. А., Л. А. Ланеўскія, А. Ф. Плюскова, Д. С. Фёдараў, вяла палітычную работу сярод насельніцтва, распаўсюджвала лістоўкі. У кастрычніку–лістападзе 1941 года падпольшчыкі знішчылі Гарбачэўскі маслазавод, спалілі некалькі мастоў на шашы Расоны – Невель, арганізавалі нелегальны шпіталь, дзе ўрач Г. Е. Ланеўская лячыла параненых савецкіх воінаў. Аднак у лістападзе 1941 года падпольшчыкі І. М. Шалаеў і Г. Е. Ланеўская былі павешаны, Д. С. Фёдараў расстраляны);

arrow мемарыяльная дошка ў гонар камсамольскай канферэнцыі (5 красавіка 1943 года ў аг. Клясціцы адбылася міжраённая камсамольская канферэнцыя Асвейскага, Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Полацкага, Расонскага раёнаў. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі камандзіры і камісары партызанскіх брыгад і атрадаў arrow камсамольцы (усяго 85 чалавек). Мэта канферэнцыі – зварот да ўсіх камсамольцаў і моладзі акупіраваных раёнаў, у якім заклікала да актывізацыі барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У памяць пра канферэнцыю на будынку Клясціцкай сярэдняй школы ў 1969 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка);

arrow мемарыяльная дошка падпольшчыкам (на будынку клуба в. Межава ўстаноўлена ў 1975 годзе. Пасля акупацыі тэрыторыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсцы ў жніўні 1941 года была створана падпольная арганізацыя Расонскага камуністычнага падполля. У яе ўваходзіла 10 чалавек. Кіраўнікі – П. Я. Рубіс і Р. А. Ахоцін. Падпольшчыкі вялі патрыятычную работу сярод насельніцтва, замарозілі на нямецкім складзе 750 тон бульбы, узарвалі некалькі мастоў. Вясной 1942 года арганізацыя ўлілася ў партызанскі атрад імя І. В. Сталіна, які пазней вырас у Расонскую партызанскую брыгаду імя І. В. Сталіна);

arrow мемарыяльная дошка ў гонар Расонскага камуністычнага падполля (у г. п. Расоны ўстаноўлена на будынку школы ў 1972 годзе);

arrow мемарыяльная дошка на месцы размяшчэння падпольнай друкарні, шпіталя і зброевай майстэрні партызан (за 3 км на ўсход ад былой вёскі Тапары ў 1942 годзе размяшчаўся шпіталь 4-й Беларускай партызанскай брыгады, майстэрня па рамонце зброі, з 1943 года – друкарня газеты «Сацыялістычная праца» Расонскага падпольнага райкама КП(б)Б. У 1960 годзе на месцы размяшчэння друкарні, шпіталя і майстэрні ўстаноўлена мемарыяльная дошка);

arrow мемарыяльная дошка адміралу Іларыёну Павалішыну (г. п. Расоны);

arrow мемарыяльная дошка генерал-лейтэнанту П. Х. Вітгенштэйну (аг. Клясціцы);

arrow мемарыяльная дошка памяці 1812 года (аг. Клясціцы).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аверченко, Л. По местам боевой славы / Л. Аверченко // Полацкі веснік. – 2013. – 9 крас. – С. 5.

2. Алексеева, М. Новый памятный знак на старом месте / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 18 лют. – С. 8.

3. Бородулькина, А. Попелки как символ вечной скорби / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 8 ліп. – С. 3.

4. Бухавецкі, А. Над палаючым мостам каля Полацка / А. Бухавецкі // Звязда. – 2017. – 18 ліп. – С. 13.

5. Война 1812 года / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 22 лют. – С. 11.

6. Волынко, Н. Сохранить прошлое для будущих поколений / Н. Волынко ; беседовали И. Гореликова, М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 25 лістап. – С. 6.

7. Дзядзюля, А. След далёкай вайны / А. Дзядзюля // Звязда. – 2012. – 22 жн. – С. 3.

8. Кожар, Н. Помнік бессмяротнасці / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2007. – 16 студз. – С. 4.

9. Любочка, С. Возвращение к истокам / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 3 нояб. – С. 4.

10. Нікалаева, М. Ад удзячных нашчадкаў / М. Нікалаева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 2 ліп. – С. 2.

11. Пастернак, Т. Память безгранична / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 20 апр. – С. 3.

12. Пастернак, Т. С. «Прохожий, склони голову» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 21 сент. – С. 4.

13. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

14. Прудкоўскі Р. Жыве памяць у мемарыяле / Р. Прудкоўскі // Голас Расоншчыны. – 2005. – 20 верас. – С. 1.

15. Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 378–395.

16. Свежинская, Н. Об охране историко-культурного наследия / Н. Свежинская // Голас Расоншчыны. – 2009. – 30 крас. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Экспедиция. Партизан из отряда Машерова – о быте народных мстителей и сожженных деревнях

arrow В Россонах на месте братской могилы открыли обновлённый памятник