Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі. Віцебск, г.

 

Вякамі захоўвае народ у памяці вялікія здзяйсненні і слаўныя імёны бацькаўшчыны. Незабыўныя падзеі, ратныя і працоўныя подзвігі людзей захаваны ў граніце, камені, бронзе і мармуры. Помнікі з'яўляюцца не проста сімвалам самабытнасці Віцебска, але і ўнікальнымі крыніцамі вывучэння гісторыі і культуры горада. Так, сведчаннем існавання пісьменнасці ў старажытным Віцебску з'яўляецца Віцебская берасцяная грамата, якая захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. На ўшанаванне памяці воінам, якія праявілі мужнасць і стойкасць у барацьбе з французскімі войскамі, усталяваны помнік героям Айчыннай вайны 1812 года на вуліцы Савецкай.

Памятныя мясціны – гэта своеасаблівы летапіс жыцця горада. У Віцебску захаваліся будынкі, звязаныя з падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і ўсталявання савецкай улады. Сярод іх: дом, у якім адбыўся першы сход бальшавікоў, дзе была створана самастойная бальшавіцкая арганізацыя горада Віцебска (вуліца Бумагіна, 35); дом, у якім знаходзіўся Віцебскі Савет рабочых i салдацкіх дэпутатаў і адбылася 1-я канферэнцыя бальшавікоў – гарадскі сядзібны дом; дом, у якім размяшчаліся Віцебскі ВРК і гаркам РКСМ і адбыўся першы ў горадзе камсамольскі сход (вуліца Маякоўскага, 1/38). 26 лістапада 1918 года каля будынка былой Марской школы па вуліцы Сярэдненабярэжнай у Віцебску быў урачыста адкрыты мемарыяльны знак, прысвечаны Заходне-Дзвінскай ваеннай флатыліі. Дата адкрыцця выбрана невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1919 годзе быў выдадзены загад Рэвалюцыйнага Ваеннага Савета аб перайменаванні Віцебскага атрада баявых судоў, якія знаходзіліся ў горадзе, у Заходне-Дзвінскую флатылію.

У Віцебску ўсталяваны помнікі выдатным асобам, лёс і дзейнасць якіх звязаны з гісторыяй горада:

бюст Машэрава Пятра Міронавіча;

помнік Караткевічу Уладзіміру Сямёнавічу;

помнік князю Альгерду;

помнік князю Неўскаму Аляксандру;

помнік Леніну Уладзіміру Ільічу;

помнік Махнову Фёдару;

помнік Пушкіну Аляксандру Сяргеевічу;

помнік Салярцінскаму Івану Іванавічу;

помнік Шагалу Марку Захаравічу;

помнік на магіле Пэна Юдаля Моўшавіча.

Сярод выдатных асоб, якім у Віцебску ўсталяваны помнікі і памятныя знакі, – Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ і Папа Рымскі Ян Павел ІІ, савецкія дзяржаўныя дзеячы Міхаіл Калінін і Сяргей Кіраў, пісьменнікі Пятрусь Броўка, Максім Горкі, Еўдакія Лось, літаратуразнаўца Міхась Бахцін, касманаўты Пётр Клімук і Міраслаў Гермашэўскі, вынаходнік электрычнага трамвая Фёдар Піроцкі, педагог Мікалай Зорын.

Жыхары горада шануюць памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Імёны герояў увекавечаны ў назвах вуліц, на мемарыяльных дошках, помніках. Ні адзін дзясятак гадоў пошукам і перазахаваннем астанкаў загінуўшых воінаў займаецца ваенна-патрыятычны клуб «Пошук», адно з найстарэйшых падобных грамадскіх аб'яднанняў Беларусі. Члены клуба даглядаюць брацкія магілы, шэфствуюць над ветэранамі вайны. Асаблівае месца ў пошукавай рабоце клуба займае збор матэрыялаў пра 251-ю стралковую дывізію, якая прымала ўдзел у вызваленні Віцебска ў 1944 годзе. Па сабраным матэрыялам ў 1988 годзе ў ПТВ № 19 (цяпер Віцебскі прафесійна-тэхнічны каледж) быў адкрыты музей. У двары будынка № 11 па вуліцы Кірава ўсталяваны помнік воінам гэтай дывізіі, які ўяўляе сабой звычайны надмагільны абеліск, зроблены з бетону і мармуровай крошкі.

У Віцебску ў памяць пра падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, устаноўлены: мемарыяльны комплекс, брацкія магілы савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, мемарыяльныя і памятныя знакі ахвярам фашызму на месцах лагера смерці і масавых расстрэлаў, а таксама мемарыяльныя (памятныя) і інфармацыйныя дошкі Р. І. Багамазаву, А. П. Белабародаву, І. І. Люднікаву, Д. В. Мясаедаву, М. Ф. Сільніцкаму і інш. Адна з апошніх мемарыяльных дошак ганароваму грамадзяніну горада Віцебска, аднаму з арганізатараў партызанскага руху на Віцебшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны М. Ф. Біруліну ўрачыста адкрыта на доме № 2 па вуліцы Кірава ў 2020 годзе.

На тэрыторыі шэрагу прадпрыемстваў і ўстаноў горада пастаўлены помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікам і навучэнцам: работнікам фабрыкі імя КІМ (1966), рабочым завода імя Кірава (сярэдзіна 1960-х гадоў) і фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» (1967), чыгуначнікам (1971), выкладчыкам і студэнтам ВДУ імя П. М. Машэрава (2008 ) і ВДАВМ (1980) , вучням сярэдняй школы № 9 (1968), камсамольцам і моладзі Чыгуначнага раёна. На тэрыторыі сярэдняй школы № 43 у памяць пра танкіста В. Камарова, які загінуў у 1944 годзе, усталявана вежа танка Т-70. Яна была паднята са дна р. Лучоса ў жніўні 1990 года школьнай групай «Пошук». На тэрыторыі ААТ «Віцебскі прыборабудаўнічы завод» (раней тут знаходзіўся іголкавы завод) у 1967 годзе былі ўсталяваны помнікі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны Героям Савецкага Саюза Г. С. Гарфункіну і У. І. Свідзінскаму, якія да вайны працавалі на гэтым заводзе.

У гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 23 красавіка 2019 года ў віцебскім парку Тысячагоддзя падчас правядзення рэспубліканскага суботніка была закладзена Алея славы і ўсталяваны памятны знак. У горадзе жыве памяць пра тых, хто ваяваў і абараняў абласны цэнтр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Помнікі і памятныя мясціны г. Віцебска:

мемарыяльны знак на магіле ахвяр фашызму;

мост імя Блахіна Фёдара Цімафеевіча;

памятны знак «Дзецям вайны»;

памятны знак на месцы віцебскага гета;

памятны знак у гонар савецкіх патрыётаў;

плошча Перамогі і мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны;

помнік Гараўцу Аляксандру Канстанцінавічу;

помнік героям віцебскага падполля;

помнікі Шмырову Мінаю Піліпавічу;

помнік на месцы былога лагера смерці «5-ы полк»;

помнік на магіле невядомага салдата;

помнік на месцы расстрэлу вязняў віцебскага гета;

помнік Харужай Веры Захараўне.

За апошнія дзесяцігоддзі Віцебск значна ўзбагаціўся на помнікі, мемарыяльныя дошкі, дэкаратыўныя скульптуры, якія ўвекавечылі памяць пра найважнейшыя гiстарычныя i грамадскiя падзеі, выдатных асоб.

У пачатку 2010 года напярэдадні святкавання 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай сквер імя Калініна перайменаваны і створаны парк Пераможцаў з Алеяй воінскай славы.

У Віцебску памятаюць і шануюць салдат, якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа. У гонар воінаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак на афганскай зямлі ў Віцебску ўстаноўлены:

мемарыял памяці загінуўшым воінам у Афганістане на тэрыторыі 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады;

помнік авіятарам 339-га Ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка;

помнік воінам-інтэрнацыяналістам «Боль»;

помнік Герою Савецкага Саюза Аляксандру Каравіну;

помнік Герою Савецкага Саюза Аляксандру Міраненку;

– помнік Герою Савецкага Саюза Васілю Маргелаву;

помнік-бюст Герою Савецкага Саюза Уладзіміру Задарожнаму;

помнік-бюст Герою Савецкага Саюза Мікалаю Чэпіку;

скульптурная кампазіцыя, прысвечаная воінам-дэсантнікам.

На школах, дзе вучыліся загінуўшыя ў Афганістане воіны-інтэрнацыяналісты, ўсталёўваюцца мемарыяльныя дошкі і ствараюцца музейныя куткі. Так, былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі Л. М. Беліцкаму, В. М. Варановічу, А. Г. Даніленку, В. А. Дольнікаву, В. В. Піменаву, С. У. Кароткіну, С. В. Ружынскаму, А. М. Скобаву, С. Ю. Спелаву, А. Р. Тувальскаму, С. І. Чарнышову, А. У. Яфіменку.

У Віцебску таксама ўсталяваны шэраг помнікаў і памятных знакаў працоўнай славы: помнікі першаму віцебскаму і даваеннаму віцебскаму трамваям, помнік-паравоз Л-3562, помнікі аўтамабілю «МАЗ-200» і пажарнаму аўтамабілю, помнік у гонар станкабудаўнічага завода «Камінтэрн», памятныя знакі ў гонар ветэранаў органаў пракуратуры і супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, помнік ветэрынарнаму ўрачу і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. Аллея славы в парке Тысячелетия / Е. Башун // Витебские вести. – 2019. – 23 апр. – С. 1, 4.

2. Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – 72 с.

3. Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – 408 с.

4. Віцебск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 41–86.

5. Драбо, Т. Памятники и скульптуры – творение человеческих рук и мысли / Т. Драбо, Е. Морозова // Вестник Академии ветеринарной медицины. – 2016. – № 4 (окт). – С. 6.

6. Кавалеўскі, С. Сціплы дом з адметнай гісторыяй / С. Кавалеўскі // Витебский вести. – 2014. – 29 мая.– С. 22.

7. Каролевич, Э. Герои остаются навсегда / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 17 сент. – С. 3.

8. Карпук, А. Безмолвная память истории / А. Карпук // Белорусская военная газета. – 2013. – 19 сент. – С. 8.

9. Короткевич, В. Б. Памятники истории Витебска / В. Б. Короткевич. – Минск : Полымя, 1975. – 24 с.

10. Крупица, Н. История в бронзе / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 6 мая. – С. V.

11. Памятный знак Западно-Двинской флотилии // Твой город (Витебск). – 2018. – 29 нояб. – С. 3.

12. Подлипский, А. М. В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 207 с.

13. Подлипский, А. М. Доски, берегущие память : справочник / А. Подлипский, В. Рогач. – Витебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – 95 с.

14. Пукшанскі, А. Вольга, Альгерд, Аляксандр: што іх яднае? / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 9 ліп. – С. 6.

15. С заботой о родной земле / В. Мурашкина [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 23 апр. – С. 1–2.

16. Улицы нашего города // Витязь (Витебск). – 2019. – 13 янв. – С. 7.

17. Хмельницкая, Л. В. Витебск за один день : [путеводитель : история, хронология, музеи, театры, гостиницы, памятные места, современный город, маршруты] / Л. Хмельницкая. – Минск : Рифтур, 2013. – 83 с.

18. Шкуратова, О. Символ мужества и отваги / О. Шкуратова // 02 (Газета віцебскай міліцыі). – 2018. – № 21–22 (ноябрь). – С. 1.

19. Юрчак, Д. В. Помнікі бываюць розныя / Д. В. Юрчак ; гутарыў А. Кутынка // Витебские вести. – 2016. – 6 сент. – С. 6.

20. Яблоков Н. Обелиски великого подвига / Н. Яблоков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 18 апр. – С. 1, VI.